Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Камандна-штабныя вучэнні

З 20 па 22 кастрычніка ў Ганцавіцкім раёне праводзяцца камандна-штабныя вучэнні па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый. У ходзе падрыхтоўчых і практычных  мерапрыемстваў адпрацоўваюцца аператыўныя дзеянні пры штармавым папярэджванні, ліквідацыі наступстваў магчымай аварыі, правядзенні выратавальных і іншых неадкладных работ у ачагах паражэння.

Аб правядзенні камандна-штабных вучэнняў будзе дадаткова паведамлена праз эфірныя сродкі сувязі.

“Увага ўсім!”

Гукавы сігнал: яго значэнне і прызначэнне

Надзвычайная сітуацыя — гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю  людзей. Адсутнасць апавяшчэння ў такім выпадку становіцца прычынай не толькі панікі, але і росту матэрыяльнага ўрону і, што самае страшнае, чалавечых ахвяр. Для папярэджання насельніцтва аб пагрозе надзвычайнай сітуацыі існуе сістэма апавяшчэння. Што ж яна сабой уяўляе і як працуе ў Беларусі?

Сёння ў краіне створана і, што немалаважна, удасканальваецца сістэма апавяшчэння на рэспубліканскім, тэрытарыяльным, мясцовым, і аб’ектавым узроўнях. Яе асноўная задача — своечасова данесці інфармацыю аб усіх відах небяспекі і распараджэннях па правядзенні абаронных мерапрыемстваў не толькі да насельніцтва, але і да органаў кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый (ДСНС). Звесткі перадаюцца праз моўныя паведамленні па радыё і тэлебачанні, правадную сувязь. Уключаюцца таксама сірэны, выкарыстоўваюцца сігналы транспартных сродкаў і вулічныя гучнагаварыльнікі.

У першую чаргу для прыцягнення ўвагі людзей падаецца папераджальны сігнал “Увага ўсім!”. Пазнаць яго можна па гуку электрасірэн і іншых сродкаў працягласцю 3 мінуты. Пасля такога сігналу трэба ўключыць радыё ці тэлевізар і чакаць моўнай інфармацыі і потым дзейнічаць па інструкцыях, якія будуць дадзены.

Што датычыцца хімічна небяспечных аб’ектаў, дык тут маюцца свае лакальныя сістэмы апавяшчэння, тэхнічныя сродкі якіх павінны знаходзіцца ў рэжыме пастаяннай гатоўнасці да перадачы сігналаў і інфармацыі. Акрамя гэтага, яны забяспечваюць аўтаматызаванае ўключэнне сродкаў апавяшчэння па сігналах тэрытарыяльнай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння і ад дзяжурнага дыспетчара патэнцыяльна небяспечнага аб’екта. З дапамогай гэтай сістэмы аб небяспецы інфармуецца не толькі кіраўнік і персанал аб’екта, але і насельніцтва, якое трапляе  ў зону магчымага паражэння.

Такім чынам, пры сігнале “Увага ўсім!” на момант узнікнення аварыіі, звязанай з выкідам аварыйна хімічна небяспечных рэчываў, неабходна ўключыць радыё і тэлевізар для атрымання дакладнай інфармацыі і рэкамендуемых дзеяннях. Закрыць вокны, адключыць электрабытавыя прыборы і газ.

Калі магчымасць вываду з зоны надзвычайнай сітуацыі насельніцтва адсутнічае, яно, як правіла, не выводзіцца з небяспечнай зоны, а ўкрываецца ў жылых (вытворчых і службовых) будынках і збудаваннях. Шчыльна зачыняюцца дзверы, вокны, вентыляцыйныя адтуліны і коміны, а шчыліны заклейваюцца паперай або скотчам. Выкарыстоўваюцца процівагазы, а пры іх адсутнасці — ватна-марлевыя павязкі або іншыя бытавыя рэчы, якімі можна прыкрыць рот і нос.

Як было сказана вышэй, моўныя паведамленні — гэта асноўны спосаб апавяшчэння насельніцтва. У іх паведамляецца аб надзвычайнай сітуацыі, даюцца інструкцыі і рэкамендацыі як дзейнічаць.

Трапіць у надзвычайную сітуацыю нікому не пажадаеш. Але, на жаль, няма стопрацэнтнай гарантыі, што гэтага не адбудзецца. Таму важна ведаць, як паводзіць сябе ў экстрэмальных абставінах. І, самае галоўнае, трэба памятаць, што асноўны вораг — гэта паніка, якая часцей за ўсё прыводзіць толькі да негатыўных наступстваў. Трымайце сябе ў руках, дакладна ацэньвайце абстаноўку і строга выконвайце ўсе рэкамендацыі — тады выхад са складанай сітуацыі знойдзецца намнога хутчэй.

Андрэй ЛАБКО, начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Камандна-штабныя вучэнні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях