Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сакаўныя ягады — чарніцы

На зборы чарніц людзі зарабляюць неблагія грошы, атрымлівае прыбытак ад рэалізацыі гэтых ягад і райспажыўтаварыства.

Начальнік аддзела нарыхтовак Алег Бышнеў адзначае, што адзін з самых ураджайных сезонаў прыйшоўся на 2012 год. Тады закупілі ў насельніцтва 160 тон чарніц. Прыбытак ад рэалізацыі склаў 103 мільёны рублёў. Але, як кажуць, год на год не прыходзіцца. Летась удалося нарыхтаваць менш — 109 тон, сёлета, па прагнозных паказчыках, будзе яшчэ менш. Пакуль у маразільныя камеры райспажыўтаварыства закладзена 40 тон чарніц.

На ўраджайнасць лясных ягад значны ўплыў аказваюць прыродныя фактары. Сёлетні год — не выключэнне. Адчувальную шкоду ягаднікам нанеслі майскія замаразкі. Асабліва пацярпелі чарніцы, якія пачалі цвісці ў канцы красавіка. На сёлетні ўраджай адмоўна паўплывала і леташняя жнівеньская спёка. Недахоп вільгаці не дазволіў кусцікам належным чынам развіць кветкавыя пупышкі. Такія высновы зрабілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Раней чарніцы закладвалі ў аміячныя маразільныя камеры, зараз іх пераабсталявалі на фрэонавыя. Яны больш бяспечныя, зручныя і эканамічныя. Прычым, паставілі дзве дадатковыя, агульнай умяшчальнасцю 60 тон. Такім чынам, шэсць маразільных камер здольны захоўваць 180 тон чарніц.

Калі ў пачатку сёлетняга сезона адзін кілаграм чарніц каштаваў 15 тысяч рублёў, то зараз ён знаходзіцца ў межах ад 31 да 33 тысяч рублёў.

Адзначым, што нарыхтоўшчыкі закупляюць чарніцы не толькі ў мясцовага насельніцтва, але і ў жыхароў Пінскага і Салігорскага раёнаў. Руплівасцю вызначаюцца Анжэла  Мельнік, Надзея Сташанін, Аляксандр Віннік, Ганна Муха, Жанна Бур’як.

Замарожаныя сакаўныя ягады карыстаюцца попытам не толькі ў айчынных спажыўцоў, але і ў замежных. Іх ахвотна набываюць прадпрымальнікі з Польшчы, Літвы і Латвіі. Гэта асноўныя імпарцёры.

Акрамя чарніц калектыў аддзела нарыхтовак райпо закупляе яблыкі, журавіны, парэчкі, грыбы, іншую прадукцыю прысядзібных участкаў і лясоў.

Міхась АРЭШКА.

Сакаўныя ягады — чарніцы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях