“Маладым усюды ў нас дарога”
Гэты выраз, вынесены ў загаловак, змог бы стаць своеасаблівым дэвізам сустрэчы маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна, якая стала традыцыйнай і сёлета адбылася 2 кастрычніка ў кінатэатры з сімвалічнай назвай “Маладосць”. Знайсці сваю дарогу ў прафесійнае будучае на Ганцаўшчыне ў 2014 годзе атрымалі магчымасць 80 маладых спецыялістаў, выпускнікоў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых устаноў адукацыі і 39 чалавек з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. Вельмі радуе той факт, што большасць з іх ураджэнцы Ганцавіч і Ганцавіцкага раёна, якія пасля атрымання адукацыі вярнуліся працаваць на родную зямлю.
На сустрэчы прысутнічалі старшыня Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд, намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў раённага выканаўчага камітэта, спецыялісты па кадрах прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, старшыні прафсаюзных камітэтаў, ідэалагічны актыў, кіраўнікі грамадскіх арганізацый. Знаёмства пачалося з прадстаўлення маладых спецыялістаў.
Першымі выйшлі на сцэну маладыя работнікі сферы адукацыі і спорту. Яны творча падыйшлі да справы і візітную картку зрабілі ў форме сцэнкі, у якой прынялі ўдзел іх маленькія вучні. З пажаданнямі поспехаў і плёну да іх звярнулася Аксана Рылка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама, якая сама ў 2010 годзе прыйшла працаваць ў якасці маладога спецыяліста.
Затым слова ўзяў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч, які падрабязна расказаў пра гісторыю ўтварэння Ганцаўшчыны, пра цудоўную прыроду гэтага краю, пазнаёміў моладзь з летапісам ваенных і пасляваенных гадоў, прывёў звесткі аб развіцці сельскай гаспадаркі і прамысловасці раёна, аб геаграфічным становішчы і меліярацыйных работах, праведзеных раней. Сваім абавязкам палічыў кіраўнік раёна пазнаёміць рабят са славутымі імёнамі людзей, вядомымі ва ўсёй краіне і за яе межамі, праславіўшымі Ганцаўшчыну. Аляксандр Саланевіч правёў слоўную міні-экскурсію па славутых гістарычных месцах і помніках горада і раёна, закрануў рэлігійны аспект грамадства. Напрыканцы свайго выступлення старшыня Ганцавіцкага райвыканкама папрасіў прысутных звярнуць увагу на герб горада. Белыя журавы на сінім фоне. “Сімвалічная выява птушак, якія з’яўляюцца сімвалам Палесся, імкнецца ў вышыню. Так і вы павінны заўсёды ўзлятаць”, — сказаў ён.
“А ўзлятаць моладзі на самых выгадных умовах дапаможа “Беларусбанк», — з такіх слоў пачала свой зварот да прысутных дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №107 ААТ “ААБ Беларусбанк” Наталля Сідарэнка. Яна расказала аб самых выгадных умовах крэдытавання. Асобны крэдыт для старту ў дарослае жыццё адкрытае акцыянернае таварыства распрацавала спецыяльна для тых, хто толькі закончыў сярэднія і вышэйшыя ўстановы адукацыі і мае патрэбу ў падтрымцы дзяржавы. Дарэчы, тэму падтрымкі не толькі матэрыяльнай, але і прававой працягнуў загадчык юрыдычнага сектара райвыканкама Уладзімір Канановіч. Ён расказаў прысутным аб нарматыўна-прававых актах, якімі рэгулююцца грамадскія адносіны ў нашай дзяржаве, у тым ліку тыя, што датычацца ўмоў жыцця і дзейнасці маладых спецыялістаў.
Куды звярнуцца для пастаноўкі на ўлік па паляпшэнні жыллёвых умоў і якія дакументы для гэтага неабходны, расказаў Валерый Русакевіч, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Апошняй свой зварот маладым спецыялістам адрасавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ала Занька. Яна ў нестандартнай форме расказала пра работу свайго аддзела, пра тое, дзе моладзь можа правесці вольны час і якія мерапрыемствы праводзіліся ў горадзе і раёне раней, разбавіўшы афіцыйную інфармацыю яркай прэзентацыяй фотаздымкаў. Выдатны настрой падтрымала выступленне Святланы Лапчук з чароўнай лірычнай песняй.
Шмат шчырых слоў было сказана ў гэты дзень на сцэне, многа пажаданняў прагучала ў адрас маладога пакалення, але кожны з тых, каго сёння прымалі ў рады працоўнай моладзі раёна, зразумеў: ён на сваім месцы. Тут яго падтрымаюць, дадуць карысную параду, дапамогуць справай і словам. Галоўнае — не баяцца, бо хто не спрабуе — у таго не атрымліваецца.
Пасля ўрачыстага знаёмства ўсіх запрасілі сфатаграфавацца. А потым госці разышліся, але маладыя спецыялісты раёна працягвалі свой незвычайны дзень у рэстаране “Цна”, дзе для іх была падрыхтавана конкурсна-забаўляльная праграма.
Ксенія ЛУЦКО.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Переезд в Польшу на ПМЖ или как я рвал когти из Беларуси без карты поляка
Подробнее История одного молодого человека, назовем его Влад, о том как он уезжал в Польшу после суток на Окрестина и уголовного дела. Если вас преследуют белорусские власти, если вам просто надоело жить в


