Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ва ўрочышчы “Горкі” адбыўся асенні лёгкаатлетычны крос у залік раённай спартакіяды школьнікаў.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел юныя спартсмены адукацыйных устаноў Ганцаўшчыны.

Ва ўрочышчы “Горкі” адбыўся асенні лёгкаатлетычны крос у залік раённай спартакіяды школьнікаў.

Цёплае бязветранае надвор’е спрыяла правядзенню кросу і дасягненню яго ўдзельнікамі высокіх вынікаў. На дыстанцыі 1000 метраў за перамогу змагаліся навучэнцы трох узроставых груп. У малодшай выступалі хлопчыкі і дзяўчынкі 2001 года нараджэння і маладзей, у сярэдняй — 1999 — 2000 гадоў нараджэння. У старэйшай групе званне лепшых аспрэчвалі дзяўчаты 1997 — 1998 гадоў нараджэння, а юнакі такога ж узросту спаборнічалі ў забегу на 2000 метраў.

Адкрылі старты самыя юныя. Дыстанцыя кросу аказалася даволі складанай. Травяністая мясцовасць перамяжоўвалася ўздымамі і спускамі. Каб выйграць, неабходна было праявіць вытрымку і волю да перамогі. Гэтыя якасці спаўна паказала вучаніца Круговіцкай СШ Ірына Муха. Крыху адсталі ад пераможцы сярэбраны і бронзавы прызёры — юныя прадстаўніцы Люсінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Юлія Занька і Раздзялавіцкай СШ Таццяна Кісялевіч.

Сярод хлопчыкаў у малодшай групе перамогу святкаваў вучань Хатыніцкай СШ Андрэй Ярашэвіч. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Кірыл Коўш (СШ № 3 г. Ганцавічы) і Максім Наумік (Хатыніцкая СШ).

Дастойна выступілі лёгкаатлеты ў сярэдняй узроставай групе. Лепшы вынік сярод дзяўчат паказала вучаніца Ганцавіцкай СШ Елізавета Мелехавец. Услед за ёю фінішавалі Алена Велька (СШ № 2) і Ангеліна Каліноўская (СШ № 3). А сярод юнакоў перамог Максім Рабцэвіч з Раздзялавіцкай СШ. Кірыл Васілевіч і Дзмітрый Усітвін (абодва — СШ № 3) узняліся адпаведна на другую і трэцюю прыступкі п’едэстала гонару.

Асабліва відовішчнымі і напружанымі атрымаліся забегі ў старэйшай групе. Многія з юнакоў і дзяўчат адчулі смак перамог не толькі на раённым, але і на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Тым не менш, тут таксама былі яўныя фаварыты. На дыстанцыі 2000 метраў з самага старту захапіў лідарства і нікому яго не аддаў вучань Раздзялавіцкай СШ Аляксандр Варвашэвіч. Пахвалы заслугоўваюць Ілья Швайка (Дзяніскавіцкая СШ) і Павел Хмялеўскі (СШ № 3). Яны паказалі адпаведна другі і трэці вынікі.

Дзяўчаты старэйшай узроставай групы беглі 1000 метраў. Тут першай фінішавала вучаніца СШ № 1 Ірына Казмярчук. Яе саперніцы Юлія Кахновіч (СШ № 3) і Валянціна Сайка (Малькавіцкая СШ) размясціліся на другой і трэцяй пазіцыях.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны Граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Першы ў навучальным годзе лёгкаатлетычны крос выявіў добрую падрыхтоўку юных спартсменаў. У праграму раённай спартакіяды школьнікаў уваходзяць таксама спаборніцтвы па валейболе, лёгкаатлетычным мнагаборстве, лыжных гонках, а таксама мнагаборстве дапрызыўнай падрыхтоўкі юнакоў.

Міхась АРЭШКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях