Прыбытак даражэй за бацькоўскія слёзы?

Летась зафіксавана 4 факты рэалізацыі спіртных напіткаў непаўналетнім у гандлёвых кропках раёна. Ва ўсіх выпадках Закон парушылі работнікі райспажыўтаварыства. Здаецца, такіх правапарушэнняў няшмат, але, улічваючы, што іх выявіць даволі складана і здзейснены яны супрацоўнікамі адной арганізацыі, дык сітуацыя складваецца не зусім добрая. Між іншым, праводзілася даволі сур’ёзная прафілактычная работа сярод работнікаў гандлю, але, як аказалася, некаторым з іх “усё да лямпачкі”.
Так, 23 лістапада 2014 года днём у магазіне “Алімп” пракурор раёна стаў сведкам, як прадавец прадала непаўналетняй дзяўчынцы піва. За гэта правапарушальніца была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу памерам 25 базавых велічынь — на той час 3 мільёны 750 тысяч рублёў. Каб звярнуць увагу на гэтую праблему, у райспажыўтаварыстве пракуратурай раёна была праведзена нарада з удзелам усіх загадчыкаў магазінаў, аб’ектаў грамадскага харчавання гэтай арганізацыі і ўказана на недапушчальнасць парушэння заканадаўства.
Але не прайшло і месяца пасля нарады, як адбылося чарговае аналагічнае правапарушэнне з боку работніка райспажыўтаварыства, якое мела сур’ёзныя наступствы. А менавіта, 27 снежня 2014 года непаўналетні ў кафетэрыі вёскі Малькавічы спачатку ўзяў на “вексель” у прадаўца Іны Рылкі бутэльку піва, затым яшчэ бутэльку гарэлкі і закончыў “падаграваць” сябе зноў півам. Напіўся так, што амаль нічога не помніў. Закончылася папойка даволі змрочна — непаўналетні пабіў шкло ў вокнах адміністрацыйнага будынка, які належыць СВК “Бярозавец”, а затым зняў з чужога аўтамабіля відэарэгістратар. Адным словам, п’янка, учыненая “з дапамогай” работніцы кафетэрыя, абярнулася для хлопца ў канчатковым выніку ўзбуджэннем дзвюх крымінальных спраў па фактах хуліганства і крадзяжу. Варта адзначыць нахабства і цынізм работніка кафетэрыя Іны Рылкі, якая да гэтага выпадку ўжо неаднаразова прадавала і давала ў доўг спіртное маладому правапарушальніку. Яго бацькі нязменна вярталі грошы і пастаянна прасілі больш не даваць іх сыну спіртное, але, як бачым, мясцовай “гаспадыні” кафетэрыя прыбытак быў даражэй за бацькоўскія слёзы. Адміністрацыйная камісія пры райвыканкаме вынесла рашэнне: пакараць Іну Рылку штрафам у 25 базавых велічынь — зараз 4 мільёны 500 тысяч рублёў. Таксама яна прыцягнута і да дысцыплінарнай адказнасці — ёй аб’яўлена вымова. Хаця пракуратура раёна не згодна з такой мерай пакарання. Як адзначыла памочнік пракурора раёна Дзіяна Якубец, жанчына шматразова парушала закон, рэалізуючы, ды яшчэ і ў доўг, спіртное непаўналетняму, хаця, між іншым, добра ведала, што яму няма 18 гадоў. Таму пакаранне не адпавядае сур’ёзнасці правапарушэння, якое пацягнула за сабой здзяйсненне злачынства. Зараз матэрыялы справы знаходзяцца на разглядзе ў пракуратуры раёна, пасля чаго можа быць прынята рашэнне аб больш жорсткім пакаранні — за згаданае правапарушэнне прадугледжваецца штраф да 50 базавых велічынь. Таксама варта будзе разгледзець і пытанне аб звальненні жанчыны з займаемай пасады.
Тое, што толькі прадаўцы райспажыўтаварыства трапілі ў спіс парушальнікаў, растлумачыць можна даволі проста. У адпаведнасці з Дэкрэтам № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пры паўторным здзяйсненні згаданага правапарушэння, у гандлёвага прадпрыемства могуць адабраць ліцэнзію на продаж спіртнога ці нават, увогуле, паставіць пытанне аб яго ліквідацыі. Гэта добра ведаюць у прыватных магазінах і больш сур’ёзна адносяцца да магчымых наступстваў. У сваю чаргу, цяжка ўявіць магчымым такі вынік для райспажыўтаварыства. Можа таму ў гэтай арганізацыі не надаюць асаблівай увагі ўзнятай у артыкуле праблеме?
Аляксей Грушэвіч.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
«Я знаю, кто увез Крест Ефросиньи Полоцкой из Могилева»
Подробнее По мнению многих авторитетных исследователей, 850-летний чудо-Крест не был похищен немцами и увезен на Запад, как долгие годы твердили советские энциклопедии, а благополучно эвакуирован из Могилева в


