Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вызначыўся першы фіналіст

23 жніўня на Ганцаўшчыне стартаваў турнір па футболе на прызы газеты “Савецкае Палессе” памяці Васіля Фёдаравіча Праскурава.  У суботу і нядзелю адбыліся  чвэрцьфінальныя сустрэчы і адзін паўфінал, па выніках якога вызначыўся першы фіналіст спаборніцтваў. Ім стала ганцавіцкая каманда “Атлант”.

Але спачатку пра гульні 1/4 фіналу. У суботу ў Люсіне мясцовая каманда гуляла супраць “Арбіты” з Азярэчча. З першых хвілін гульні гаспадары завалодалі перавагай і мелі некалькі неблагіх шанцаў для таго, каб адкрыць лік. У сярэдзіне першага тайма ігрок “Арбіты” згуляў рукой у сваёй штрафной плошчы, але люсінскія футбалісты нерэалізавалі адзінаццацімятровы ўдар.  Аднак напрыканцы першай паловы, пасля няўпэўненай гульні галкіпера “Арбіты”, гаспадары ўсё ж адкрылі лік.

У другой палове сустрэчы каманда “Люсіна” цалкам кантралявала гульню і да канца матча здолела забіць яшчэ два галы. Такім чынам,  люсінскія футбалісты атрымалі перамогу з лікам 3:0 і сталі першымі паўфіналістамі турніру.

Сустрэча паміж камандамі “Агарэвічы — ДЮСШ” і “Чудзін”  праходзіла з перавагай рабят з ДЮСШ і завяршылася іх перамогай з лікам 2:0. Галы на свой рахунак у гэтым матчы запісалі Рынат Бобка і Андрэй Рабцэвіч, які адправіў мяч у вароты цудоўным ударам са штрафнога.

У Хатынічах мясцовая каманда нечакана саступіла гасцям з Малькавіч з лікам 0:3.  Заўважым, што гаспадары ў гэтым матчы гулялі не ў самым аптымальным складзе.

Нарэшце, самым цікавым і захапляючым чвэрцьфінальным паядынкам стала гульня паміж дзвюмя мацнейшымі камандамі раёна — “Атлантам” і “Будаўніком — ПМК-14”. Адзначым, што ў складзе як адной, так і другой каманды адсутнічалі некалькі вядучых футбалістаў (удзельнікаў чэмпіянату Беларусі і Брэсцкай вобласці), аднак гульня, тым не менш, парадавала прыхільнікаў футбола і трымала ў напружанні да фінальнага свістка.

У першым тайме было цяжка аддаць перавагу адной з каманд. Сапернікі асцярожнічалі і момантаў ля варот адзін аднаго стварылі няшмат. А вось другі тайм атрымаўся вельмі цікавым. У самым яго пачатку каманда “Будаўнік — ПМК-14” пасля розыгрышу штрафнога адкрыла лік. Хутка паўабаронца намінальных гасцей Сяргей Зялёнка адправіў і другі мяч у вароты “Атланта”. Здавалася, што гаспадары не здолеюць выратаваць гэтую гульню, аднак футбалісты “Атланта” праявілі сапраўдны характар і не толькі зраўнялі лік, але і перамаглі.  За 13 мінут да канца сустрэчы Юрый Наплёха адыграў адзін гол. Праз некаторы час гуляючы трэнер “Атланта” Андрэй Жалезны бліскучым ударам здалёк зраўняў лік, а напрыканцы матча Аляксей Сукач, пасля перадачы Андрэя Ганіча, прынёс гаспадарам перамогу — 3:2.

Менавіта “Атлант” стаў і першым фіналістам спаборніцтваў.  У нядзелю, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, адбыўся адзін з двух паўфіналаў. Каманда “Атлант” упэўнена перамагла “Агарэвічы — ДЮСШ” з лікам 4:0. У гэтай сустрэчы галы на свой рахунак запісалі Андрэй Ганіч, Аляксандр Рабцэвіч, Юрый Сайка і Віктар Курылік.

Уладзімір Сакалоў.

Вызначыўся першы фіналіст

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях