Лёс з прысмакам мёду і горыччу палыну
Жыхарцы вёскі Ганцавічы Домне Тарасаўне Клявец споўнілася 90 гадоў. Цудоўны ўзрост, паважаны, поўны годнасці і самавітасці. Павіншаваць юбілярку прыйшлі дзве дачкі — Наталля і Лідзія, праўнукі Уладзік і Настачка, даўнія сябры — Уладзімір Малафей і яго жонка Кацярына, госці з мясцовага Дома народнай творчасці. Расчуленая ад такой шчырай увагі, Домна Тарасаўна сардэчна сустрэла ўсіх, хто завітаў да яе ў хату…
Жыццё пражыць — не поле перайсці. Гэтая мудрая народная прыказка ў поўнай меры датычыцца Домны Тарасаўны Клявец. Яна не прывыкла скардзіцца на свой лёс, за столькі гадоў усё спазнала: і горыч непапраўных страт, і слодыч ад усведамлення сваёй годнасці. Не так проста прыйсці да высновы, што ты вельмі патрэбная родным і блізкім, знаёмым і незнаёмым людзям. Яшчэ больш складана мужна пераадольваць, не зважаючы ні на што, жыццёвыя цяжкасці. Больш таго, трэба валодаць непахіснай вытрымкай, каб усміхацца скрозь слёзы…
Лёс пастаянна выпрабоўваў і загартоўваў Домну Тарасаўну. Здаецца, звычайная вясковая жанчына, а колькі ўсяго — і добрага, і дрэннага, пабачыла на сваім доўгім вяку. Трэба мець сапраўды моцны і рашучы характар, каб дастойна ісці па жыцці.
Нарадзілася Домна Тарасаўна, як яна сама гаворыць, яшчэ пры панскай Польшчы. У бацькоўскай сям’і было чацвёра дзяцей: дзве дачкі і два сыны. Яна — самая старэйшая. Скончыла чатыры класы польскай школы, вучылася добра. Была надзейнай памочніцай маці. Здольная дзяўчынка неўзабаве навучылася прасці кудзелю, ткаць на кроснах палатно, вышываць ручнікі, наогул, увіхацца ў хаце, на падворку і агародзе. Тыя юнацкія гады Домна Тарасаўна ўспамінае з прытоеным смуткам у вачах. Шмат часу прайшло, а здаецца, што ўсё было толькі ўчора.
Першы раз замуж выйшла ў 1942 годзе, калі грымела вайна. Мужа Васіля, разам з іншымі вяскоўцамі, фашысты ганялі на прымусовыя работы ў лес нарыхтоўваць драўніну. Там родны чалавек і загінуў. Не пражыла і года дачушка Ганька — памерла ад дызентэрыі. Вялікае гора напаткала маладую жанчыну. Каб не скарыцца, поўнасцю аддавалася рабоце. Штодзённыя клопаты паступова загойвалі сардэчныя раны.
Пасля выгнання акупантаў Домна стала больш упэўненай у сваіх сілах і магчымасцях, раз-пораз на твары з’яўлялася ўсмешка. Не прайшло і двух пасляваенных гадоў, як на жыццёвым шляху працавітай вяскоўкі сустрэўся Мікалай, былы франтавік, які разам з іншымі байцамі штурмаваў Берлін. Нічога, што ўдавец, яна ж сама ўдава, нічога, што мае сына-школьніка Косціка, будзе і ёй сынам, нічога, што гаспадар часта хварэе, затое герой! Хутка ў вясковай хаце загучалі звонкія дзіцячыя галасы. Адна за адной нарадзіліся дзве дачушкі — Наталля і Лідзія. Здавалася, жыць ды радавацца кожнаму дню. Аднак нядоўгім было жаночае шчасце. Мікалай моцна занядужаў і неўзабаве памёр.
Засталася маладая маці з трыма дзецьмі. Вядома, вельмі цяжка было адной гадаваць іх, ставіць, як гавораць, на ногі. Ды ўсё вытрымала Домна. У мясцовым калгасе працавала паляводам. Трымала кароўку, свіней, індыкаў і курэй. Выкарміла цялятка і прадала, каб купіць швейную машынку. У суседзяў навучылася шыць, рабіць выкрайкі. У той час у калгасе налічвалі працадні, грошай не плацілі. А трэба ж было і апранаць дзяцей, і карміць. Даводзілася шыць па начах. Спагадлівыя людзі рабілі заказы — то на кашулю, то на сукенку.
Ішлі дні за днямі, месяцы за месяцамі. Неўзабаве Домна памяняла месца работы, перайшла працаваць на жывёлагадоўчую ферму. Жыла з дзецьмі паблізу вёскі, на хутары, у мужавай хаце. Старэнькая была будыніна, парахнявая, ды і зямелька не надта ўрадлівая: гара з плямінамі жоўтага пяску. На ферме, вобразна кажучы, таксама было не салодка. Праца — цяжкая, усё даводзілася рабіць уручную: цягаць вёдры з кормам, касіць траву цялятам. А іх, маленькіх жывёлін, ажно 75 галоў!
Неўзабаве ў калгасе сталі плаціць грошы. Усе зберажэнні Домна ўкладвала ў будаўніцтва сваёй новай хаты. Узводзіць жытло дапамагалі добрыя людзі. Неўпрыкмет выраслі дзеткі. Дочкі павыходзілі замуж, нарадзіліся першыя ўнукі. Ды і работа на ферме стала лягчэйшай, з’явіліся трактары, механізмы.
Увішнасць і адказнасць вопытнай цялятніцы прынеслі не толькі павагу і аўтарытэт, але і заслужаныя ўзнагароды. Да медалёў “За працоўную доблесць” і “Ветэран працы” ў красавіку 1971 года далучыўся ордэн “Знак Пашаны”. Домна Тарасаўна двойчы выбіралася дэпутатам Ганцавіцкага раённага і Любашаўскага сельскага Саветаў, была народным засядацелем у судзе.
Дочкі засталіся жыць у роднай вёсцы. Старэйшая, Наталля, працавала паляводам, памочнікам брыгадзіра, малодшая, Лідзія, — бухгалтарам у мясцовым калгасе. Яны пастаянна наведваюць сваю маці, дапамагаюць ёй па гаспадарцы.
Не скардзіцца на свой лёс Домна Тарасаўна. Усё ж, ён не толькі з горыччу палыну, але і з прысмакам мёду. У паважанай і самай старэйшай вясковай жанчыны ёсць чацвёра ўнукаў, адзінаццаць праўнукаў і адна прапраўнучка. Хіба гэта не шчасце — мець столькі нашчадкаў, родных і дарагіх людзей!
— Я і зараз не магу сядзець без справы, — шчыра прызнаецца Домна Тарасаўна. — Варушуся, бо інакш не магу. Вясною ўскопваю градкі, саджу памідоры, цыбулю, змагаюся з пустазеллем. Калі штосьці раблю, лягчэй становіцца на душы. Нездарма кажуць, што рух — гэта жыццё. І яшчэ. Што б ні балела ў мяне, слёзы будуць сыпацца, а стагнаць ніколі не стану.
…З юбілейным днём нараджэння Домну Тарасаўну першымі павіншавалі даўнія знаёмыя, жыхары горада Ганцавічы муж і жонка Уладзімір і Кацярына Малафеі. Яны былыя вяскоўцы, родам з Чарнігаўскай вобласці, што ва Украіне. У свой час Уладзімір, калі служыў старшым прапаршчыкам, кватараваў тут. Яго жонка Кацярына працавала ў воінскай часці служачай. Спадабалася сямейнай пары Ганцаўшчына, стала другой радзімай.
Домна Тарасаўна лічыць Уладзіміра сваім сынам. У сваю чаргу Уладзімір называе гаспадыню другой мамай.
Песняй павіншавалі юбілярку прадстаўніцы мясцовага Дома народнай творчасці. Гасцінная гаспадыня не хавала радасці, усіх аддзячыла спагадлівымі, ад шчырага сэрца, словамі.
Здароўя і шчасця вам, паважаная Домна Тарасаўна! Хай заўсёды ў вашым жыцці будуць толькі светлыя, сонечныя дні!
Міхась АРЭШКА.

Злева направа: першы рад — праўнук Уладзік, юбілярка Домна Тарасаўна Клявец, праўнучка Настачка, дырэктар Дома народнай творчасці Валянціна Занька, другі рад — кіраўнік узорнага аматарскага аб’яднання “Спадчына” Вераніка Швайка, бібліятэкар мясцовай сельскай бібліятэкі Вера Кладзько, Уладзімір Малафей і яго жонка Кацярына.
Фота Міхася АРЭШКІ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
«Я знаю, кто увез Крест Ефросиньи Полоцкой из Могилева»
Подробнее По мнению многих авторитетных исследователей, 850-летний чудо-Крест не был похищен немцами и увезен на Запад, как долгие годы твердили советские энциклопедии, а благополучно эвакуирован из Могилева в


