Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

КЛОПАТ СПРАДВЕЧНЫ

У СВК “Агарэвічы” поўным ходам ідзе жніво. На плошчы ў 1450 гектараў залаціцца збажына, і важкае калоссе просіцца ў засекі. Таму адразу пасля ўборкі рапсу камбайны накіраваліся на збожжавыя палеткі гаспадаркі. Сельскія працаўнікі добра ведаюць цану кожнаму пагодліваму дню і таму стараюцца як мага рацыянальней выкарыстоўваць каштоўны час. Хіба што непажаданы ў такую гарачую пару дождж ці непрадбачаны збой у рабоце тэхнікі могуць унесці прыкрыя змены ў строгі расклад рабочага дня камбайнераў.

КЛОПАТ СПРАДВЕЧНЫ

Тэхніка ж у агарэвіцкіх механізатараў загадзя старанна падрыхтавана да жніва, а вось дробны дожджык, што прайшоў у гэты панядзелак над вёскай і прыгнуў важкія каласы азімага трыцікале да самай зямлі, трошкі запаволіў ход жніва: камбайнеры Сяргей Снарскі і Сяргей Далматаў (НА ЗДЫМКУ злева направа) выйшлі ў поле пазней, чым планавалі, — зерне было вільготным. Таму ў той дзень першая машына з залацістым зернем пад’ехала да вагавай якраз у поўдзень. Пяць з паловаю тон трыцікале вопытны вадзіцель гаспадаркі Міхаіл Мініч падвозіць на зерняток, дзе яно будзе ачышчана ад насення пустазелля і затым адпраўлена на зернесушыльны комплекс. Не трацячы ні хвіліны, Міхаіл Аляксандравіч зноў бярэ курс на прасторнае поле, што роўным, нібы старанна выпрасаваным абрусам, ляжыць за вёскай. Тут засталося ўбраць толькі невялікі кавалак трыцікале. Па полі, што так пахне хлебам, роднай вёскай, далёкім дзяцінствам, нібы па хвалістым моры, упэўнена плыве камбайн, кіруемы двума Сяргеямі — Снарскім і Далматавым. За магутнай, але рухавай тэхнікай застаецца шырокі след нізкай, амаль без адзінага каласка пожні. Якасці жніва асаблівую ўвагу — такі дэвіз працавітага, адказнага экіпажа. Сяргей Аляксандравіч працуе камбайнерам ужо дзевяць гадоў, а для яго цёзкі сёлетняе жніво — першае. Але працуюць механізатарамі і адзін, і другі ў СВК “Агарэвічы” ўжо даўно. Тут, у Агарэвічах, звілі свае сямейныя гнёзды, і хоць хлебаробская праца нялёгкая, мяняць месца работы нават і не думалі.  У паўсядзённых вясковых клопатах не згледзелі, як выраслі дзеці. У Сяргея Снарскага ўсе трое атрымалі вышэйшую адукацыю, у Сяргея Далматава сын вучыцца ў Пінскім індустрыяльна-педагагічным каледжы, дачка сёлета паступіла ў Гродзенскі медуніверсітэт. Упэўнена: дзеці перадавых механізатараў гаспадаркі ганарацца сваімі бацькамі-хлебаробамі, як ганарацца імі і ў СВК “Агарэвічы”. А што гэта так, адчувалася і ў голасе галоўнага агранома гаспадаркі Аляксандра Насені. Расказваючы аб надзённых клопатах працаўнікоў сельгаскааператыва, Аляксандр Фёдаравіч адзначыў, што ў першыя дні ўборкі збожжавых лідзіруе менавіта гэты экіпаж камбайнераў: толькі за адзін нядзельны  дзень ім намалочана 87 тон трыцікале.

Радуе агранома і сёлетняя ўраджайнасць зернявых культур, па папярэдніх прагнозах, яна павінна быць не горшай, чым летась. Ды і палеглых пасеваў, дзякуй Богу, у гаспадарцы мала. “Галоўнае, каб не падвяло надвор’е, — дзеліцца сваімі, канечне ж,  зразумелымі ў такую гарачую пару трывогамі вопытны, граматны спецыяліст гаспадаркі. — А людзі ў нас працавітыя, калектыў механізатараў стабільны. Яны як сапраўдныя гаспадары суправаджаюць увесь няпросты шлях хлеба на нашых сталах: апускаюць поўныя зярняты ў пульхную зямлю, беражліва даглядаюць усходы і вось цяпер прымаюць зерне новага ўраджаю свае мазолістыя далоні”.

Першыя тоны хлеба паступілі ўжо не толькі ў засекі гаспадаркі, але і ў дзяржзаказ. На зернетаку таксама кіпіць работа. У тры змены. Тут працуюць студэнты, пенсіянеры, вучні старэйшых класаў пад кіраўніцтвам вопытных спецыялістаў. Кожны сур’ёзна, адказна выконвае сваю справу. А хіба можа быць інакш, калі вёска і краіна жывуць клопатам спрадвечным і важным — пра самы галоўны прадукт на стале — хлеб наш надзённы.

Марыя ШЧАЎКУН.

 Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях