Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Пратэрмінаванае”… сумленне

Работнікамі Ганцавіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з пачатку года былі праведзены праверкі ў 126 гандлёвых аб’ектах горада і раёна. З іх у 108 магазінах і павільёнах выяўлены розныя парушэнні санітарных правілаў. Гэта і дрэнная ўборка гандлёвай залы, прылягаючай тэрыторыі, і  грэбаванне нормамі пры захоўванні харчовых тавараў, і — што самае абуральнае — рэалізацыя прадуктаў са скончаным тэрмінам прыгоднасці. Такія парушэнні выяўлены ў 43 гандлёвых кропках.

— Прычым, ёсць магазіны, дзе продаж малочнай прадукцыі, мясных паўфабрыкатаў з пратэрміноўкай прыгоднасці вёўся паўторна, — гаворыць загадчыца аддзела гігіены Ірына Цяльпук. — Гэта адносіцца як да дзяржаўнага, так і прыватнага гандлю.

Прывядзём некалькі прыкладаў. Двойчы парушалі санітарныя правілы прадаўцы магазіна “Сузор’е” райспажыўтаварыства. 14 красавіка тут рэалізоўвалі з пратэрміноўкай курыныя паўфабрыкаты, а 2 жніўня — малочную прадукцыю.

Тое ж самае датычыцца прыватнага магазіна “Мінутка” ПГУП “ДапГандаль” (дырэктар Аляксандр Дзмітровіч). 26 ліпеня тут са скончаным тэрмінам прыгоднасці прадавалі птушынае мяса, а літаральна праз месяц — каўбасу.

На працягу года выяўлена паўторная рэалізацыя няякасных прадуктаў і ў прыватным магазіне “Вікторыя” ПГУП “Гандлёвы дом “Венецыя” (дырэктар Міхаіл Пішч).

Вернемся да гандлёвых аб’ектаў райспажыўтаварыства. У ходзе праверак за жнівень яшчэ ў чатырох яго магазінах — “Ганцаўчанка”, “24 гадзіны”, №№ 3 і 8 — адпускаліся пратэрмінаваныя прадукты.

Падобныя парушэнні выяўлены ў дзвюх гандлёвых кропках ААТ “Брэсцкая абласная база “Бакалея”. 21 ліпеня ў магазіне № 16 у складскім памяшканні побач з якаснымі таварамі захоўваўся  са скончаным тэрмінам прыгоднасці мармялад, а ў магазіне № 18 у той жа дзень — рыбныя прадукты.

— У гэтых выпадках выносім прадпісанне аб неадкладным зняцці пратэрмінаванай прадукцыі, — уключаецца ў размову памочнік урача-гігіеніста Наталля Субоцкая. — Акрамя таго,  на вінаватых складаем пратакол аб адміністрацыйным парушэнні. За рэалізацыю тавараў са скончаным тэрмінам прыгоднасці нясуць адказнасць юрыдычныя асобы, за невыкананне іншых санітарных правілаў — службовыя асобы. Парушальнікі плацяць штрафы і даволі немалыя.

Так, з пачатку года панеслі адміністрацыйныя спагнанні 10 юрыдычных асоб. Яны заплацілі ў дзяржаўную казну 44 мільёны 690 тысяч рублёў. За гэты ж час складзены 35 пратаколаў на службовых асоб. Штрафныя санкцыі выліліся ў суму 25 мільёнаў 990 тысяч рублёў.

Карэспандэнт “СП” пацікавіўся ў пакупнікоў, ці даводзілася ім сутыкацца з продажам пратэрмінаваных тавараў.

— Я ўважліва падыходжу да выбару таго ці іншага харчовага прадукту, — адказвае жыхарка Ганцавіч Надзея Літвінчук. — Заўсёды гляджу на дату яго вырабу, ці не пратэрмінаваны. Калі б так рабілі ўсе, то, можа, і работнікі гандлю змянілі б свае адносіны да пакупнікоў.

— У вашым горадзе знаходжуся праездам, — гаворыць  жыхар Пінска Ігар Галяйчук. — Купіў у адным магазіне таматны сок, а ён са скончаным тэрмінам прыгоднасці. Зрабіў заўвагу прадаўцу. “Давайце памяняю”, — згадзілася яна.  Аднак не выключана, што наступнаму пакупніку будзе прапанаваны той жа самы сок. У Пінску таксама прадаўцы імкнуцца “спіхнуць”  пратэрмінаваны тавар.

Пры апытанні шэсць жыхароў Ганцавіч пацвердзілі, што  сутыкаліся з продажам няякасных прадуктаў, аднак назваць свае прозвішчы адмовіліся.

— Пакупнікам у першую чаргу неабходна звяртаць увагу на тэрмін прыгоднасці прадукцыі, умовы яе захоўвання, — раіць   Ірына Цяльпук. — Пры выяўленні парушэнняў санітарных правілаў вы, як спажывец, можаце вярнуць няякасны тавар, зрабіць адпаведны запіс у кнізе заўваг і прапаноў.

Увогуле, калі ёсць сумненні ў якасці, то лепш не набываць тыя ці іншыя прадукты. Памятайце, што здароўе не купіш за грошы, у адрозненне ад пратэрмінаванай каўбасы.

Міхась АРЭШКА.

“Пратэрмінаванае”… сумленне

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях