“І родны дом,і цэлы свет”
Такую назву насіла свята вёскі Агарэвічы, што адбылося ў мінулую нядзелю.
Вераснёўскае сонца неяк нясмела выглянула з-пад аблокаў. Вяскоўцы, якія ішлі ў мясцовы Дом культуры, заўсміхаліся. Надвор’е сапраўды спрыяла добраму настрою. Па наваколлі паплыла святочная музыка.
Вёска, дзе мы нарадзіліся і выраслі, шчодрая на адкрыцці, уражанні і пачуцці. Сюды заўсёды клічуць жыццёвыя дарогі. Тут душа адпачывае, чэрпае сілу, энергію і натхненне.
Першы пісьмовы дакумент, дзе згадваюцца Агарэвічы, датаваны 1441 годам. А гэта значыць, што вёска з’яўляецца адной з самых старажытных на Ганцаўшчыне, налічвае 573 гады. Паводле легенды, першым жыхаром тут быў нехта з пагарэльцаў ці пагарэвічаў. Вакол яго сталі сяліцца людзі, і неўзабаве ўтварылася вёска.
Прадоўжым гістарычны экскурс і вернемся ў пачатак ХІХ стагоддзя. Паводле дакументаў 1816 года, Агарэвічы адносіліся да Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У вёсцы дзейнічала Вазнясенская драўляная царква. У 1961 годзе яна была зачынена. Новы культавы будынак закладзены ў 1992 годзе. Сёння храм святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра зіхаціць серабрыстымі макаўкамі купалоў, узвышаючыся над вясковымі дахамі.
У канцы ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў вёска ўсё яшчэ складалася са шматлікіх хутароў: Жорнае, Падрадашчы, Чорнае і іншых. Некаторыя гаспадары сяліліся непадалёку адзін ад аднаго — па дзве-тры сям’і на хутары, некаторыя будаваліся асобна. І толькі 25 хат стаялі адна за адной і складалі вуліцу. Тут, каля гэтай вуліцы, на ўзвышшы, была пабудавана ў канцы ХІХ стагоддзя панская сядзіба Апацкіх. Сярод жыхароў вёскі ёсць яшчэ людзі, якія памятаюць апошнюю ўладальніцу сядзібы — Марыю.
На жаль, самая старэйшая жыхарка вёскі Вольга Аляксандраўна Коўш, якой споўнілася 98 гадоў, не змагла прысутнічаць на свяце. Затое вяскоўцы віталі іншых старажылаў — 89-гадовую Алену Фёдараўну Гарбач, 87-гадовых Уладзіміра Адамавіча Каўша і Алену Канстанцінаўну Коўш. Самым жа юным жыхаром вёскі з’яўляецца Арсеній Канінец, які нарадзіўся 12 чэрвеня 2014 года.
Вядучыя свята дырэктар Агарэвіцкага сельскага Дома культуры Ірына Сабецкіс і мастацкі кіраўнік Ганцавіцкага ГДК Станіслаў Коўш віртуёзна вялі мастацкую праграму. Шмат станоўчых эмоцый выклікаў жартаўлівы выхад на сцэну Тосі і Фросі ў выкананні Алы Шаматульскай і Яніны Курылік. Па-майстэрску спявалі самадзейныя артысты Алена і Настасся Цецярдынкі, Наталля і Аляксандр Дулікі, Паліна Высоцкая, Аліна Лелес, Алена Дайлід, фальклорны калектыў “Каляда”, ансамбль “Правінцыя”, вакальны дзіцячы гурт.
З цёплымі і шчырымі словамі да вяскоўцаў і гасцей свята звярнуліся настаяцель храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра іерэй Аляксандр Лемяза, старшыня СВК “Агарэвічы” Анатоль Канановіч, старшыня сельвыканкама Святлана Агейка.
Так сталася, што свята вёскі супала з днём нараджэння Надзеі Снарскай. Пад апладысменты залы імянінніцу ўзнагародзілі памятным падарункам. Як і сярэбраных юбіляраў Аляксандра і Ларысу Насеняў.
Прысутныя змаглі пазнаёміцца з выставай дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Гэтыя вырабы сведчаць аб тым, што вёска багатая на розныя таленты, беражліва захоўвае спадчыну, якая засталася ад продкаў. Сапраўднымі майстрыхамі з’яўляюцца Галіна Серада, Марыя Дулік, Ірына Сайка, Валянціна Снарская, Марыя Санька, Марына Дулік, Рустам Бердыеў.
Вялікую цікавасць выклікаў розыгрыш бяспройгрышнай латарэі. Рэдка якое свята абыходзіцца без спонсарскай дапамогі. Так і тут. Калектыў СДК выказвае шчырыя словы падзякі СВК “Агарэвічы”, сельвыканкаму, Ганцавіцкаму хлебазаводу, індывідуальным прадпрымальнікам Уладзіміру Ласю, Жанне і Сяргею Курылікам, Вячаславу Віктаровічу, прадстаўніку касметычнай фірмы “Oriflame” Святлане Муха.
Пад заканчэнне свята вялікім канцэртам парадаваў гледачоў Баранавіцкі гурт “DeSerT”.
2014 год з’яўляецца юбілейным для СВК “Агарэвічы”. Роўна 65 гадоў назад тут быў арганізаваны калгас імя Кірава. Менавіта так да нядаўняга часу называлася мясцовая гаспадарка. Першым старшынёй быў Іван Рублеўскі. Імя наступнага кіраўніка ўпісана залатымі літарамі не толькі ў гісторыю вёскі, але і раёна. Гэта Кірыл Арцёменка, ардэнаносец. Яго і цяпер успамінаюць з асаблівай цеплынёй, любоўю і павагай, як сапраўднага гаспадара зямлі-карміцелькі. Ды і Міхаілу Кунцэвічу ўсе ўдзячны за яго добрыя справы, клопаты аб людзях.
…Жыве вёска, з надзеяй глядзіць у будучае, беражэ народныя традыцыі, выконвае старадаўнія песні. Гэтаму яскравы прыклад — свята ў Агарэвічах.
Міхась АРЭШКА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Какая судьба ожидает 100-летнюю усадьбу Стругача в Ошмянах?
Подробнее Какая судьба ожидает 100-летний жилой дом в Ошмянах, который принадлежал человеку, входившему в тридцатку самых богатых людей Беларуси? Этот столетний дом вызывает ...


