ХУТКА І ЯКАСНА
У карагодзе гонкіх сосен ля вёскі Палонь размясціўся невялікі ўчастак пасеваў азімага трыцікале — усяго 10 гектараў. Калі мы сюды пад’ехалі, камбайнеры заканчвалі абмалот калоссяў на апошніх метрах. Па сагрэтым сонцам полі плаўна плылі два збожжаўборачныя камбайны. Услед за імі шпарка рухаўся прэспадборшчык — цюкаваў у рулоны салому.
— Уборачныя работы вядуцца рытмічна, — расказвае галоўны аграном СВК “Цельшына” Дзмітрый Бруй. — Намалочанае зерне без прамаруджвання дастаўляецца на сушыльны комплекс. Яго трэба як мага хутчэй перапрацаваць — ачысціць, калі патрабуецца, ад рэшткаў пустазелля, прасушыць да патрэбнай кандыцыі. Ураджайнасць азімага трыцікале добрая. У сярэднім з гектара атрымалі больш чым 30 цэнтнераў зерня. На асобных участках, дзе папярэднікамі былі прапашныя і бабовыя культуры, намалот дасягаў 50 цэнтнераў з гектара.
У гаспадарцы спаўна выкарыстоўваюць спрыяльнае сонечнае надвор’е. Хутка і якасна ўбралі на 400-гектарнай плошчы азімае жыта. Гэтая культура таксама парадавала, зраўняўшыся з ураджайнасцю азімага трыцікале.
Галоўныя ўдзельнікі жніва — камбайнеры. Сяргей Бабок разам з Васілём Рылкам камбайнам “КЗС-10” выдалі з бункера больш чым 500 тон зерня. Экіпаж дружны, вопыту і майстэрства, як кажуць, яму не пазычаць. Розніца толькі ў тым, што Васіль працуе шафёрам у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, а напярэдадні жніва бярэ водпуск і садзіцца за штурвал камбайна. Адвозяць зерне з палёў два вадзіцелі “МАЗаў” Уладзімір і Мікалай Жалезныя. На прэспадборшчыку стараннем вызначаецца трактарыст Віктар Бабок. Ён добра разумее, што трэба найхутчэй зацюкаваць у рулоны салому, каб яна не стрымлівала падрыхтоўку глебы пад будучы ўраджай.
Убіраць азімыя культуры нялёгка, а тым больш — палеглыя. А такіх у гаспадарцы каля 70 працэнтаў ад агульнай плошчы. І ўсё ж, дзякуючы прафесіяналізму, кожны экіпаж за дзень убірае 13 — 15 гектараў зернявых, намалочваючы 50 — 60 тон зерня. Стараюцца і аператары сушыльнага комплексу Анатоль Васілевіч і Аляксандр Варвашэвіч.
Камбайнеры гаспадаркі прыступілі і да ўборкі яравых зернявых — пачалі з абмалоту ячменю. Ураджайнасць і тут высокая. У сярэднім з гектара атрымліваецца каля 30 цэнтнераў зерня. Гэтую культуру на 500-гектарнай плошчы ў СВК “Цельшына” мяркуюць убраць у сціслы тэрмін — за 7 — 10 дзён. Агульны намалот чакаецца важкі — каля 3 тысяч тон збожжа. Ураджайнасць складзе, паводле прагнозаў, 30 цэнтнераў зерня ў сярэднім з гектара — на 10 цэнтнераў больш, чым летась.
Паспяховаму і якаснаму правядзенню жніва садзейнічае зладжаная, без перабольшвання, самаадданая праца ўсіх удзельнікаў уборкі.
Міхась АРЭШКА.
НА ЗДЫМКАХ: экіпаж камбайнераў у складзе Сяргея Бабка (злева) і Васіля Рылкі; напаўняецца кузаў зернем новага ўраджаю.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Голодомор в Беларуси: Матери варили младенцев, а немцы из Наровли просили помощи у Гитлера
Подробнее Страшный голодомор тридцатых годов историки обычно связывают с Украиной и Россией. Недавно рассекреченные документы показывают: голод в Беларуси также имел ужасные последствия. БАБИЙ БУНТ В


