Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: насілле над студэнткай, страшная «знаходка» і іншыя здарэнні

Пабіў дзяўчыну

19 студзеня па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах Віталя В., 1995 года нараджэння, ураджэнца і

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: насілле над студэнткай, страшная «знаходка» і іншыя здарэнні

жыхара горада Ганцавічы, непрацуючага, несудзімага. П’яны малады чалавек, 1 студзеня а 5 гадзіне раніцы, на пешаходнай дарожцы паміж кафэ “Настальгія” і домам № 45 па вуліцы Кастрычніцкай, нанёс адзін удар кулаком у твар Анастасіі І., ураджэнцы горада Ганцавічы, студэнтцы адной са сталічных ВНУ. У выніку парушальнік прычыніў дзяўчыне цялесныя пашкоджанні.

Без віны вінаваты

У гэты ж дзень у аператыўны аддзел РАУС паступіла паведамленне Аляксея Р., жыхара вёскі Агарэвічы, аб тым, што да яго дамоў прыйшлі трое хлопцаў і пачалі яго біць за рыбалоўныя снасці, якіх ён не браў.

Праверку па справе праводзіць РАУС.

Буйны крадзеж

У аўторак, 20 студзеня, згодна з матэрыяламі Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах Віктара К., ураджэнца і жыхара горада Ганцавічы, 1979 года нараджэння. Мужчына 19 студзеня, у п’яным стане, у доме № 9 па вуліцы Камсамольскай вёскі Агарэвічы, украў 3 мабільныя тэлефоны і прадукты харчавання на агульную суму больш за 2 мільёны рублёў.

Страшная “знаходка”

У гэты ж дзень Валерый В., жыхар вёскі Люсіна, паведаміў аператыўнікам аб тым, што ў меліярацыйным канале за вёскай Ганцавічы ён знайшоў труп мужчыны, жыхара згаданай вёскі. Па папярэдніх дадзеных у памерлага раптам спынілася сэрца.

Праводзіцца праверка.

Ні сораму, ні сумлення

21 студзеня была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах невядомай асобы, якая з дома пенсіянеркі З., жыхаркі вёскі Малькавічы, украла грошы ў суме 1 мільён 400 тысяч рублёў.

П’янства на рабоце

З 19 па 21 студзеня супрацоўнікамі РАУС былі зафіксаваны 3 выпадкі знаходжання грамадзян на рабочым месцы ў нецвярозым стане. На рэканструкцыі аб’екта “Дом рамёстваў” у горадзе Ганцавічы працавалі п’яныя будаўнікі. Аператар машыннага даення МТФ у вёсцы Вялікія Круговічы таксама знаходзілася “пад мухай”. Трэці выпадак датычыцца нецвярозага рабочага Ганцавіцкага КПД.

Самагоншчык

21 студзеня, а 12 гадзіне ночы, паступіў рапарт міліцыянера Ганцавіцкага РАУС, у якім паведамлялася аб факце захоўвання 1,5 літра самагонкі і самагоннага апарата ў доме па вуліцы Савецкай у вёсцы Малькавічы.

СВЯТЛАФОР ДАІ

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы:

Іван Мікалаевіч Аскерка, 1988 года нараджэння, жыхар горада Ганцавічы. Кіраваў аўтамабілем “БМВ 525”.

Мікалай Васільевіч Сергіеня, 1951 года нараджэння, жыхар горада Ганцавічы. Кіраваў службовым аўтамабілем “УАЗ”.

Зводку чытала Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях