Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пераразлік за ваду

Інцыдэнт, калі на працягу двух дзён, 20 і 21 жніўня, у дамах гараджан з кранаў цякла вада з вельмі непрыемным пахам, выклікаў вялікі рэзананс. Работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, з-за неналежнага выканання абавязкаў якіх гэта атрымалася, былі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. І, як стала вядома, камунальнікамі будзе зроблены пераразлік, і за згаданыя дні, грошы за карыстанне вадой з гараджан брацца не будуць.

Адміністрацыя раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі яшчэ раз прыносіць свае прабачэнні за ўзнікшыя праблемы з якасцю вады і ў далейшым будзе імкнуцца прадастаўляць паслугі на высокім узроўні.

У сваю чаргу, пасля публікацыі артыкулаў у “Савецкім Палессі” на згаданую тэму ў рэдакцыю газеты звярнуліся жыхары вёскі Люсіна з праблемай, якая датычыцца таксама якасці пітной вады.

Днямі ў газету “Савецкае Палессе” звярнулася жыхарка аграгарадка Люсіна. Жанчына расказала аб тым, што ў яе няма вады. Дакладней, вада ёсць, але піць яе немагчыма. Справа ў тым, што цэнтральны водаправод у аграгарадку пракладзены да сярэдзіны вуліцы Савецкай і ў пачатку вуліцы Піянерскай, але да дамоў ваду не падвялі. Жыхары сталі чакаць, калі трубы пракладуць непасрэдна да іх жылля, а пакуль паставілі сабе калонкі. Але праблема не вырашылася. Вада з іх цячэ брудная, з непрыемным пахам. Грамадзяне, у якіх такая ж самая бяда, сабраліся і звярнуліся ў санітарна-эпідэміялагічную службу, супрацоўнікі якой, узяўшы пробы з калонкі, параілі для піцця ваду не выкарыстоўваць. “Мы вымушаны ўсё ж мыцца гэтай ванючай вадой. А што рабіць? Піць яе мы не можам, для гэтага купляем ваду, або носім у вёдрах ад іншых людзей. Калі нам падвядуць у дамы нармальную ваду? Ёсць жа такая праграма, “Чыстая вада” называецца. Згодна з ёй, РЖКГ нам абавязана пракласці водаправод”, — зрабіла вывад жанчына.

Па каментарыі і тлумачэнні па дадзеным пытанні мы звярнуліся да старшыні Люсінскага сельвыканкама Вячаслава Шкута. Ён паведаміў, што, згодна з “Праграмай па водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада” Ганцавіцкага раёна на 2012 — 2015 гады” ў 2012 годзе пачалася пракладка цэнтральнай лініі водаправода ў аграгарадку. Трубы водазабеспячэння пралажылі. Засталося толькі падвесці іх ад цэнтральнага водаправода непасрэдна да дамоў. Гэтая работа выконваецца ўжо за кошт спажыўцоў.

Людзі абурыліся, таму ў 2013 годзе быў арганізаваны сход для вырашэння дадзенай праблемы, на якім грамадзянам параілі аб’яднацца ў кааператыў і падключыць да цэнтральнага водазабеспячэння свае дамы за асабісты кошт. Люсінцы адмовіліся і вырашылі чакаць 2015 года, спасылаючыся на тое, што менавіта тады заканчвае сваё дзеянне праграма “Чыстая вада”, вынікам якой павінна з’явіцца падключэнне іх за дзяржаўныя грошы да цэнтральнага водаправода.

Расставіць усе кропкі над “і” мы папрасілі галоўнага інжынера Ганцавіцкай РЖКГ Васіля Жалезнага: “Людзі павінны зразумець, што мы, згодна з праграрамай “Чыстая вада”, абавязаны забяспечыць іх толькі вулічнай сеткай водазабеспячэння, добрай якасцю вады, яе бесперабойнай падачай, што мы і зрабілі. А падвод вады да сваіх дамоў жыхары павінны ажыццяўляць за свой кошт: або кожны сам сабе, або, аб’яднаўшыся ў кааператыў, што больш выгадна ў матэрыяльным плане”.

Ксенія ЛУЦКО.

Пераразлік за ваду

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях