Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Апошняя кропля

Праблема з водаправоднай вадой з пахам каналізацыі,  узнікшая на мінулым тыдні ў райцэнтры, атрымала даволі вялікі рэзананс. Аб гэтым “СП” пісала ўжо .

Нагадаем, што падчас спякоты, калі расход вады ў горадзе ўзрос шматкратна, камунальнікі, каб не было перабояў, пачалі падаваць ваду напрамую, адключыўшы станцыю абезжалезвання. За гэты час вада ў яе фільтрах закісла і, калі станцыю на мінулым тыдні запусцілі зноў, то паток не поўнасцю ачышчанай вады пайшоў па сістэме водазабеспячэння. У ідэале, неабходна было спачатку прымусова ў ручным рэжыме якасна прамыць тыя фільтры і толькі затым уключаць аўтаматыку. Але атрымалася, як заўжды — спрацаваў чалавечы фактар.

Між іншым, варта адзначыць, што за апошнія гады зроблена шмат па рамонце і ўдасканаленні сістэм жыццязабеспячэння горада, у тым ліку і водазабеспячэння. Поўнасцю абноўлены ўсе цэнтральныя магістралі водаправода, пабудавана станцыя абезжалезвання, што дазволіла значна палепшыць якасць пітной вады. На гэта затрачаны дзясяткі мільярдаў рублёў. Хаця гэта ўжо  ўспрымаецца, як належнае,  а вось вада з пахам каналізацыі з крана запомніца надоўга. Менавіта такія вось эксцэсы ў значнай меры і ўплываюць на імідж камунальнай службы.

Гэты выпадак не застаўся па-за ўвагай кіраўніцтва раёна і адміністрацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Вінаватыя ў неналежным выкананні сваіх абавязкаў — майстар участка водаканала і каналізацыі Леанід Кісялевіч, тэхнік водазабору Генадзь Кандратовіч і дыспетчар станцыі абезжалезвання Павел Віннік — прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Але зноў жа, пытанне не ў тым, каб толькі пакараць вінаватых, а пазбегнуць такіх непрадуманых дзеянняў у будучым. Працаваць у камунальнай гаспадарцы вельмі складана, улічваючы, якая спадчына засталася з савецкіх часоў у выглядзе хаатычных і разбалансаваных сістэм жыццязабеспячэння, старога жыллёвага фонду. І зараз усё робіцца для мадэрнізацыі і абнаўлення абсталявання, каб палепшыць якасць аказваемых паслуг. Разам з гэтым варта прадумваць кожны крок і інфармаваць насельніцтва па ўсіх праблемных пытаннях, якіх у камунальнікаў заўжды хапае.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

чытайце таксама  Вода бывает разная или почему в райцентре из водопроводных кранов потекла вода с запахом канализации

Апошняя кропля

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях