Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Яшчэ ёсць шанц

У аграгарадку Хатынічы адбылося планавае пасяджэнне назіральнай камісіі пры Ганцавіцкім райвыканкаме. Са справаздачай выступіў старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Сяргей Шуляк. Ён паведаміў, што ў 2014 годзе колькасць зарэгістраваных злачынстваў ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года павялічылася на 31,7 працэнта. Статыстыка несуцяшальная. Рост рэцыдыўных злачынстваў адбыўся ў асноўным з-за павелічэння колькасці выяўленых фактаў ухілення асуджаных ад выканання патрабаванняў прыгавораў суда. Асноўнымі прычынамі ўчынення паўторных злачынстваў з’яўляюцца незанятасць працай і вучобай асоб, якія маюць судзімасць, іх нізкае матэрыяльнае становішча, патрэбнасць у бытавым уладкаванні, п’янства і алкагалізм.

Старшыня назіральнай камісіі Сяргей Сарокаў адзначыў, што крымінальна-выканаўчая інспекцыя РАУС яўна недапрацоўвае. Неабходна больш актыўна весці індывідуальную прафілактычную работу, прымяняць дзейсныя меры па прадухіленні ўсіх відаў злачынстваў.

На пасяджэнне назіральнай камісіі былі запрошаны жыхары аграгарадкоў Хатынічы і Раздзялавічы, якія злоўжываюць алкаголем, нідзе не працуюць, схільныя да ўчынення злачынства. Першым быў заслуханы Вадзім Казак. Ён жыве з пенсіянеркай-маці, беспрацоўны, не мае ніякай прафесіі. Паводле яго слоў, выязджае на заробкі ў Маскву. Можна было б паверыць яму, што працаўладкуецца, калі б не адно але… Гэта ж трэба набрацца нахабнасці і з’явіцца на пасяджэнне камісіі на падпітку! Мясцоваму ўчастковаму інспектару даручана разабрацца з гэтым грамадзянінам, калі патрабуецца, афармляць дакументы па накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый. На Казака ў гэты дзень склалі пратакол за п’янку.

Адзін за адным выходзілі “на споведзь” здаровыя з выгляду мужчыны. Як правіла, нідзе не працуюць, п’янствуюць, учыняюць скандалы, бойкі. Можа, хоць на гэты раз адумаюцца.

Яшчэ ёсць шанц, як падкрэсліў старшыня назіральнай камісіі Сяргей Сарокаў. Гэта датычыцца Анатоля Вінніка, Васіля Амрэйчыка, Анатоля Науміка, Васіля Валуевіча, Івана Рабцэвіча, Сяргея Варвашэвіча, Міхаіла Васілевіча, Віктара Канановіча, Аляксандра Науміка.

Асобная размова аб жанчынах. Нядаўна вярнулася з лячэбна-працоўнага прафілакторыя Жанна Струнеўская. Станоўчых вывадаў не зрабіла, сістэматычна ўжывае спіртныя напіткі. Ды і Кацярына Клявец не лепшая. Паводзіць сябе дзёрзка, схільная да крадзяжоў, працаваць не жадае, здзяйсняе прагулы.

Абяцанняў было шмат. Маўляў, больш такога не паўторыцца, вінаватыя, будзем жыць, як усе сумленныя людзі. Члены назіральнай камісіі ў чарговы раз, хоць з цяжкасцю, але паверылі. Наша грамадства гуманнае. Яно нікога не пакідае ў бядзе, прыходзіць на дапамогу. Галоўнае, каб сам чалавек не даводзіў сябе да такой ступені, адкуль адзін крок у бездань.

Міхась АРЭШКА.

Яшчэ ёсць шанц

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях