Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Знішчальнікі рыбных галоў

Асобныя жыхары традыцыйна лічаць рэкі, азёры і сажалкі ледзь не сваёй уласнасцю. Забароны і санкцыі вартавых прыроды яны ўспрымаюць у штыкі. Гутаркі аб строгім выкананні правілаў вядзення рыбалоўства не выклікаюць у іх паразумення. Як малькі пасля нерасту, штодня растуць судовыя справы аб адміністрацыйных правапарушэннях і пакараннях.

Шкоднае племя людзей, якое знішчае рыбнае пагалоўе, называецца коратка і трапна — браканьеры.

Падобна, гэтыя двое ўключыліся ў завочнае спаборніцтва паміж сабою. Хоць яны і незнаёмыя адзін з адным, ды ёсць у іх шмат агульнага. Скажам, неадольная цяга да забароненых  прылад рыбнай лоўлі. Ды не абы якіх, а пераважна стаўных і пад’ёмных сетак. Зачарпнуў імі карасёў — душа радуецца!

Ды вось бяда. У час незаконнай лоўлі кожны з іх пяць разоў сам трапляўся “на кручок” работнікаў раённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

…З узнёслымі думкамі збіраўся на рыбалку карэнны жыхар вёскі Будча Пятро Савеня. Сонца хілілася да небасхілу. Чэрвеньская спякота паступова спадала.

Спрытна згарнуўшы і ўладкаваўшы пад’ёмную сетку, мужчына чуйна прыслухаўся, пільна агледзеўся. Дзесьці за ваколіцай  раз-пораз даносіўся брэх сабакі. Цягнучы шлейф дыму, праімчалася па вуліцы легкавушка. “Пара”, — вырашыў Пятро і, ступіўшы на абочыну, шпарка пакрочыў у напрамку ракі. Лань нясе свае воды непадалёку ад вёскі.

Ідучы, заядлы рыбак марыў пра багаты ўлоў. Будзе і юшка, і смажаная рыбка, і да піўка далікатэс. Ды не спраўдзіліся — у каторы ўжо раз! —  светлыя спадзяванні. Быццам з-пад зямлі выраслі перад Пятром знаёмыя да болю асобы. Як мае быць, адрэкамендаваліся, пацікавіліся змесцівам пакунка.

Што заставалася рабіць? Работнікі міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету — знаўцы сваёй справы, іх на мякіне не правядзеш. Прыйшлося прызнаць неаспрэчную віну, выкласці забаронены сродак лоўлі — пад’ёмную сетку…

“Добра, што не паспеў выхапіць якога шчупака, — думаў на зваротным шляху браканьер. — Штраф атрымаў бы на некалькі мільёнаў…”

Па ўсім відаць, Пятро Савеня ніколі шчыра не раскайваўся. Аб гэтым сведчыць яго “паслужны” спіс затрыманняў. За апошнія чатыры гады ажно пяць забароненых сетак адабрана і знішчана. Летам двойчы пападаўся, адзін раз — з неблагім уловам. Спадзяванні на тое, што пранясе аказаліся марнымі.

Жыхар вёскі  Вялікія Круговічы Уладзімір Гурман таксама прытрымліваўся такога ж прынцыпу: “Ану ж, пранясе”. Браканьер са стажам, ён чым толькі ні лавіў рачную і сажалкавую рыбу! Усё ж найчасцей аддаваў перавагу забароненым снасцям — стаўным і пад’ёмным сеткам. Колькі нерваў сапсаваў, колькі часу згубіў на іх набыццё! А ўсё — дарэмна.

Быццам магніт, прыцягваў Уладзімір работнікаў міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Пяць сумных спатканняў за чатыры гады! Поўнае супадзенне з Пятром. Ды, як і ён, раскашэльвацца прыходзілася. Мільёнамі плаціць. Асабліва за буйныя ўловы. Вартавыя прыроды — выдатныя матэматыкі. Кожны раз усю здабытую рыбу падлічвалі, нават драбязу…

“Вылаўленыя” браканьеры вядуць сябе па-рознаму. Хтосьці, апусціўшы долу вочы, адразу прызнаецца. Іншыя адбрыкваюцца. Маўляў, якая незаконная рыбалка! Проста прыехалі адпачыць на ўлонні прыроды ды купіць два-тры кілаграмы карпаў.

…Залётныя жыхары Клецкага раёна Андрэй Мірчык і Алег Міхальчук наведалі рыбгас “Лактышы” ліпеньскай ноччу. З сабой на ўсялякі выпадак прыхапілі дзве стаўныя сеткі. Адну — даўжынёй 110 метраў, другую — удвая карацейшую.

Як вы думаеце, з якой мэтай прыехалі нечаканыя госці? Ніколі не здагадаецеся. Аказваецца, купіць на Ганцаўшчыне рыбу. Прычым, менавіта апоўначы. Да таго ж, не ў магазіне, а ў рыбгасе.

Так апраўдваліся пазней, у зале суда, патэнцыяльныя браканьеры. Няўжо Мірчык і Міхальчук былі такімі наіўнымі? Іх байкам не паверыла б нават дзіця.

Тым больш, не паверылі дырэктар рыбгаса “Лактышы”  Іван Цыган і майстар Алег Белаш. У той вечар яны праводзілі рэйдавую праверку і паміж сажалак выявілі двух мужчын. Імі і аказаліся Андрэй Мірчык і Алег Міхальчук. Несанкцыянаваны ваяж каштаваў кожнаму паўтара мільёна рублёў штрафу і канфіскацыі забароненых сродкаў лоўлі.

Жыхар вёскі Чудзін Іван Велька таксама спадзяваўся на рыбацкае шчасце. Аднак стаўная сетка даўжынёй 68 метраў удачы не прынесла. Наадварот, 5 кілаграмаў злоўленых карпаў аказаліся і сапраўды залатымі. Яны каштавалі браканьеру 1 мільён 800 тысяч рублёў.

Крыху не дацягнулі рыбалоўнымі сеткамі да гэтага штрафнога берага жыхар горада Ганцавічы Алег Петручэня, жыхар вёскі Лактышы Васіль Мышкавец і жыхар аграгарадка Агарэвічы Руслан Канінец. Кожны з іх унёс у дзяржаўную казну 1 мільён 500 тысяч рублёў.

На жаль, ніяк не пераводзяцца знішчальнікі рыбных галоў. Настаў час зрабіць пакаранне за браканьерства больш жорсткім і суровым. З гэтай заганнай з’явай трэба весці рашучую барацьбу ўсім грамадствам.

Міхась АРЭШКА.

Знішчальнікі рыбных галоў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях