Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыве ў Хатынічах Надзея…

Прыгожая наша вёска Хатынічы. А якія цудоўныя жывуць тут людзі! Працавітыя, добрыя, гасцінныя, майстры на ўсе рукі. Яны ўмеюць выконваць любую работу — і цяслярыць, і сталярнічаць, умеюць спяваць і танцаваць, і гасцей прымаць. А якія тут жанчыны-рукадзельніцы — іх вышытыя ручнікі і тканыя посцілкі — сапраўднае ўпрыгажэнне любога свята, любой выставы.

Мне вельмі хочацца расказаць пра адну з такіх рукадзельніц — цудоўную жанчыну — маці, жонку  Надзею Васільеўну Ярашэвіч (НА ЗДЫМКУ).

Жыве ў Хатынічах Надзея…

Нарадзілася і выхоўвалася Надзя ў шматдзетнай, працавітай сям’і. Чатыры дачкі і сын былі ў яе бацькоў. А бацькі — Марыя Пятроўна і Васіль Андрэевіч — простыя сяляне. Самі абое яны рана асірацелі, засталіся адзін без бацькі, другая без маці. З маленства спазналі — толькі шчырая штодзённая праца дапаможа выжыць і цвёрда стаць на ногі. Вось і працавалі з раніцы да вечара. А потым сталі мужам і жонкай. Пайшлі ў іх свае дзеці. Нарадзіліся дочкі — Вольга, Ніна, Надзея, Соф’я і сын Міша. Дзеці Васіля Андрэевіча і Марыі Пятроўны з маленства вылучаліся стараннымі адносінамі да працы. Сям’я вялікая — сем чалавек. Усіх трэба было абуць, адзець, накарміць, у школу адправіць — купіць падручнікі і іншыя школьныя прыналежнасці. На ўсё патрэбны былі грошы. А дзе іх узяць? Зараблялі, і ў гэтым выручаў лес. Хадзілі па ягады, грыбы, нарыхтоўвалі і сушылі лазовую і крушынавую кару, багульнік і прадавалі. А за выручаныя грошы куплялі ўсё неабходнае для сям’і, для гаспадаркі. Трымалі кароўку, яна была асноўнай карміцелькай.

Тата потым уладкаваўся на работу ў будаўнічую арганізацыю. Прыязджаў позна з работы, але адпачываць не было калі. Сядаў на веласіпед, ехаў на балота і касіў, аж да цямна. І так кожны дзень, пакуль не накошваў для каровы, каб сена хапіла на ўсю зіму. А мама разам з дзецьмі потым варушыла сена, зграбала і выносіла з балота на сабе вязанкамі па кладках, складвала ў стажок ці ў хляве. Такое вось было выхаванне працай.

Надзя, скончыўшы 8 класаў Хатыніцкай сярэдняй школы, пайшла працаваць — зарабляць свой хлеб. Уладкавалася ў ПМК, разам з іншымі будавала магазін, які знаходзіцца ў цэнтры нашай вёскі. Потым сяброўкі пераманілі яе на работу ў Ляхавіцкі раён на цагельны завод. Надзя працавала і вучылася ў вячэрняй школе. Паспявала таксама вучыцца ткаць прыгожыя ручнікі, посцілкі, абрусы, перабіраць на кроснах прыгожыя ўзоры і аздабляць імі вытканыя вырабы. Ад сваёй маці пераняла ўменне вязаць кручком і пруткамі, прасці кудзелю, вышываць.

За няўрымслівы характар, за знешнюю прывабнасць прыглянулася яна мясцоваму настаўніку Андрэю Андрэевічу Ярашэвічу, які праз некаторы час прапанаваў ёй стаць яго жонкай. У студзені 1975 года яны згулялі вяселле. Надзея Васільеўна стала працаваць у мясцовым Доме культуры мастацкім кіраўніком. Андрэй Андрэевіч быў актыўным удзельнікам мастацкай самадзейнасці, нават прызавыя месцы займаў у конкурсах. Тры разы на тыдзень яны арганізоўвалі танцы, спявалі ў мясцовым хоры, у вакальным ансамблі, удзельнічалі ў драмгуртку. І для заняткаў рукадзеллем знаходзіла Надзея час — без вышывання ці вязання яна проста не магла жыць. Гэтая справа ў яе выдатна атрымлівалася. Нават старэйшыя мясцовыя жанчыны звярталіся па параду да яе, і яна заўсёды дапамагала выпраўляць памылкі, падказвала, раіла, кансультавала. Са сваімі тканымі і вышыванымі вырабамі Надзея Васільеўна неаднаразова прымала ўдзел у выставах майстроў народнай творчасці на раённым і рэспубліканскім узроўнях. У якасці падарункаў яе вышыванкі развезлі далёка за межы Беларусі яе сваякі, блізкія і знаёмыя.

Надзея Васільеўна — багатай душы чалавек, яна шчодра дзеліцца сваёй дабрынёй з людзьмі. Дзе б яна ні працавала, да яе заўсёды звярталіся па параду. Яе жыццёвы вопыт, яе залатыя рукі і добрае сэрца, адкрыты і ясны погляд прывабліваюць субяседніка. З ёю цікава пагутарыць і паразважаць на любую тэму. Не толькі працавітымі рукамі заслужыла павагу гэтая жанчына — яна шмат чытае, удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці пры Хатыніцкім СДК. Яе фотаздымкі змешчаны ў кнігах па мастацтве і народнай творчасці.

Зараз Надзея Васільеўна на заслужаным адпачынку. Разам з мужам яны выхавалі і вывелі ў людзі сына і дзвюх дачок. Сын таксама ўмее выконваць любую справу — смачна гатаваць, добра разбіраецца ў будаўніцтве. Дочкі працягваюць справу свайго бацькі — яны педагогі. Але і яны захапляюцца рукадзеллем, асабліва Алена. Яна мастак, кіруе мастацкімі гурткамі ў Ганцавічах, у раённым Цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці. Меншая, Людміла, выкладае ў Мазырскім педуніверсітэце імя І. Шамякіна.

Хаця Надзея Васільеўна і на пенсіі, яна без справы не сядзіць. Яе вялікі агарод заўсёды дагледжаны. У хаце таксама кожная рэч на сваім месцы. Тут шмат пакаёвых кветак. Ложкі і канапы засланы прыгожымі вышыванымі накідкамі. Навалачкі на падушках таксама вышытыя — вачэй не адарваць.

Такая вось яна, Надзея Васільеўна. Калі б пазнаёміўся з ёю Якуб Колас, то назваў бы найпрыгажэйшай кветкай Палесся. Бо такая яна і ёсць на самай справе.

Галіна ВАЙЦЯХОВІЧ,

бібліятэкар аграгарадка Хатынічы.

Фота аўтара.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях