У “Багачы” — як у блізкай радні
Калі б мне давялося выбіраць брэнд Ганцаўшчыны, наўрад ці справілася б з такой надзвычай адказнай задачай — настолькі адметная, каларытная наша старонка. Адметная не толькі сваёй прыродай, населенымі пунктамі, але і працавітымі, сціплымі людзьмі, народнымі традыцыямі і рамёствамі, якія яны беражліва захоўваюць і добразычліва, трапятліва перадаюць з пакалення ў пакаленне. Дзякуючы гэтаму ў многіх вёсках нашага раёна і па сённяшні дзень жанчыны займаюцца ткацтвам, а ручнікі ганцавіцкіх майстрых вылучаюцца дзівоснымі ўзорамі, жыццесцвярджальным чырвоным колерам, іх ільняной асновай. Непаўторныя на Ганцаўшчыне і тканыя паясы, у вясёлкавых стужках якіх — сімвалы маці-зямліцы, бацюхны-хлеба, радасці-сонца, скарбу-жыцця. Ёсць прадаўжальнікі справы вядомых сталяроў і цесляроў, рэзчыкаў па дрэве, ганчароў, здзіўляюць сваімі чароўнымі вырабамі майстры па пляценні з саломкі, лазы, сапраўдныя шэдэўры-палотны ствараюць вышывальшчыцы, а звязаныя кручком карункі і сурвэткі асобных майстрых могуць сапернічаць з вытанчанымі ўзорамі, што малюе зімою на вокнах мароз, і сняжынкамі-дыяментамі, што кружацца ў чыстым паветры.
Што ні вёска ў нашым раёне, то свае адметныя майстры жывуць там. Іх сотні! Як было не аб’яднаць іх, аднадумцаў, рупліўцаў, захавальнікаў і прадаўжальнікаў старадаўніх рамёстваў! Так па ініцыятыве адной з апантаных прыхільніц дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рукадзельніцы і на той час метадыста аддзела культуры райвыканкама Марыі Мухі і быў створаны ў 1996 годзе клуб майстроў з такой прыгожай і сімвалічнай назвай “Багач”. А на наступны год у нашым горадзе быў адкрыты раённы Дом рамёстваў, які і ўзначаліла Марыя Іванаўна, і які стаў прыцягальным цэнтрам для ўсіх, хто любіць і цэніць народную творчасць, хто мае вялікі вопыт у тым ці іншым відзе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і хто толькі робіць першыя крокі. Сюды, як у родную хату, мог зайсці і атрымаць добрую параду любы прыхільнік і аматар рукадзелля, тут пачалі ладзіцца выставы работ умельцаў Ганцаўшчыны, працаваць разнастайныя гурткі, праводзіцца цікавыя сустрэчы з вядомымі народнымі майстрамі вобласці і краіны, майстар-класы з імі, абласныя і рэспубліканскія семінары, праходзіць пасяджэнні членаў клуба “Багач”, а колькасць жадаючых уліцца ў яго дружную сям’ю расла.
Вынікам карпатлівай працы тагачаснага дырэктара раённага Дома рамёстваў Марыі Мухі, якая аб’ездзіла і абышла кожную вёсачку, пазнаёмілася, бадай, з кожным майстрам, па крупінках збірала звесткі пра народныя рамёствы Ганцаўшчыны, экспанаты для гэтай установы, прылады для ткацтва і рукадзелля і многае іншае, стала створаная змястоўная база для работы яе маленькага калектыву. Маленькага, але ўдалага: кожны, хто працаваў і працуе тут зараз, — сапраўдныя майстры сваёй справы. А што гэта так, сведчыць добрая слава і пра ганцавіцкі Дом рамёстваў, і пра яго калектыў, і пра майстроў, якіх ён узяў пад сваё надзейнае крыло. Яны сталі і застаюцца цяпер жаданымі ўдзельнікамі разнастайных урачыстых свят раённага і абласнога маштабаў, у тым ліку выстаў майстроў на “Славянскім базары”, фестываляў народнай творчасці і народных рамёстваў. А прызнанне не можа быць без высокіх адзнак яго. Атрыманы граматы і дыпломы, у тым ліку і кіраўніком установы. Адна з вядомых майстрых Ганцаўшчыны Феанія Крысюк першай у раёне атрымала званне “Народны майстар Рэспублікі Беларусь”. Цяпер яго маюць ткачыхі Ульяна Віннік з Борак і Ніна Казак з Хатыніч. А калектыў раённага Дома рамёстваў быў узнагароджаны ў пачатку 2011 года спецыяльнай Прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за адраджэнне і захаванне народных рамёстваў, далучэнне моладзі да традыцыйнай культуры.
Цяпер Марыя Муха на заслужаным адпачынку, а раённы Дом рамёстваў узначаліла і працягвае яе справу малады спецыяліст Маргарыта Саланевіч. Марыя Іванаўна задаволена: Маргарыта Аляксандраўна — дзяўчына ініцыятыўная, актыўная, дзейсная, настойлівая, яна моцна трымае ў руках славу ганцавіцкіх майстроў і прымнажае яе.
У цяперашняга кіраўніка шмат цікавых задумак і планаў, у тым ліку і на гэты год. У прыватнасці, Дом рамёстваў у рамках дзяржаўнай праграмы адраджэння слуцкіх паясоў будзе актыўна працаваць над адраджэннем ткацтва нашых традыцыйных паясоў і стварэннем на аснове іх сувеніраў. Маргарыта Аляксандраўна пазнаёміла членаў клуба “Багач” з распрацаваным планам у гэтым і іншым напрамках на нядаўнім яго пасяджэнні. Паколькі будынак, дзе размяшчаецца раённы Дом рамёстваў, на капітальным рамонце, прымаў багачоўцаў калектыў раённай дзіцячай бібліятэкі, з якім у іх даўнія, цёплыя, шчырыя сяброўскія сувязі.
На першую ў гэтым годзе сустрэчу прыйшлі тыя, хто даўным-даўно ведае адзін аднаго, каго звязваюць агульныя захапленні і тыя, хто толькі нядаўна асмеліўся ўступіць у клуб. Сярод іх была і рукадзельніца з Хатыніч Лілія Казак. Прыкмеціла, як уважліва, зацікаўлена яна слухала і дырэктара Дома рамёстваў Маргарыту Саланевіч і Марыю Муху, якая па-ранейшаму ўзначальвае работу клуба майстроў “Багач”, і рукадзельніц са стажам, прызнаных і вядомых. І калі Марыя Іванаўна пазнаёміла з ёю ўдзельнікаў пасяджэння, Лілія Браніславаўна, не хаваючы сваёй радасці з нагоды такой сустрэчы з рукадзельніцамі, шчыра прызналася: “Я толькі зайшла сюды, убачыла вас і, здаецца, ужо даўно знаёма з усімі. Я буду з вамі”. Яе зямлячка Надзея Ярашэвіч, нястомная працаўніца, удзельніца фальклорнага гурта “Хатовічы” і апантаная рукадзельніца назвала калектывы “Багача” і дзіцячай бібліятэкі шчодрай сям’ёй, блізкай раднёй. Так можа сказаць чалавек, які любіць і беражэ народныя рамёствы, цэніць творчасць іншых, бачыць і адчувае ў іх сваіх аднадумцаў.
І пра што могуць гаварыць роднасныя душы, як не пра свае захапленні, задумкі, мары? Яўгенія Станкевіч, залатыя рукі якой ствараюць надзвычай акуратныя, далікатныя вырабы, прапанавала і надалей наладжваць творчыя паездкі, сустрэчы з народнымі майстрамі. Дырэктар Дома народнай творчасці Валянціна Занька марыць наведацца да народных умельцаў у вёсцы Ганцавічы, дзе яна жыве і працуе і ў якіх чэрпае натхненне. А свае пажаданні калегам выказала цёплымі словамі з песні, якую задушэўна праспявала. У сваёй шчырай любові да народных рамёстваў, якія натхняюць іх, робяць кожны дзень святам, прызнаваліся ткачыхі Ульяна Віннік і Ніна Казак. Галіна Пупач, стваральніца чароўных карункавых вырабаў, параіла багачоўцам быць разам, не мінаць карысных паездак і экскурсій, якія прапаноўвае ўмельцам Маргарыта Аляксандраўна і арганізоўвае іх. А яшчэ выказала пажаданне, каб і “Багач” стаў народным калектывам. І для гэтага ёсць усё. Дырэктару раённага Дома рамёстваў Маргарыце Саланевіч давялося выдаць таямніцу: матэрыял для прысваення ганаровага звання “Багачу” рыхтуецца. Хай жа збудуцца ўсе вашы мары, ахоўнікі самай каштоўнай спадчыны продкаў — народных рамёстваў. А яшчэ няхай у вясёлым карагодзе слуцкіх паясоў, брэнда нашай краіны, кружацца яркай вясёлкай і паясы нашай Ганцаўшчыны.
Марыя ВІННІК. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Каким мог быть минский аэропорт: Проекты, которые пришлось отложить из-за коронавируса
Подробнее Из-за пандемии коронавируса и карантинных мер во многих странах мира сильно снизилось число международных авиаперелетов. И если в прошлом году Национальный аэропорт Минск обслужил 5 миллионов


