Віталь ЗАНЬКА: “ГАЛОЎНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ ДЛЯ НАС — ЛЮДЗІ”
12 верасня 2011 года Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. З таго часу прайшло тры гады. Тэрмін дастатковы для станаўлення новага дзяржаўнага органа.

З нагоды гэтай даты гутарым з часова выконваючым абавязкі начальніка Ганцавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта маёрам юстыцыі Віталем ЗАНЬКАМ (НА ЗДЫМКУ).
— Віталь Мікалаевіч, раней следчыя падраздзяленні працавалі ў сістэме МУС і пракуратуры. Што засталося агульнага і што змянілася ў арганізацыі і ажыццяўленні работы следчых?
— Тры гады назад пачаў працаваць адзіны орган папярэдняга расследавання — Следчы камітэт. Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян на стадыі дасудовай вытворчасці і тады, і зараз з’яўляецца адной з галоўных задач следства.
Ганцавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта з першых дзён пачаў у поўным аб’ёме выконваць пастаўленыя задачы ў барацьбе са злачыннасцю. Супрацоўнікі сталі больш самастойнымі пры прыняцці рашэння па расследваемых крымінальных справах.
— Вы адзначылі, што следчыя сталі больш самастойнымі пры выкананні сваіх абавязкаў. Ці не азначае гэта ўсёдазволенасць? Маўляў, у які бок павяду крымінальную справу, у такі яна і пойдзе.
— Пабудавана сістэма працэсуальнага кантролю за дзейнасцю следчага пры расследаванні крымінальных спраў, правядзенні праверак пры разглядзе заяў і паведамленняў грамадзян. Гэты кантроль ажыцяўляе кіраўніцтва раённага аддзела Следчага камітэта, якое ўпаўнаважана адмяніць незаконнае рашэнне следчага. Акрамя таго, строга кантралююць работу нашых супрацоўнікаў абласное ўпраўленне і Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Пракурор таксама ажыццяўляе нагляд за законнасцю прынятых рашэнняў органамі папярэдняга следства. Рашэнне следчага можна абскардзіць у судовым парадку.
— Якія праблемы прыйшлося вырашаць на стадыі станаўлення новага дзяржаўнага органа?
— На першапачатковым этапе станаўлення закладвалася прававая аснова нашай дзейнасці. Было ўведзена шмат нарматыўных актаў, якія не толькі рэгламентавалі становішча следчага, але і ажыццяўлялі строгі кантроль за выкананнем яго абавязкаў.
Цяпер адзначу тое, што датычылася Ганцавіцкага раёна. Былі аператыўна вырашаны пытанні па структуры і функцыях кожнага супрацоўніка, забеспячэння тэхнікай і рабочымі месцамі, транспартным сродкам, арганізацыяй кругласутачнага дзяжурства.
— Вядома, што ў пачатку станаўлення Следчага камітэта адказнасць за вынікі работы клалася і на праваахоўныя органы, якія выдзелілі следства са сваіх штатаў.
— Сапраўды, ніводнае сілавое ведамства не здольнае працаваць самастойна. Штодзённа пытанні аператыўна-службовай дзейнасці вырашаюцца з кіраўнікамі пракуратуры, суда, аддзела ўнутраных спраў. За магчымасць своечасова і прафесійна атрымліваць дапамогу і падтрымку ў барацьбе са злачыннасцю мы шчыра ўдзячны гэтым ведамствам. Аднак, у рэшце рэшт, менавіта следчы ў ходзе ўсебаковага вывучэння і аналізу сабраных доказаў па крымінальнай справе самастойна прымае канчатковае рашэнне.
— Скажыце, Віталь Мікалаевіч, ці з’явіліся новыя накірункі за тры гады дзейнасці Следчага камітэта?
— Адным з метадаў у рабоце следчых з’яўляецца больш шырокае прымяненне Канцэпцыі ўдасканальвання сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх прымянення, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2010 года. Згодна з ёй рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў, які прадугледжвае пашырэнне практыкі вызвалення ад крымінальнай адказнасці асоб, што ўчынілі злачынствы, не ўяўляючых вялікай грамадскай небяспекі. Шырэй практыкуецца выбранне такой альтэрнатыўнай меры як дамашні арышт. На стадыі папярэдняга расследавання прымаюцца ўсе меры па пакрыцці ўрону, прычыненага злачынствам. Так, з пачатку года на маёмасць абвінавачваемых накладзены арышт на суму 360 мільёнаў 280 тысяч рублёў.
— Каб па гарачых слядах раскрыць злачынства, патрабуюцца высокакваліфікаваныя следчыя…
— Наш раённы аддзел Следчага камітэта невялікі — 10 супрацоўнікаў, з іх 6 следчых. Адна пасада следчага застаецца вакантнай. Усе працуюць з поўнай аддачай, з’яўляюцца прафесіяналамі.
Дарэчы, пры прыёме да нас на службу да супрацоўнікаў прад’яўляюцца высокія патрабаванні. Як правіла, перавага аддаецца людзям з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй, з выдатным здароўем. Падрыхтоўкай следчых займаецца Следчы камітэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Выпускнікам сярэдніх навучальных устаноў, якія жадаюць звязаць сваё жыццё з гэтай прэстыжнай службай, неабходна звяртацца непасрэдна да кіраўніцтва Ганцавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта.
Нашы супрацоўнікі, як я ўжо адзначаў, працуюць з поўнай аддачай. За 8 месяцаў сёлетняга года ўзбуджана 128 крымінальных спраў. Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 66 асоб, 9 знаходзяцца пад вартай.
— Якія злачынствы, што мелі вялікі грамадскі рэзананс, былі раскрыты сёлета?
— Узбуджана 6 крымінальных спраў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў. Расследаваныя крымінальныя справы ў дачыненні да чатырох жыхароў Ганцавіч перададзены ў пракуратуру для накіравання ў суд.
У чэрвені і ліпені ў Раздзялавічах учынены два забойствы. Дзякуючы нашаму цеснаму ўзаемадзеянню з супрацоўнікамі абласнога ўпраўлення Следчага камітэта і Ганцавіцкага РАУС, асобы, учыніўшыя гэтыя злачынствы, былі на працягу сутак затрыманы.
Яшчэ адна рэзанансная крымінальная справа — учыненне разбою 17-гадовым навучэнцам Ганцавіцкай дапаможнай школы-інтэрната. У сакавіку ён самавольна пакінуў гэтую ўстанову і дабраўся ў Малькавічы. Выпіў з мясцовым жыхаром спіртнога. Затым з чорнай вязанай шапачкі зрабіў маску з прарэзамі для вачэй. Нацягнуўшы яе на галаву, уварваўся ў жылую летнюю кухню другога мясцовага жыхара. Трымаючы ў руцэ нож, пачаў вымагаць 20 мільёнаў рублёў. Абшукаўшы пацярпелага і яго жыллё, такіх вялікіх грошай не знайшоў. На развітанне прыхапіў мабільны тэлефон гаспадара, два нажы і грошы ў суме 50 тысяч рублёў.
Дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў раённага аддзела Следчага камітэта і РАУС злачынца ў той жа дзень быў затрыманы. Яго дзеянні кваліфікаваны як разбой, за што прадугледжваецца пазбаўленне волі тэрмінам ад 6 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
— Якія заявы і паведамленні грамадзян адносяцца да выключнай кампетэнцыі Следчага камітэта?
— Выпадкі, звязаныя са смерцю чалавека пры нявысветленых абставінах, а таксама дзеянні асоб, накіраваныя супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды.
У сваёй дзейнасці супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта імкнуцца быць аб’ектыўнымі, справядлівымі і праніклівымі. Галоўная каштоўнасць для нас — людзі.
Гутарыў Міхась АРЭШКА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Какая судьба ожидает 100-летнюю усадьбу Стругача в Ошмянах?
Подробнее Какая судьба ожидает 100-летний жилой дом в Ошмянах, который принадлежал человеку, входившему в тридцатку самых богатых людей Беларуси? Этот столетний дом вызывает ...


