Пра творчасць, якасць, вынік
На базе раённай дзіцячай бібліятэкі прайшоў семінар “Дзіцячая бібліятэка: творчасць, якасць, рэзультат”. Зусім не выпадковай была яго тэма. У век навейшых тэхналогій у друкаваных выданняў узнікла шмат канкурэнтаў, але для дзіцяці кніга была і застаецца неабходнай і важнай крыніцай ведаў. Менавіта яна першай адкрывае юнаму чытачу свет, вучыць суперажываць, быць справядлівым, а задача нас, бібліятэкараў, абудзіць, выхаваць, умацаваць у неакрэплай душы гэтую каштоўную здольнасць. Удзельнікі семінара і сабраліся для таго, каб абмеркаваць хвалюючыя пытанні па далучэнні дзяцей да чытання, падзяліцца вопытам работы па арганізацыі вольнага часу юных чытачоў і разгледзець іншыя надзённыя праблемы.
Сустрэла гасцей і правяла змястоўную экскурсію па бібліятэцы гаспадыня ўстановы — загадчыца Валянціна Мініч.
А падзівіцца тут і сапраўды ёсць чаму. Маляўніча аформленыя стэлажы беларускай літаратуры, духоўнай і ваенна-патрыятычнай кнігі прывабліваюць і захапляюць малечу. На кожнай кніжнай паліцы — цікавыя, прыцягальныя надпісы, міма якіх нельга прайсці. А для самых маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі кнігі “дастаўляе” кніжны паравозік. Усюды пануе ўтульнасць і добразычлівая атмасфера. Фантазію, творчасць і цяпло душы ўкладвае ў работу з наведвальнікамі калектыў дзіцячай бібліятэкі. Нездарма юныя чытачы, а іх налічваецца каля 2000 чалавек, наведаўшыся ў казачны кніжны храм, зноў і зноў прыходзяць сюды.
Пасля прагляду выставачных экспазіцый дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ала Хваль запрасіла ўсіх прыняць удзел у тэарэтычнай частцы мерапрыемства. Вопытам работы з дзіцячым чытачом падзяліліся госці семінара — намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі Ляхавіцкай РЦБС Таццяна Арлоўская і бібліятэкар гімназіі г. Ганцавічы Святлана Чэкун.
Пра сваю паўсядзённую працу, якая ператварылася ў сапраўдныя святы для дзетак, гаварыла бібліятэкар раённай дзіцячай бібліятэкі Наталля Наумік. Сельскія бібліятэкары прынялі ўдзел у аўкцыёне бібліятэчных ідэй. Расказвалі з дапамогай мультымедыя пра найбольш яркія мерапрыемствы, якія адбыліся ў час правядзення Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, летніх і зімовых канікулаў. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з інавацыйнымі формамі работы з дзіцячым чытачом, папулярнымі ў свеце, у прыватнасці такімі, як флэшмоб, букросінг, буктрэйлер, старысек.
Шмат цікавай і карыснай інфармацыі адзначылі для сябе прысутныя, паслухаўшы выступленне псіхолага дзіцячага садка № 4 Алены Заяц на тэму псіхалагічных асноў развіцця цікавасці да кнігі ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Многія мамы, мабыць, і цяпер не ведаюць, што дзецям да года патрэбна прывіваць любоў да кнігі, чытаць ім услых, а не даваць малышам кніжку толькі дзеля забавы. Толькі сур’ёзны падыход дарослых дапаможа сфарміраваць у дзіцяці аўтаматызм чытання, і бацькі могуць быць спакойнымі за сваіх сыночкаў і дачушак, бо выхавалі асобу, якая ўмее адчуваць, думаць і перажываць.
Кожны з удзельнікаў семінара ўзгадаў гады маленства і ўявіў сябе юным наведвальнікам бібліятэкі, адказваючы на пытанні віктарыны “Што пра кнігу мы ведаем?” З цікаўнасцю паглядзелі ўсе пастаноўку ўзорнага лялечнага тэатра “Усмешка” па творах літаратара-земляка А. Сержпутоўскага. Больш чым 25 гадоў дзейнічае пры раённай дзіцячай бібліятэцы гэты тэатр і не перастае радаваць гледачоў сваімі ўдалымі пастаноўкамі.
Падводзячы вынікі семінара, яго ўдзельнікі прыйшлі да такой высновы: далучаць да чытання дзіця, падлетка, маладога чалавека — гэта і ёсць іх задача, прафесійны абавязак, выканаць які, падарыць людзям радасць чытання — гонар для кожнага.
Таццяна МАЛЯЎКА,
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава.
НА ЗДЫМКУ: у час семінара ў раённай дзіцячай бібліятэцы.
Фота з архіва ўстановы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Как переманить инвестора у Казахстана и России
Подробнее Почему белорусские предприятия проигрывают российским и казахским, каким должен быть налоговый режим, если власти хотят, чтобы отечественные товары были конкурентоспособными в формирующемся Едином


