Дзень дабра і павагі
У гарадскім Доме культуры прайшоў святочны канцэрт у гонар пажылых людзей. Шчыра скажу: хоць і не агучаная, гэтая назва “Дзень дабра і павагі” была лейтматывам сустрэчы старшыні райвыканкама Аляксандра Саланевіча з пажылымі людзьмі, якая прайшла ў той жа дзень перад канцэртам у раённым Цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці.
У зале гэтай установы сабраліся людзі, якія пражылі яркае, шматграннае жыццё, з поўнай аддачай працавалі на сваіх рабочых месцах, займалі актыўную грамадзянскую пазіцыю і цяпер, у шаноўным узросце, не губляюць яе, ахвотна дзеляцца з моладдзю крыніцамі жыццёвай мудрасці і вопыту, узначальваюць ветэранскія арганізацыі ў тых калектывах, дзе працавалі.
Песняй “Есть только міг”, якую выканаў для гасцей сустрэчы Віктар Багроў, і пачалася задушэўная бяседа з ветэранамі працы. У вядучай мерапрыемства Святланы Юркінай знайшлося шмат цёплых слоў для кожнага з іх. І гучыць просьба да іх расказаць пра свае першыя працоўныя крокі, згадаць мінулае, падзяліцца рэцэптамі даўгалецця, жыццёвага аптымізму і зямнога людскога шчасця. У ганцаўчаніна ветэрана вайны і працы Іосіфа Курловіча, які 1 жніўня гэтага года адзначыў сваё 90-годдзе, — гэта праца. Ці не таму гэты чалавек і ў такім шаноўным узросце мае статную постаць і займае актыўную жыццёвую пазіцыю? Як і Канстанцін Шуляк, член ветэранскай арганізацыі ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама. Канстанцін Фёдаравіч аддаў службе ў праваахоўных органах 35 гадоў жыцця, здавалася б, можна спакойна адпачываць. “Не магу сядзець без справы”, — такая пазіцыя гэтага актыўнага чалавека і цяпер.
Андрэя Ярашэвіча, выдатнага педагога і мудрага чалавека, мясцовага старасту добра ведаюць у Хатынічах, цэняць і паважаюць, прыслухоўваюцца да яго думкі. “Як стаць педагогам, якога палюбяць дзеці і будуць цаніць усё жыццё?” — гэта пытанне да яго. На думку Андрэя Андрэевіча, перш чым вучыць чаму-небудзь каго, трэба самому гэта добра ведаць.
Абаяльная Вера Саковіч, якая працавала выкладчыцай у прафтэхліцэі, сціпла і шчыра прызналася: “Дапамагала праца сярод моладзі. Яна ж і абавязвала ўсюды паспяваць”. “Калі чалавек захоча быць актыўным, ён так і будзе жыць, нават у пажылым узросце,” — дапоўніла Веру Іванаўну Валянціна В’юнік, якая працавала ў банку амаль 38 гадоў.
Больш за тры дзесяцігоддзі педагагічны стаж і Святланы Худніцкай, якая працавала ў раённым аддзеле адукацыі. На пытанне вядучай сустрэчы “Якія якасці трэба выхоўваць у падрастаючага пакалення?” яна, не задумваючыся, назвала прыстойнасць, любоў да сваёй краіны, шчырае жаданне адносіцца да іншых так, як ты сам хацеў бы, каб адносіліся да цябе. Такой жа жыццёвай пазіцыі прытрымліваецца і Святлана Балкіна, якая цэніць у людзях мудрасць, дабрату, сумленнасць. Былы спецыяліст гандлёвай сферы, яна з удзячнасцю згадала прозвішчы сваіх калег, ветэранаў працы, якія пакінулі добры след у яе сэрцы.
“Каб і ў пажылым узросце быць у цудоўнай форме, трэба працаваць”, — дае рэцэпт жаночай прыгажосці Ліфа Міхлюк, якая мела некалі не зусім жаночую прафесію — зваршчыцы-мантажніцы, перадавая работніца завода панэльнага домабудавання, актыўная ўдзельніца і тады, і цяпер мастацкай самадзейнасці. “А каб супрацьстаяць жыццёвым цяжкасцям, выпрабаванням, трэба сабраць волю ў кулак, настроіць сябе на ўсё добрае і тады няўдачы пакінуць ваш дом, — упэўнена Алена Лелес, якая працавала ў свой час у бібліятэчнай сістэме раёна.
У наступным годзе сустрэне свой 80-гадовы юбілей і Раіса Хілюціч, якая шмат гадоў працавала старшынёй Малькавіцкага сельвыканкама, займала іншыя кіруючыя пасады, была жанчынай прынцыповай і адказнай. Раіса Мамедаўна лічыць сябе шчаслівай жанчынай: у яе цудоўныя дзеці, унукі, праўнукі. Кіраўнік ветэранскай арганізацыі лясгаса Галіна Літвіновіч, з удзячнасцю расказваючы пра нядаўнія сустрэчы ў Малькавічах, Чудзіне і Люсіне з пажылымі людзьмі, якія працавалі ў лясной гаспадарцы, зазначыла, як важна для іх сустракацца разам, размаўляць, успамінаць мінулае, адчуваць клопат і ўвагу аб сабе.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч уважліва выслухаў кожнага, хто на гэтай сустрэчы дзяліўся сваімі ўспамінамі, пакінуўшы сваё выступленне на яе заключны акорд. Ён расказаў аб тым, што добрага зроблена ў раёне за апошнія два гады, аб тых праблемах, якія непакояць яго як кіраўніка раёна, аб планах і задумках на бліжэйшую перспектыву. Аляксандр Паўлавіч уручыў грамату Мікалаю Высоцкаму, былому настаўніку і дырэктару Ганцавіцкай сярэдняй школы, працоўны стаж якога — 47 гадоў. Старшыня раённага савета дэпутатаў Віктар Дрозд далучыўся да шчырых пажаданняў ветэранам працы, зазначыў, што ў раёне ўсё робіцца для таго, каб людзі жылі лепш, прыгажэй, і ўручыў Пісьмо-падзяку раённага Савета дэпутатаў Раісе Хілюціч.
Марыя ШЧАЎКУН.
Фота Алы Пятліцкай.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Переезд в Польшу на ПМЖ или как я рвал когти из Беларуси без карты поляка
Подробнее История одного молодого человека, назовем его Влад, о том как он уезжал в Польшу после суток на Окрестина и уголовного дела. Если вас преследуют белорусские власти, если вам просто надоело жить в


