Асаблівы дзень, ці У Хатынічах у Дзень ведаў адкрыта новая прыбудова да дзіцячага саду
Дзень ведаў — важны дзень у жыцці любога чалавека, які звязаны са школай. У гэты дзень мы ўсе ўпершыню пайшлі ў першы клас, у гэты дзень мы вядзем туды сваіх дзяцей. Ён заўсёды напоўнены надзеямі, чаканнямі і радасцю.
Першага верасня ва ўсіх школах раёна адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў. У Хатынічах гэты дзень стаў надзвычай адметным. На ўрачыстай лінейцы ў Хатыніцкай сярэдняй школе прысутнічалі кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок, старшыня Хатыніцкага сельвыканкама Генадзь Перашчук, старшыня СВК “Хатынічы” Фёдар Куратнік і настаяцель Свята-Успенскай царквы Сяргей Бірук.
Напачатку пад гукі Дзяржаўнага гімна ўзнялі беларускі сцяг. Гэтае права было прадастаўлена вучням 11-га класа Аліне Канановіч і Антону Рудзько.
Першым павіншаваў школьнікаў Аляксандр Саланевіч. Ён адзначыў, што Дзень ведаў — асаблівы дзень для ўсіх тых, хто сабраўся тут, нагадаў аб перамогах і дасягненнях школьнікаў раёна ў мінулым навучальным годзе, пажадаў выпускнікам, першакласнікам, настаўнікам і бацькам школьнікаў усяго самага найлепшага. Таксама ён уручыў падарункі, якія будуць карыснымі для школы і навучэнцаў.
Наступнай узяла слова дырэктар Хатыніцкай сярэдняй школы Святлана Перашчук. Яна павіншавала ўсіх прысутных і зрабіла акцэнт на тым, што пяцьдзясят гадоў таму ў Хатыніцкую школу прыйшлі працаваць два настаўнікі — Андрэй Ярашэвіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры і Барыс Качурка, настаўнік фізікі. Яна павіншавала іх з Днём ведаў і выказала падзяку за гады, праведзеныя імі тут, за тое, што яны паспелі за такі доўгі тэрмін зрабіць на карысць школы і яе навучэнцаў.
Надзея Здрок пажадала выпускнікам надаваць увагу прадметам, патрэбным для паступлення, павіншавала першакласнікаў і іх бацькоў, бабуль і дзядуль, а таксама настаўнікаў. Яшчэ яна ўручыла Ганаровую грамату матэматыку Валянціне Чычыкайла.
Кіраўнік раёна таксама ўручыў першакласнікам падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі — кнігі пра родную краіну.
У сваю чаргу настаяцель Свята-Успенскай царквы Сяргей Бірук адзначыў, што ў жыцці кожнага чалавека ёсць тры этапы. Школа — этап першы, пачатковы, падмурак для будучага жыцця. Таксама ён дадаў, што Бог благаслаўляе ўсіх тых, хто сабраўся на нялёгкую працу, якая суправаджае працэс навучання.
Празвінеў, па традыцыі, на лінейцы і першы званок. Гэтае права было прадастаўлена вучаніцы першага класа Дар’і Ярашэвіч і вучню адзінаццатага класа Арцёму Курловічу.
Потым навучэнцы першага і адзінаццатага класаў усклалі кветкі да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля гэтага вучні разышліся па кабінетах, у якіх быў праведзены першы ўрок, прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Таксама 1 верасня ў Хатынічах прайшло ўрачыстае адкрыццё прыбудовы да дзіцячага ясляў-сада № 10. Гасцей там сустракалі хлебам-соллю і вершамі, якія чыталі дзеці. Загадчыца дзіцячага сада Вера Шамрыла выказала вялікую ўдзячнасць усім, хто дапамагаў у выкананні запаветнай мары. Сапраўды, вялікая прыбудова, разлічаная на сорак дзяцей, падобная да мары. Сучасны інтэр’ер, цудоўныя пакоі і, самае галоўнае, прасторная актавая зала, якой вельмі не хапала. На ўсё гэта затрачаны вялікія грошы — больш за 6 мільярдаў беларускіх рублёў.
Аляксандр Саланевіч павіншаваў калектыў дзіцячага садка з адкрыццём прыбудовы і адзначыў, што Хатынічы — адзіная вёска ў раёне, у якой кожны год расце колькасць дзяцей, якія маюць патрэбу ў месцах у дзіцячым садку. Менавіта таму кіраўніцтва раёна выдзеліла грошы на новую прыбудову. Варта ўлічыць той факт, што выпускнікоў адзінаццатага класа ў гэтым годзе — 17, а ў першы клас прыйшлі 26 дзяцей. А яшчэ кіраўнік раёна ўручыў падарункі да адкрыцця — цацкі для дзяцей і мультымедыйную ўстаноўку.
Надзея Здрок падзякавала таксама калектыву дзіцячай установы за самаадданасць і цярпенне, праяўленыя за той час, пакуль узводзіўся будынак. Таксама яна ўзнагародзіла Граматамі выхавальнікаў Святлану Мінько і Святлану Ярашэвіч.
Выхаванцаў і іх бацькоў, а таксама работнікаў дзіцячага ясляў-сада “Вяснянка” павіншаваў старшыня СВК “Хатынічы” Фёдар Куратнік. Ён пажадаў ім усяго самага найлепшага і вырашыў захаваць інтрыгу ў тым, што ж ён падорыць дзіцячаму садку, але адзначыў, што гэта абавязкова будзе нешта карыснае, што праслужыць доўгія гады.
Старшыня Хатыніцкага сельвыканкама Генадзь Перашчук падзякаваў усім, хто прымаў удзел у пабудове і таксама зрабіў падарунак.
А галоўны інжынер ПМК-14 перадаў загадчыцы дзіцячага сада Веры Шамрыле “чароўны ключ”, які заўсёды павінен дапамагаць ёй і калектыву ў тым, каб адкрываць перад дзецьмі, якія выхоўваюцца ў садзе, будучыню. Таксама ён дадаў, што дываны, падораныя ПМК-14, ужо ляжаць у пакоях і чакаюць дзіцячых ног, якія будуць па іх хадзіць…
Настаяцель Свята-Успенскай царквы Сяргей Бірук асвяціў новы будынак. Усяго ў дзіцячым садзе цяпер 115 месцаў. Новае памяшканне вельмі вялікае і прыгожае, месца хапае ўсім. У кожнага выхавальніка цяпер свой асабісты кабінет, усюды стаяць развіваючыя кнігі на стэндах і ляжыць мноства цацак. Відаць, што калектыў дзіцячага сада настроены на тое, каб сапраўды выпускаць шчаслівых дзяцей у светлую будучыню, адкрываць перад імі свет у яго бязмежнай прыгажосці і велічы.
Аляксандра ГУРМАН.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Общая история с неприятным осадком
Подробнее По поводу 1150 лет. Россия, стало быть, собирается отмечать свою государственность ...


