Падарункі пераможцам!
Падведзены вынікі фотаконкурсу “Імгненні жыцця”, арганізаванага раённай газетай “Савецкае Палессе”.
Фотаконкурс праводзіўся з 1 лютага па 1 жніўня 2014 года. За гэты час у рэдакцыю паступіла звыш 50 фотаработ. І перад журы, у склад якога ўваходзілі супрацоўнікі раёнкі, паўстала даволі складанае пытанне: каму аддаць перавагу — рэальна на перамогу прэтэндавала больш за 10 фотаработ. Хаця, забягаючы наперад, з вызначэннем ГРАН-ПРЫ не ўзнікла пытанняў, усе аднадушна выказаліся за канкрэтнага прэтэндэнта.
Нагадаем, што фотаконкурс праводзіўся па трох намінацыях. У першай — “Ганцаўшчына і ганцаўчане” — пераможцай стала Ніна Кавальчук з Хатыніч. Яе прыгожы здымак і цудоўны верш (“СП” № 53 ад 12.07.2014 г.), які нагадвае творы Сержпутоўскага — бясцэнныя скарбы, што дасталіся нам у спадчыну. Наступная намінацыя — “За здаровы лад жыцця”. На гэтую тэму было даслана ўсяго некалькі фотаработ і, улічваючы іх якасць, журы вырашыла не вызначаць пераможцу. У трэцяй намінацыі — “Беларусь маладая” — удзельнічала найбольшая колькасць чытачоў, таму, пасля абмеркавання, было прынята рашэнне адзначыць адразу двух удзельнікаў фотаконкурсу: Ларысу Амельяновіч з фотаработай, накшталт, прыгажосць выратуе свет (“СП” № 53 ад 12.07.2014 г.) і Людмілу Салодкіну за трыпціх пад умоўнай назвай “Модніца” (“СП” № 57 ад 26.07.2014 г.). Дарэчы, варта адзначыць, што большасць фотаработ на конкурс рэдакцыя атрымлівала па электроннай пошце і таму журы дакладна не ведала ўдзельнікаў, хто кім з’яўляецца. Аказалася, што Ларыса Амельяновіч працуе настаўнікам англійскай мовы ў гарадской гімназіі. Ужо ў тэлефоннай размове, пасля таго як па “электронцы” атрымала паведамленне аб выйгрышы, яна падзякавала за цудоўную ідэю правядзення такога фотаконкурсу. “Тут асабліва і прызы ролі не адыгрываюць, адна магчымасць змясціць фотаздымак свайго дзіцяці на старонках газеты многага каштуе”, — адзначыла Ларыса Валер’еўна. Самае цікавае, што за прозвішчам Салодкінай “хавалася” яшчэ адзін педагог гарадской гімназіі Людміла Зань — настаўніца рускай мовы і літаратуры. “Я нават не чакала, што так атрымаецца — проста паслала фотаздымкі сваёй унучкі, — заўважыла яна. — Унучка з дачкой жывуць у Ізраілі, гасцявалі ў нас. Для іх фотаздымкі ў газете сталі сапраўдным падарункам. Узялі некалькі экзэмпляраў газеты з сабою…”.

Нарэшце, як адзначалася, ГРАН-ПРЫ журы аднагалосна прысудзіла фотарабоце гараджанкі Іны Яўсені пад умоўнай назвай “Дзяцей многа не бывае…” (“СП” № 37 ад 17.05.2014 г.). Аўтар без усялякага пафасу і надуманасці закранула, бадай, найважнейшую тэму вялікай дружнай сям’і і радасці мацярынства.
Прызёры фотаконкурсу атрымалі ад рэдакцыі “СП” падарункі, а Іна Яўсеня (НА ЗДЫМКУ), як уладальнік ГРАН-ПРЫ ўзнагароджана планшэтным камп’ютарам!
Рэдакцыя раённай газеты “Савецкае Палессе” выказвае ўдзячнасць усім удзельнікам фотаконкурсу, а таксама віншуе пераможцаў.
Павел СВІСТУНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Общая история с неприятным осадком
Подробнее По поводу 1150 лет. Россия, стало быть, собирается отмечать свою государственность ...


