Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У В. Круговічах амбулаторыя стане ФАПам

У Вялікіх Круговічах на мінулым тыдні прайшоў сход жыхароў вёскі, на якім абмяркоўвалася рэарганізацыя мясцовай амбулаторыі ў фельчарска-акушэрскі пункт.

Будынак амбулаторыі стаў непрыгодным — ён татальна пашкоджаны грыбком. Пасля абследавання раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі вынес пастанову аб забароне яго выкарыстання. Для таго каб захаваць медыцынскае абслугоўванне насельніцтва на належным узроўні, раённым выканаўчым камітэтам было вырашана на частцы тэрыторыі дзіцячага садка і разгарнуць медустанову. Улічваючы, што свабодныя памяшканні там не дазваляюць гэтага зрабіць, а таксама насельніцтва вёскі пастаянна змяншаецца і нагрузка на медработнікаў невысокая, запланавана амбулаторыю рэарганізаваць у ФАП. Гэта абмяркоўвалася сёлета яшчэ ў сакавіку на сходзе грамадзян па месцы жыхарства. Здаецца, знойдзена прымальнае рашэнне, якое дазволіць людзям і надалей атрымліваць неабходны комплекс медыцынскіх паслуг. Але…

Не так даўно была напісана скарга Міністру аховы здароўя Рэспублікі Беларусь наконт закрыцця амбулаторыі. Маўляў, людзі застануцца кінутымі на волю лёсу. Каб расставіць усе кропкі над “і” праводзіўся чарговы сход у Вялікіх Круговічах. На яго сабраліся амаль усе жыхары. І гэта не дзіўна. Запушчаная праз “сарафаннае радыё” пагалоска, што вяскоўцы застануцца без медабслугоўвання, нікога не пакінула раўнадушным. Нават калі галоўны ўрач УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Вадзім Сашко і ў чарговы раз растлумачылі, чаму будынкам амбулаторыі карыстацца нельга, прагучалі прапановы будаваць новы. Прабачце, але новы будынак абыдзецца ў суму больш за 6 мільярдаў рублёў і гэта на фоне таго, што па аб’ектыўных прычынах насельніцтва вёскі змяншаецца. Безумоўна, можна настальгіраваць па мінулым і ўспамінаць, як добра жылося на вёсцы гадоў 30 назад, але трэба зыходзіць з сённяшніх рэалій жыцця. Ва ўсім свеце насельніцтва паступова перабіраецца ў гарады. Тое ж адбываецца і ў нас. Варта толькі ўспомніць, што ў савецкія часы 70 працэнтаў беларусаў жылі ў сельскай мясцовасці, зараз — каля 30.

Задача ўлады — стварыць для людзей сяла найлепшыя ўмовы пражывання,у тым ліку і даступнасць медыцынскага абслугоўвання. Для гэтага і вырашана: ФАПы на тэрыторыі Агарэвіцкага сельсавета будуць далучаны да амбулаторыі ў аграгарадку Агарэвічы. Урач штодзённа будзе наведваць ФАПы ў Вялікіх Круговічах і Кукаве, а ў Мельніках — адзін раз на месяц. Таксама застанецца магчымасць здаць для абследавання і неабходныя аналізы, прайсці кардыяграму. Больш таго, у Вялікіх Круговічах захаваецца і стаматалагічны кабінет.

У той жа час, як запэўніў кіраўнік УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Вадзім Сашко, пры рэарганізацыі амбулаторыі ў ФАП, ні адзін медработнік не застанецца без работы.

Аляксей ГРУШЭВІЧ. 

У В. Круговічах амбулаторыя стане ФАПам

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях