Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Медалі за адвагу і мужнасць

25 гадоў прайшло пасля таго, як савецкія войскі былі выведзены з Афганістана. 25 гадоў воінам-інтэрнацыяналістам, якія ўдзельнічалі тады ў ваенных дзеяннях, сняцца па начах кашмары. 25 гадоў маці, якія страцілі ў той вайне дзяцей, усё яшчэ вераць і чакаюць, што сын вернецца дамоў. Чакаюць, нягледзячы ні на што.

4 лютага 2014 выйшаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 60 аб устанаўленні юбілейнага медаля, якім ўзнагароджваюцца грамадзяне нашай рэспублікі, якія прайшлі Афганістан, у тым ліку і пасмяротна. У нашым раёне медалі было вырашана ўручыць 26 жніўня 2014 года.

Ва ўрачыстай абстаноўцы сабраліся ўсе воіны-інтэрнацыяналісты, якія прайшлі жахі Афганістана. Адважныя  мужчыны, здавалася, запоўнілі ўсю залу сваёй асаблівай энергетыкай. Апасля ўсіх кашмараў і выпрабаванняў яны застаюцца такімі велічна-смелымі і рашучымі. У вачах гэтых людзей свеціцца мужнасць і гатоўнасць прыйсці Радзіме на дапамогу, калі гэта спатрэбіцца. Яны выклікаюць вялікую павагу і гонар за краіну, якая выхавала такіх сыноў.

Кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч выступіў першым. Ён  падзякаваў ветэранаў за ўсё тое, што яны зрабілі для Радзімы і для ўсіх нас. Пажадаў усім здароўя, шчасця, дабра, але галоўнае — мірнага неба над галавой. Віншавалі воінаў-інтэрнацыяналістаў і вядучыя Яўген Тамашэня і Анастасія Уласень, і выканаўцы Алег Князскі, Алена Цецярдынка, Святлана Лапчук і ВІА “Палескі мінус”.

Уручаў медалі ваенны камісар Ганцавіцкага ваеннага камісарыята падпалкоўнік Валерый Касянюк.

Памяць загінуўшых у Афганістане ўшанавалі хвілінай маўчання. Медаль была ўручана маці загінуўшага воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Крысюка Алене Альбертаўне. Калі гэтая немаладая жанчына павольна ішла да сцэны, а потым цішком выцірала слёзы, было цяжка стрымацца, напэўна, усім прысутным. У гонар усіх мацярок, якія не дачакаліся сыноў з вайны, прагучала песня “Арыёза маці”.

З урачыстай прамовай выступіў воін-інтэрнацыяналіст Іван  Шаматульскі. Менавіта ён уручыў медаль “У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў” кіраўніку раёна Аляксандру  Саланевічу. Медаль кіраўнік раёна атрымаў на падставе хадайніцтва раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” за значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне, увекавечанне памяці загінуўшых і развіццё ветэранскага руху.

Калі ўрачыстае мерапрыемства закончылася і ўсе выйшлі з будынка кінатэатра “Маладосць”, дзе яно адбывалася, стала бачна, што прайшоў дождж. Здавалася, само неба плакала па загінуўшых і тых, хто перанёс жахі той вайны.

Аляксандра ГУРМАН. Фота аўтара.

Медалі за адвагу і мужнасць

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях