Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Новы магазін і кафетэрый

Урачыстае адкрыццё новага магазіна і кафетэрыя райспажыўтаварыства адбылося ў мінулую суботу. Агульная плошча гандлёвых кропак складае 105,8 квадратнага метра. На ўзвядзенне затрачана 750 мільёнаў рублёў.      

На скрыжаванні аўтатрасы Ганцавічы — Лунінец і аб’язной дарогі, на месцы былога паста ваеннай аўтаінспекцыі ўжо даўно планавалася адкрыць аб’ект прыдарожнага сэрвісу.

Новы магазін і кафетэрый

“Амаль два гады цягнулася ўзгадненне дакументацыі на адкрыццё гэтага гандлёвага аб’екта, але нарэшце, жыхары вёскі Ганцавічы, райцэнтра і, безумоўна, падарожнікі атрымалі сучасную гандлёвую кропку, дзе можна набыць як усе неабходныя прадукты харчавання, так і адпачыць, перакусіць у камфортнай абстаноўцы, — адзначыў у сваім выступленні падчас урачыстага адкрыцця кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч. — Гэта яшчэ раз сведчыць, што трэба даказваць сваю правату і дабівацца свайго, нягледзячы ні на што”.

Тое, што гэты аб’ект прыдарожнага сэрвісу запатрабаваны, падкрэслівала зацікаўленасць мясцовых жыхароў, якія прыйшлі на адкрыццё.

Новы магазін і кафетэрый

Разам з гэтым, як адзначыў старшыня райспажыўтаварыства Аляксандр Селюжыцкі, плануецца стварыць яшчэ больш прывабныя ўмовы для падарожнікаў і пабудаваць каля магазіна летнюю пляцоўку для адпачынку, дзе таксама будуць аказвацца дадатковыя паслугі. У сваю чаргу, Аляксандр Саланевіч заўважыў, што гэты гандлёвы аб’ект павінен стаць візітнай карткай Ганцавіч, дзе самыя лепшыя і якасныя прадукты харчавання і высокі ўзровень абслугоўвання.

Новы магазін і кафетэрый

На ўрачыстым адкрыцці магазіна і кафетэрыя не абышлося без сюрпрызу. Пасля таго, як чырвоную стужку перарэзалі кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч, старшыня райспажыўтаварыства Аляксандр Селюжыцкі і загадчыца гандлёвага аб’екта Галіна Бандарэнка, прадаўцы запрасілі прысутных зрабіць пакупкі. І першы з іх, дырэктар Ганцавіцкага хлебазавода Андрэй Арцёменка, атрымаў падарунак — бутэльку шампанскага і каробку цукерак. З яго лёгкай рукі зараз у магазіне ідзе даволі бойкі гандаль — штодзённая выручка даходзіць да 10 мільёнаў рублёў, што таксама яскравае сведчанне запатрабаванасці гандлёвай кропкі прыдарожнага сэрвісу менавіта ў гэтым месцы.

Аляксей ГРУШЭВІЧ. Фота тара.                                                                                                                          

Новы магазін і кафетэрый

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях