Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Звароты грамадзян: правы і абавязкі

За мінулы перыяд 2014 года ў раённы выканаўчы камітэт паступілі 174 звароты грамадзян і юрыдычных асоб, што на 22,34 працэнта менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У райвыканкам паступіла ад грамадзян 73 вусных, 89 пісьмовых і 12 электронных зваротаў; ад юрыдычных асоб і іх прадстаўнікоў — 15 зваротаў (у 2013 годзе такіх зваротаў было 11). У сельскія выканаўчыя камітэты паступіла 82 звароты (у 2013 — 102).

Найбольш часта ў сваіх зваротах заяўнікі закраналі пытанні аказання матэрыяльнай дапамогі, жыллёвыя і пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Практыка сведчыць, што многія грамадзяне ведаюць свае правы і ўстаноўлены парадак работы з іх зваротамі, аднак не ўсе заяўнікі ведаюць пра свае абавязкі. Так, артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (далей — Закона) прадугледжана, што грамадзянін рэалізуе сваё права на зварот асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў. Апошнія ажыццяўляюць паўнамоцтвы на падставе актаў заканадаўства, або актаў упаўнаважаных на гэта дзяржорганаў, або па даверанасці, аформленай у парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам. Гэта значыць, пры звароце ў дзяржаўныя і іншыя органы ад імя іншых грамадзян да пісьмовага звароту неабходна прыкладаць дакументы, пацвярджаючыя паўнамоцтвы на такі зварот: копіі даверанасці, рашэння суда, пасведчання аб нараджэнні, акта дзяржаўнага органа, іншых дакументаў. Аднак, як паказвае практыка, заяўнікі часта прыходзяць на прыём да старшыні са зваротамі ад імя сваіх знаёмых або сваякоў, не прад’яўляючы пры гэтым дакументаў, пацвярджаючых правы на прадстаўленне інтарэсаў трэціх асоб. У выпадку, калі такія дакументы не прыкладзены, зварот — у адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 15 Закона — можа быць пакінуты без разгляду.

Яшчэ хацелася б звярнуць увагу грамадзян на абавязак своечасова інфармаваць арганізацыі аб змяненні месца жыхарства (месца знаходжання) у перыяд разгляду звароту (артыкул 8 Закона). У практыцы меліся выпадкі, калі заяўнік доўгі час не пражываў па адрасе, указаным у сваёй заяве (знаходзіўся на лячэнні ў бальніцы, выязджаў на работу за межы краіны), аднак райвыканкаму не паведамляў аб змяненні месца знаходжання. У такіх сітуацыях атрыманне адказу на зварот аказваецца праблематычным і становіцца прадметам неабгрунтаваных скаргаў.

Таксама хацелася б адзначыць, што артыкулам 6 Закона ўстаноўлены парадак правядзення асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, які вызначае, што пры вусным звароце заяўнікі абавязаны прад’явіць дакумент, які засведчвае асобу, а прадстаўнікі заяўніка — таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У выпадку адмаўлення ў іх прад’яўленні, звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці. Як і тады, калі заяўнік у ходзе асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных або абражаючых слоў або выказванняў.

Графік асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб адказнымі асобамі размешчаны на стэндзе райвыканкама і афіцыйным сайце Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца штодзённа па тэлефонах 2-12-91, 2-42-68, або ў кабінеце № 114 райвыканкама. У ходзе прыёму старшынёй райвыканкама ў рамках заканадаўства прымаюцца ўсе неабходныя меры па вырашэнні праблем, з якімі прыходзяць на прыём грамадзяне. У выпадку немагчымасці разгляду звароту ў час прыёму, даюцца даручэнні кіраўнікам структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых арганізацый аб усебаковым вывучэнні звароту, у выпадку неабходнасці прыняцця канкрэтных мер. Усе звароты знаходзяцца на кантролі ў райвыканкаме да канчатковага вырашэння пытанняў. Зразумела, немагчыма адначасова вырашыць усе праблемы. Аднак нельга не адзначыць той факт, што такая форма работы, як асабісты прыём грамадзян, дазваляе больш аператыўна выяўляць і разглядаць праблемы, па тых ці іншых прычынах узнікаючыя ў грамадзян і папярэдзіць звароты ў вышэйшыя інстанцыі.

Нагадваем жыхарам раёна, што ў райвыканкаме штодзённа з 8.00 да 19.00 па тэлефоне 2-12-91 працуе “гарачая лінія”. Таксама ў рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 вы можаце звярнуцца ў сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама ў кабінет 114 або па тэлефоне 2-42-68.

Акрамя таго, зварот можна адправіць на электронныя адрасы Ганцавіцкага райвыканкама: [email protected], [email protected].

Таксама ў райвыканкаме працуе бясплатная грамадская юрыдычная прыёмная, дзе дзяжураць згодна з графікам, кваліфікаваныя спецыялісты арганізацый раёна. Дадатковую даведачную інфармацыю аб рабоце грамадскай прыёмнай можна атрымаць у загадчыка сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама (кабінет № 114 райвыканкама, тэл. 2-42-68). Пры звароце грамадзян у райвыканкам па прававых пытаннях у дні, не ўказаныя ў графіку грамадскай прыёмнай (акрамя выхадных дзён), грамадзяне (пры неабходнасці) могуць быць накіраваны для атрымання кансультацыі да спецыялістаў арганізацый раёна.

Яўгенія РУДКО, загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

Звароты грамадзян: правы і абавязкі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях