Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З улікам патрабаванняў часу

Штогод напрыканцы жніўня ў раёне праводзяцца традыцыйныя нарады настаўнікаў. Яны падводзяць вынікі зробленага, вызначаюць асноўныя напрамкі адукацыйнай дзейнасці на будучае. Галоўная мэта гэтых своеасаблівых педсаветаў —  наданне новых імпульсаў па ўдасканаленні педагагічнай работы, пошук эфектыўных форм і метадаў у вучэбна-выхаваўчым працэсе.

Сёлетні настаўніцкі форум у гарадскім Доме культуры сабраў лепшых педагогаў Ганцаўшчыны, маладых спецыялістаў, ветэранаў працы, кіраўнікоў аддзелаў райвыканкама і ўстаноў адукацыі.

Ва ўступным слове вядучыя нарады Ала Рылка і Яўген Кабрынец падкрэслілі, што галоўнае школьнае свята — Дзень ведаў — аб‘ядноўвае людзей розных прафесій, інтарэсаў і поглядаў. Гэта неаспрэчная ісціна. Менавіта ў школе кожны з нас навучыўся разважаць, прымаць правільныя рашэнні, дастойна жыць у нашай краіне.

З грунтоўным аналітычным дакладам аб выніках работы сістэмы адукацыі па рэалізацыі асноўных напрамкаў адукацыйнага працэсу і задачах на новы навучальны год выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок.

— На сённяшні дзень у нашым раёне дзейнічаюць 36 адукацыйных устаноў, у якіх працуюць 1400 чалавек, у тым ліку 752 настаўнікі, — адзначыла Надзея Уладзіміраўна. — Заняткі наведваюць 1357 дашкольнікаў. 1 верасня за парты сядуць 3442 навучэнцы. У сістэме дашкольнага выхавання налічваецца 12 устаноў і 5 комплексаў “сад — школа” з 186 педагагічнымі работнікамі. Тут укараняюцца новыя адукацыйныя тэхналогіі і праграмы, праводзіцца паэтапнае павышэнне зарплаты. За чатыры гады адкрыты 5 груп для дзяцей ва ўзросце ад 2 да 3 гадоў. Да 1 верасня прыме 40 дашкольнікаў прыбудова да ясляў — сада ў аграгарадку Хатынічы.

Дзіцячы сад павінен стаць домам радасці. Усе намаганні педагогаў неабходна накіраваць на адаптацыю дзіцяці, узаемадзеянне з бацькамі.

Адным з галоўных паказчыкаў якасці сярэдняй адукацыі з’яўляюцца вынікі цэнтралізаванага тэсціравання. У 2014 годзе з 263 выпускнікоў гэты экзамен здавалі 239. Сярэдні бал склаў 39,7, што на 6,3 вышэй за абласны паказчык і на 2,7 — за раённы да мінулагодняга ўзроўню.

Асабліва добра падрыхтавалі вучняў да тэсціравання ў педагагічных калектывах Ганцавіцкай гімназіі і СШ № 1, Агарэвіцкай і Хатыніцкай СШ, у Дзяніскавіцкім яслях-садзе — сярэдняй школе”.

Радуе, што ўсе сёлетнія 25 медалістаў сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

Аднак арыентацыя выпускнікоў на атрыманне вышэйшай адукацыі прывяла да дэфіцыту многіх рабочых спецыяльнасцей. Штогод узнікаюць праблемы з наборам навучэнцаў у прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці. Вось і сёлета па стане на 26 жніўня пададзены толькі 96 заяў з запланаваных 140. Адсюль вынікае, што цікавасць да рабочай прафесіі неабходна прывіваць не толькі арыентацыйнымі метадамі, але і мэтанакіраванай работай сярод бацькоў.

Нашай дзяржаве вельмі патрэбны адораныя людзі. Задача сям’і заключаецца ў тым, каб своечасова разгледзець здольнасці дзіцяці, задача школы — падтрымаць і развіваць іх.

У мінулым навучальным годзе дыпламантамі абласной канферэнцыі “З навукай у будучае” сталі дзевяць навучэнцаў, работы двух адзначаны Пахвальнымі водзывамі. Два школьнікі з’яўляюцца стыпендыятамі спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Калектывам адукацыйных устаноў раёна неабходна ўкараніць разгалінаваную сістэму пошуку таленавітых дзяцей, іх падтрымкі на шляху станаўлення як асобы.

Каб весці плённую вучэбную і выхаваўчую работу, настаўнікі павінны займацца самаадукацыяй, абагульняць свой вопыт, дзяліцца ім на старонках газет і часопісаў. У мінулым навучальным годзе курсы павышэння кваліфікацыі прайшоў 121 педагагічны работнік, 34 —  на гасразліковай аснове, 11 настаўнікаў пацвердзілі вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

У апошнія гады ўзрасла актыўнасць педагогаў у конкурсным руху. Гэта з’яўляецца добрым стымулам для іх прафесійнага росту. Пераможцам абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года-2014” стаў выкладчык фізікі Хатыніцкай сярэдняй школы Дзмітрый Бондар, а лаўрэатам — выкладчыца гісторыі СШ № 3 г. Ганцавічы Наталля Паплаўская.

У новым навучальным годзе адукацыйныя ўстановы папоўнілі  7 маладых спецыялістаў, прычым 6 з іх — ураджэнцы Ганцаўшчыны. Свой першы ўрок правядуць Вольга Бурвель, Любоў Вячорка, Наталля Віктаровіч, Арцём Жалезны, Ганна Арэшка, Аляксандр Заяц, Марына Ярашэвіч. Спадзяемся, што яны назаўсёды застануцца працаваць у нашым раёне.

Выхаванне і абарона маленькіх грамадзян вырашаюцца ва ўзаемадзеянні з адпаведнымі органамі і арганізацыямі. Мэтанакіраванае правядзенне прафілактычнай работы садзейнічала таму, што 84 дзіцяці з 45 сем’яў былі зняты з уліку тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Аднак гэта не заўсёды прыносіць жаданыя вынікі. У 2013 годзе 19 дзяцей з 10 сем’яў прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і змешчаны ў дзіцячы сацыяльны прытулак. За студзень — жнівень 2014 года гэты спіс папоўніўся 10 непаўналетнімі з 4 сем’яў.

Неабходна працягваць работу па раннім выяўленні неналежнага выхавання дзяцей у сем’ях, аказваць усялякую дапамогу ім і іх бацькам.

Насцярожвае і той факт, што ўзрост непаўналетніх, якія ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні, зніжаецца. Усё больш актуальнай становіцца праблема папярэджання наркатычнай залежнасці і ўжывання курыцельных сумесяў падлеткамі. Трэба стварыць у школах абстаноўку нецярпімасці да шкодных звычак, прапагандаваць здаровы лад жыцця, як норму паводзін.

На працягу мінулага навучальнага года было праведзена мноства спартыўных мерапрыемстваў. Высокія дасягненні ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах паказалі вучні Люсінскага  дзіцячага сада —  сярэдняй школы і СШ № 3 горада. Аднак і тут ёсць над чым задумацца. 24 працэнты школьнікаў па стане здароўя аднесены да падрыхтоўчай, спецыяльнай медыцынскай і лячэбна-фізкультурнай груп.

У новым навучальным годзе кіраўнікам устаноў адукацыі неабходна павялічыць колькасць факультатываў спартыўнай накіраванасці і забяспечыць пастаянны кантроль за правядзеннем рухомых перамен.

Для захавання і ўмацавання здароўя дзяцей і падлеткаў вялікае значэнне мае арганізацыя летняга адпачынку і занятасці. У 2014 годзе былі адкрыты 56 аздараўленчых лагераў, дзе адпачылі 1639 навучэнцаў.

Напрыканцы даклада Надзея Здрок зрабіла выснову, што сістэма адукацыі раёна ў мінулым навучальным годзе працавала стабільна. Многае ўдалося зрабіць, але яшчэ большыя задачы — наперадзе.

Педагагічным вопытам, метадамі па ўдасканаленні адукацыйнай работы падзяліліся ў сваіх выступленнях дырэктар СШ № 3 г. Ганцавічы Наталля Снытко, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі Святлана Піваварчык, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Востраўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Валянціна Хваль, дырэктар Ганцавіцкага раённага Цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці Алена Ленкавец, загадчыца ясляў-сада № 1 г. Ганцавічы Вольга Сукач.

Педагагічная прафесія ганаровая тым, што дазваляе настаўніку пакінуць след у лёсах сваіх вучняў. Такі лейтматыў прагучаў у выступленні намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Сарокава. Неабходна весці адукацыйную работу з улікам патрабаванняў часу, не толькі ўкараняць новыя тэхналогіі, але і ўдасканальваць іх. Культура зносін паміж настаўнікам і вучнем павінна быць шчырай і даверлівай. Шкада, што асобныя выкладчыкі ў недахопе ведаў вінавацяць школьнікаў, а не саміх сябе. Трэба ствараць належныя ўмовы для прафесійнага росту педагогаў.

Звяртаючыся да маладых спецыялістаў, Сяргей Вітальевіч пажадаў ім выхоўваць творчых, ініцыятыўных і таленавітых вучняў. Прызванне і здольнасці настаўніка — у яго ўласных руках.

Сяргей Сарокаў уручыў лепшым педагогам высокія ўзнагароды. Нагруднага знака “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” удастоены дырэктар Круговіцкай СШ Аляксандр Занька і настаўніца гісторыі СШ № 3 г. Ганцавічы Валянціна Амельяновіч.

Адна з важнейшых задач у выхаванні падрастаючага пакалення — зрабіць усё, каб цяперашнія вучні годна ўступілі ў самастойнае жыццё, сваімі ведамі і працай забяспечылі росквіт нашай краіны. Такі напрамак работы  многіх педагогаў Ганцаўшчыны. Вялікая іх група была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, Граматамі раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета

дэпутатаў, Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Цёплыя, шчырыя словы ў адрас усіх педагогаў выказалі галоўны спецыяліст аддзела агульнай і сярэдняй  прафесійнай адукацыі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Ірына Велясевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Віктар Супрун.

У сістэме адукацыі Ганцавіцкага раёна ёсць Кніга гонару. Яна штогод папаўняецца новымі імёнамі. Сёлета адпаведныя сертыфікаты адтрымалі тыя з іх, якія нястомна імкнуцца да ўдасканалення, дзеляцца сваім вопытам з іншымі.

У час мерапрыемства радавалі педагогаў песнямі, танцамі і вершамі юныя артысты гімназіі, дзіцячай школы мастацтваў, раённага Цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці. З адмысловай  справаздачай выступіў калектыў СШ № 1 г. Ганцавічы.

Наперадзе  — новы навучальны год. Няхай ён сее толькі разумнае, добрае, вечнае!

Міхась АРЭШКА. Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ.

З улікам патрабаванняў часу
З улікам патрабаванняў часу

 

З улікам патрабаванняў часу

 

З улікам патрабаванняў часу

 

З улікам патрабаванняў часу

 

З улікам патрабаванняў часу

 

З улікам патрабаванняў часу

 

З улікам патрабаванняў часу

 

З улікам патрабаванняў часу

 

З улікам патрабаванняў часу

 

З улікам патрабаванняў часу
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях