Вакцынацыя супраць грыпу
Восень і зіма — перыяд уздыму вострых рэспіраторных інфекцый, асабліва грыпу. Асабліва страшныя наступствы гэтай хваробы. Грып як высокакантагіёзнае інфекцыйнае захворванне небяспечны ў першую чаргу сваімі ўскладненнямі, як непасрэднымі, звязанымі з таксічным дзеяннем віруса на нервовую, сардэчна-сасудзістую сістэмы чалавека, так і падаўленнем імунітэту і звязаным з гэтым узнікненнем другаснай інфекцыі, якая выклікае бактэрыяльныя пнеўманіі, міякарды, атыты і іншыя. Таму хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць.
Адзіны надзейны і бяспечны спосаб пазбегнуць грыпу — вакцынацыя. Кампаніі па імунізацыі супраць грыпу, якія праводзяцца штогод, накіраваны на папярэджанне негатыўных яго наступстваў. Штогадовая прышчэпка ад грыпу павінна стаць звычайнай прафілактычнай мерай. Вірус хваробы перадаецца ад чалавека да чалавека вельмі лёгка і непрыкметна: пры размове, кашлі, чханні. Заразіцца можна на рабоце, у грамадскім транспарце, магазіне, на рынку. Дзеці могуць захварэць у школе, дзіцячым садку і заразіць сваіх блізкіх. Асабліва цяжка грып працякае ў пажылых людзей і дзяцей, у якіх найбольш высокая рызыка развіцця ўскладненняў. Арганізм здаровага чалавека пасля перанесенай хваробы сярэдняй цяжкасці затрачвае столькі сіл, што гэта каштуе яму аднаго года жыцця.
У нашай краіне для імунізацыі насельніцтва выкарыстоўваюцца грыпозныя вакцыны, якія не ўтрымліваюць жывога віруса грыпу, а толькі яго асобныя часцінкі, якія і важныя для фарміравання абароны супраць хваробы ў арганізме чалавека. У склад вакцыны ўваходзяць тры штамы віруса грыпу, найбольш актуальныя для дадзенага эпідсезона. Прычым усе грыпозныя вакцыны розных вытворцаў не адрозніваюцца па ўваходзячых у іх склад варыянтах вірусаў грыпу. Вакцына з’яўляецца высокаачышчаным прэпаратам, добра пераносіцца дзецьмі і дарослымі. Мясцовыя і агульныя рэакцыі на ўвядзенне вакцыны, як правіла, адсутнічаюць або нязначныя (пачырваненне скуры, боль у месцы ўвядзення вакцыны, вельмі рэдка бывае павышэнне тэмпературы, непрацяглы галаўны боль, якія знікаюць самастойна праз 1 — 3 дні).
У тых, хто перахварэў, фарміруецца імунітэт толькі да таго штаму віруса грыпу, якім перахварэлі. Вакцынацыя дазваляе сфарміраваць імунітэт да ўсіх трох штамаў, актуальных для наступаючага эпідсезона і сфарміраваць імунную праслойку сярод насельніцтва, гэта значыць, максімальна павялічыць колькасць людзей, якія маюць устойлівасць да віруса, і тым самым знізіць захворваемасць як сярод прышчэпленых, так і не прышчэпленых. Чым больш прышчэпленых, а значыць абароненых ад грыпу, тым ніжэй верагоднасць заносу і распаўсюджвання віруса сярод працуючых у калектыве. Шэраг вакцын (у прыватнасці, “Флюваксін”) у насаглотцы фарміруюць мясцовы імунітэт, які блакіруе размнажэнне рэспіраторных вірусаў на слізістых абалонках. За кошт гэтага эфекту, а таксама дзякуючы стымуляцыі клетачнага імунітэту ў 25 — 30 чалавек са ста прышчэпленых фарміруецца абарона не толькі ад грыпу, але і ад іншых рэспіраторных вірусных інфекцый.
Лепш за ўсё прышчэплівацца ад грыпу восенню: у верасні — лістападзе, да пачатку сезоннага ўздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і на грып. На працягу 2 — 3 тыдняў пасля вакцынацыі сфарміруецца ахоўны ўзровень антыцел супраць вірусаў хваробы, які забяспечвае ахову ад грыпу на працягу 6 — 12 месяцаў.
Зробленая своечасова прышчэпка — гэта залог вашага здароўя ў разгар эпідэміі. У медыцынскіх арганізацыях нашага горада і раёна праводзіцца імунізацыя насельніцтва супраць грыпу. Прышчэпка дзецям — у прышчэпачным кабінеце педыятрычнага аддзялення паліклінікі на 2 паверсе. Прышчэпка дарослым — у прышчэпачным кабінеце № 11 на першым паверсе паліклінікі з 9.00 да 16.00, участковай службай з 16.00 да 20.00.
У вясковых населеных пунктах раёна праводзіцца вакцынацыя ва ўсіх прышчэпачных кабінетах амбулаторый.
Тэлефон “гарачай лініі” раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі 2-14-24.
Аляксандр ЗУЙКЕВІЧ, памочнік урача-эпідэміёлага Ганцавіцкага райЦГіЭ.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Какая судьба ожидает 100-летнюю усадьбу Стругача в Ошмянах?
Подробнее Какая судьба ожидает 100-летний жилой дом в Ошмянах, который принадлежал человеку, входившему в тридцатку самых богатых людей Беларуси? Этот столетний дом вызывает ...


