Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

НА РОДНАЙ НІВЕ

Ліпеньскія росы густыя, буйныя. І лагодныя промні ранішняга сонца не паспяваюць высушыць іх. Але вось ужо зноў, як і ў высокі поўдзень, шапацяць-перагаворваюцца пад лёгкім ветрыкам поўныя стручкі азімага рапсу, і экіпаж камбайнераў у складзе Мікалая Курловіча і яго памочніка Уладзіміра Ката ўпэўнена накіроўвае сваю паслухмяную тэхніку па пракосе, пракладзеным надоечы познім вечарам.

НА РОДНАЙ НІВЕ

І менавіта ў гэтага экіпажа камбайнераў найлепшыя паказчыкі на ўборцы азімага рапсу. А ў гэтыя дні камбайнеры прыступілі ўжо і да ўборкі збожжавых культур, якія займаюць у гаспадарцы плошчу ў 1100 гектараў.  Гэтыя вясковыя рупліўцы ведаюць цану кожнай хлебаробскай хвіліне. І  за якую б даручаную ім работу не браліся, выконваюць яе адказна і сумленна. Змалку прывучаныя да працы на роднай ніве, яны ведаюць: у сельскай гаспадарцы няма другарадных спраў: кожная важная і неадкладная, і ад іх залежыць дабрабыт сельгаскааператыва  і тых, хто тут жыве і шчыруе.

Мікалай Курловіч працуе ў СВК “Хатынічы” больш за дваццаць гадоў, палову з іх — камбайнерам. Столькі ж  шчыруе ў родным сельгаскааператыве і Уладзімір Кот. Праўда, пайшоў толькі пяты сезон, як Уладзімір Уладзіміравіч сеў за штурвал камбайна. Але ў стараннага механізатара і тут спорыцца работа. Штогод “нябесная канцылярыя” падкідвае працаўнікам сяла свае сюрпрызы і звязаныя з імі клопаты.  “А жніво ніколі і не бывае лёгкім”, — згадваюць мінулыя гады землякі. І цвёрда ведаюць  — галоўнае — не пасаваць перад цяжкасцямі, прадумана спалучаць увесь комплекс работ, якія кладуцца на плечы сельскіх працаўнікоў у такі гарачы час. А яшчэ клапаціцца аб тэхніцы, каб не давала збояў у рабоце.

Сапраўды, на дзень станеш — на два адстанеш. А каб такога не здаралася, сябры стараюцца надзейна рыхтаваць тэхніку да выхаду на хлебнае поле. Ды і ў час жніва паспяваюць перад выездам на палеткі старанна “выслухаць” свой камбайн. Робяць гэта дружна, зладжана, хутка. Якраз за гэтай работай і застала  камбайнераў нядаўнім ліпеньскім ранкам супрацоўніца “СП” Марыя ДЗЁМІНА.

“Можна смела рухацца ў поле”, — чытаю на іх загарэлых пад летнім сонцам тварах, не вымаўленую ўголас фразу. Робім здымак ля магутнай тэхнікі, падуладнай чалавеку-працаўніку, і камбайнеры садзяцца ў кабіну: самы час — у поле.

НА ЗДЫМКУ: камбайнеры СВК “Хатынічы” Мікалай Курловіч і Уладзімір Кот.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях