ГАСПАДАРЫ БЛАКІТНЫХ ТРАС
Прыродны газ прыйшоў на Ганцаўшчыну ў студзені 2006 года. Першымі спажыўцамі сталі гарадскія жыхары прыватных дамоў па вуліцы Арлоўскага. Тады ж была пераабсталявана на гэты від блакітнага паліва цэнтральная кацельня, якая раней працавала на мазуце.
З пачатку газіфікацыі прыродным газам прайшло больш чым 7 гадоў. За гэты час калектыў РВУ “Ганцавічырайгаз” выканаў значны аб’ём работ па ўдасканаленні і пашырэнні сеткі трубаправодных трас. Зараз іх працягласць складае 127 кіламетраў, з якіх толькі 2,8 кіламетра — са звадкаваным газам. Групавыя ёмістыя ўстаноўкі з такім палівам дзейнічаюць у Раздзялавічах, Дзяніскавічах і Вялікіх Круговічах. Акрамя таго, на абслугоўванні знаходзяцца 8 тысяч 457 абанентаў, якія карыстаюцца звадкаваным газам у балонах.
Галоўны інжынер РВУ “Ганцавічырайгаз” Дзмітрый Мініч адзначыў, што ў горадзе заканчваюцца работы па пракладцы магістральных трубаправодаў. Асноўнымі спажыўцамі прыроднага газу з’яўляюцца цэнтральная і модульная кацельні. Газіфікаваны 5 тысяч 715 кватэр, з якіх 1 тысяча 300 — у прыватным сектары. Пераведзены на прыроднае блакітнае паліва 27 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.
Адчулі зручнасць і выгаду карыстання прыродным газам сельскія працаўнікі. Пракладзены газаправоды ў вёску Любашава, аграгарадкі Агарэвічы і Кукава. 42 жыхары гэтых населеных пунктаў падключыліся да цэнтралізаванай сістэмы газазабеспячэння. Заканчваецца такая работа ў вёсцы Ганцавічы. Зараз тут праводзяцца выпрабаванні 15-кіламятровай трубаправоднай трасы.
На абслугоўванні газавікоў знаходзіцца высокатэхналагічнае абсталяванне, якое час ад часу абнаўляецца. Каб забяспечваць спажыўцоў своечасовай і безаварыйнай падачай газу, прыходзіцца пастаянна ўдасканальваць метады работы, павышаць кваліфікацыю. Вось чаму тут з вялікай адказнасцю падыходзяць да падбору спецыялістаў, ствараюць належныя ўмовы для іх прафесійнага росту. Адсюль і высокія дасягненні. Прадпрыемства па праву лічыцца адным з перадавых сярод аналагічных у вобласці. Пацвярджэннем таму служаць наступныя факты.
Лепшыя вадзіцелі і слесары, брыгады, службы і звенні калектыву неаднаразова выходзілі пераможцамі, займалі прызавыя месцы ў абласных конкурсах. Гэта таксама з’яўляецца дзейсным стымулам для ўдасканальвання сваіх прафесійных навыкаў. Да таго ж, поспехі ў спаборніцтвах істотна адбіваюцца на павелічэнні заработнай платы. Згодна з калектыўным дагаворам пераможцам і прызёрам на працягу года — да наступнага конкурсу — налічваецца даплата ў памеры 15 працэнтаў ад службовага акладу.
Зараз у калектыве газавікоў працуюць 67 кваліфікаваных спецыялістаў, сапраўдных прафесіяналаў. Сярод падраздзяленняў вызначаецца служба эксплуатацыі і рамонту газавага абсталявання. Старшы майстар Вадзім Акулаў і майстар Анатоль Коўш задаволены сваімі рабочымі. Высакаякасна выконваюць ускладзеныя абавязкі слесары Мікалай Кулан, Дзмітрый Блінкоўскі і Аляксандр Валчок.
Добра зарэкамендавала сябе аварыйна-дыспетчарская служба, якую ўзначальвае старшы майстар Уладзімір Чапялевіч. Работнікі гэтага падраздзялення не толькі прымаюць заказы абанентаў. Пры неабходнасці яны вызначаюць прычыны няспраўнасці ацяпляльнага абсталявання, якія можа ўхіліць сам спажывец. Аператыўна рэагуюць на аварыйныя сітуацыі і садзейнічаюць хутчэйшай іх ліквідацыі дыспетчары Феадосія Разжалавец і Любоў Харытонава. У гэтым ім дапамагаюць слесары Юрый Горбач і Алег Мяцельскі, вадзіцелі-слесары Андрэй Голуб і Вячаслаў Мітраховіч.
Не менш адказная работа ў службы транспарту і ўліку расходу газу. Пад кіраўніцтвам старшага майстра Мікалая Саладухі ўсе працуюць зладжана і добрасумленна. Вадзіцель Эдуард Ленкавец своечасова прывозіць блакітнае паліва ў Ганцавічы з Баранавіцкай газанапаўняльнай станцыі. Добрых слоў заслугоўвае экіпаж па дастаўцы звадкаванага газу для насельніцтва ў складзе вадзіцеля Уладзіміра Бяляева і слесара Анатоля Сукача.
Ёсць правафланговыя і на рамонтна-будаўнічым участку. У іх ліку зваршчык пластмас Сяргей Муха і электрагазазваршчык Аляксандр Нядведзь.
Радасная і прыемная навіна прыйшла ў калектыў напярэдадні прафесійнага свята. Дырэктар Мікалай Жалезны ўзнагароджаны нагрудным знакам “Ганаровы работнік УП “Брэстаблгаз”. Гэтае ганаровае званне ён заслужыў за высокія прафесійныя дасягненні, узорнае выкананне сваіх працоўных абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у развіццё газавай гаспадаркі Брэсцкай вобласці. За амаль 30 гадоў работы на прадпрыемстве Мікалай Паўлавіч прайшоў шлях па службовай лесвіцы ад вадзіцеля да кіраўніка.
Красамоўны прыклад, які дастойны пераймання!
Міхась АРЭШКА.
НА ЗДЫМКАХ: старшыня прафсаюзнага камітэта Аляксандр Сасікайла ўручае нагрудны знак “Ганаровы работнік УП “Брэстаблгаз” дырэктару Мікалаю Жалезнаму; старшы майстар Уладзімір Чапялевіч (справа) гутарыць з экіпажам аварыйна-дыспетчарскай службы ў складзе слесара Алега Мяцельскага (злева) і вадзіцеля-слесара Вячаслава Мітраховіча.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Общая история с неприятным осадком
Подробнее По поводу 1150 лет. Россия, стало быть, собирается отмечать свою государственность ...


