Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пакаранне за гібель сямейнай пары

Суд Ганцавіцкага раёна вынес прысуд па справе аб дарожна-транспартным здарэнні, у выніку якога год таму назад асірацелі адразу сямёра дзяцей, двое з якіх — прыёмныя.

З-за вельмі неасцярожных паводзін 23-гадовага жыхара вёскі Вялікія Круговічы Андрэя Лелеса за рулём яго “Міцубісі” ў той злашчасны дзень, 13 верасня 2013 года, сутыкнуліся адразу тры аўтамабілі. Лелес рухаўся па аўтадарозе “Клецк — Сіняўка — Ганцавічы — Лунінец” з хуткасцю каля 100 кіламетраў у гадзіну. Ён бачыў, як з другараднай дарогі выязджаў аўтамабіль, “Фольксваген” сям’і Еўдакіменка, але не знізіў хуткасць, хаця меў магчымасць гэта зрабіць. З-за невыканання дыстанцыі машына Лелеса ўрэзалася ў аўтамабіль сям’і Еўдакіменка, пасля чаго апошніх выкінула на паласу сустрэчнага руху. Там “Фольксваген” дадаткова, лоб у лоб, сутыкнуўся з аўтобусам “ПАЗ 3205”. Муж і жонка, якія ехалі ў “Фольксвагене”, — 53-гадовы Васіль і 56-гадовая Антаніна Еўдакіменкі з Іванаўскага раёна — загінулі на месцы. Іх 20-гадовую дачку, якая на момант сутыкнення знаходзілася ў машыне з бацькамі, і вадзіцеля “ПАЗа” з цяжкімі траўмамі даставілі ў бальніцу.

Сам Лелес сваю віну не прызнаў. У ходзе следства ён наракаў на дождж, які ў той дзень ішоў, і на дрэнную бачнасць, з-за якой ён не разлічыў адлегласць да аўтамабіля, што рухаўся наперадзе. Міжволі ўзнікае пытанне: калі вадзіцель бачыў неспрыяльныя ўмовы руху, чаму не прыняў асаблівыя меры асцярожнасці, каб пазбегнуць аварыі? Адказ адзін — крайняя безадказнасць і халатнасць.

Пасля вынясення прысуду Лелес палічыў яго занадта суровым і падаў касацыйную скаргу — яго пакаралі 5-цю гадамі пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні і пазбаўленнем правоў кіравання аўтатранспартам на той жа тэрмін. Але судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда рашэнне пакінула без змянення. Дарэчы, раней Лелес неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР (перавышэнне хуткасці і парушэнне правілаў абгону). Але, як відаць, вопыт папярэдніх штрафаў і папярэджванняў з боку ДАІ так і не пайшоў на карысць гора-вадзіцелю.

Як жа склаўся лёс асірацелых дзяцей? Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Іванаўскага райвыканкама Таццяна Аленіна расказала, што на момант трагедыі чацвёра з пяцярых родных дзяцей мужа і жонкі Еўдакіменкаў ужо былі паўналетнімі і цалкам самастойнымі людзьмі. На пятага, Ілью, аформіла апеку яго цётка з Пінска — сястра Антаніны. Будучай вясной яму таксама споўніцца 18. Што датычыцца прыёмных дзяцей, Максіма і Анжэлы, то яны, як і родныя, вельмі цяжка перажывалі страту. Бо Еўдакіменкі выхоўвалі іх змалку: Максіма, якому днямі споўнілася шэсць гадоў, — з гадавалага ўзросту, 13-гадовую Анжэлу — з шасці гадоў. Для іх Антаніна і Васіль былі сапраўднымі мамай і татам. Адразу пасля трагедыі дзетак перадалі ў іншую прыёмную сям’ю з аграгарадка Рудск Іванаўскага раёна.

Іван МЯШКЕВІЧ, старшыня суда Ганцавіцкага раёна.

Пакаранне за гібель сямейнай пары

На месцы аварыі

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях