Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Самагонныя рэкі, “п’яныя” берагі

Для праваахоўных органаў Ганцаўшчыны барацьба з п’янствам была заўсёды важнай састаўляючай у прафілактычнай рабоце. Бо п’янства з’яўляецца асноўнай прычынай бытавых злачынстваў, рэальнай пагрозай жыццю і здароўю людзей. Таму вялікае значэнне мае прадухіленне самагонаварэння і рэалізацыі кантрафактнай алкагольнай прадукцыі. Асабліва хвалюе п’янства на сяле, дзе нават існуе свая “такса”: за выкананую работу разлічваюцца бутэлькай, дзвюма… Як дагаворацца.

Толькі за мінулы, 2014 год, у раёне выяўлена 46 фактаў незаконнай вытворчасці, захоўвання і рэалізацыі алкагольнай прадукцыі. Усе парушальнікі прыцягнуты да адказнасці. Супрацоўнікамі РАУС канфіскавана 43,5 літра самагонкі, 723 літры самагоннай брагі, 138 літраў фальсіфікаваных спіртных напіткаў, знішчана 20 самагонных апаратаў.

За першы месяц бягучага года супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі яшчэ 35 літраў брагі, 8,5 літра самагонкі і 79 літраў фальсіфікаванага алкаголю,

Самагонныя рэкі, “п’яныя” берагі

знішчана 2 самагонныя апараты. Лічбы гавораць самі за сябе. Грамадзяне не вучацца на чужых памылках, мабыць, чакаюць, пакуль і да іх у хату пастукаецца “закон”. А вось, напрыклад, Рыгор Васільевіч Рылка з вёскі Люсіна дачакаўся. Супрацоўнікі РАУС на мінулым тыдні знайшлі ў яго 25 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці. А некалькімі днямі раней буйная партыя несертыфікаванага алкаголю была канфіскавана і ў Людмілы Фёдараўны Рулінскай з вёскі Чудзін. У жанчыны аператыўнікі выявілі 32 бутэлькі гарэлкі, 18 бутэлек віна, 6 бутэлек віскі, 3 бутэлькі рому, 3 бутэлькі каньяку, 1 бутэльку тэкілы. Агульны аб’ём “знаходкі” склаў 52,5 літра. Абодва парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Дарэчы, за вытворчасць моцных алкагольных напояў (самагонкі) і брагі, а таксама за захоўванне самагонных апаратаў пагражае штраф у памеры да 5 базавых велічынь. Калі парушальнікі затрыманы паўторна — штраф ад 5 да 30 базавых велічынь. Караецца штрафам у памеры да 5 базавых велічынь набыццё і продаж самагонкі або брагі. Нязменна ва ўсіх выпадках выяўлены алкаголь канфіскоўваецца разам з самагоннымі апаратамі.

Больш сур’ёзнае пакаранне пагражае тым, хто займаецца продажам кантрафактнага алкаголю. Так, увоз у Рэспубліку Беларусь, перавозка па яе тэрыторыі і захоўванне больш за 10 літраў алкагольных напіткаў, немаркіраваных акцызамі нашай краіны, а таксама захоўванне больш за 30 літраў алкаголю без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць яго набыцця, цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напіткаў. Калі ж парушальнік плануе прадаваць увезены алкаголь, то яму пагражае штраф да 10 базавых велічынь з канфіскацыяй. А таму, аматарам лёгкіх грошай і проста аматарам алкаголю варта сто разоў падумаць: а ці не надта дорага абыдзецца незаконны выраб і рэалізацыя алкаголю? Тым больш, што супрацоўнікамі Ганцавіцкага РАУС праводзіцца актыўная работа па выяўленні і прадухіленні “бражніцтва”. Падраздзяленні міліцыі стараюцца выкараніць самагонаварэнне і незаконную рэалізацыю спіртаўтрымліваючых вадкасцей.

Ганцавіцкі РАУС просіць усіх, хто валодае інфармацыяй, паведамляць аб фактах вырабу і захоўвання спіртаўтрымліваючай вадкасці або кантрафактнага алкаголю па тэлефонах 2-26-47, або 102. Ананімнасць гарантуецца.

Віталь ЧАБАТАРЭНКА, начальнік аддзела  аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, маёр міліцыі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях