ЗОЛАТА ПАЧУЦЦЯЎ І ГАДОЎ
Яшчэ некалькі тыдняў назад у прасторнай хаце Соф’і і Міхаіла Рабцэвічаў, якія жывуць у вёсцы Раздзялавічы, не было дзе яблыку ўпасці. У сямейнае гняздо гаманлівым, вясёлым роем зляталіся іх дзеці, унукі, шматлікія сваякі, сябры. Зляталіся на вяселле. Вяселле чаканае, жаданае, незвычайнае, а таму і такое хвалюючае — залатое вяселле сваіх дарагіх, родных Соф’і Мікалаеўны і Міхаіла Фёдаравіча. Святочныя сталы, застаўленыя прысмакамі, чакалі гасцей. Чакалі ўрачыста, як і некалі, калі гэтая сямейная пара спраўляла вяселлі сваім дзецям. Ажно шэсць шматгалосых маладых вяселляў звінела ў гэтай гасціннай хаце! На покуці сядзелі кожны з пяцярых сыноў Рабцэвічаў са сваімі выбранніцамі, дачушка з жаніхом.
Цяпер на гэтае святое і пачэснае месца селі ўжо самі гаспадары, залатыя маладажоны — смуглявая нявеста і блакітнавокі жаніх. Гады-скараходы далікатна накінулі на іх твары вэлюм-павуцінку маршчынак, але гэтыя жыццёвыя барозначкі- ўборы зусім не параскрадвалі чыстага хараства гэтых людзей, наадварот, яшчэ больш дадалі іх адкрытым добразычлівым тварам спелай прыгажосці, цеплыні і святла. І такой жа на дзіва чароўнай, прыцягальнай засталася ўсмешка-вясёлка на іх.
Два букеты па пяцьдзесят руж кожны, якія паднеслі сваім любым бацькам іх удзячныя дзеці, зліліся ў адзін, як і жыццёвыя вёрсты залатых маладажонаў. Два залатыя пярсцёнкі, аб якіх яны нават і не марылі пяцьдзесят гадоў таму назад, удзячна ляглі ў далоні пажылой пары — таксама як сімвалічны дарунак ад іх залатых дзяцей. Шчырая любоў родных і блізкіх да сваіх бацькоў іскрылася ў цёплых пажаданнях, якія з глыбіні любячых сэрцаў ліліся ракой. А ярчэй за словы, мабыць, гаварылі іх чулыя, ласкавыя позіркі і абаяльныя ўсмешкі, якія ўзялі дзеці ў спадчыну ад сваіх бацькоў.
…Вяселле адшумела, адгаманіла. Улягліся радасныя хваляванні. У гасцінай яшчэ красуюць кветкі, падораныя маладажонам гасцямі, нагадваюць гаспадарам то пра адно светлае імгненне нядаўняга застолля, то пра другое. З задавальненнем цешуся іх радасцю і прашу гэтых прыгожых, гасцінных людзей вярнуцца ва ўспамінах у іх маладосць.
— Цяжкай была яна, — згадвае і сваё, і мужава мінулае Соф’я Мікалаеўна. — Таты свайго я не памятаю. Ды і як было помніць, у калысачцы яшчэ была, калі ён пайшоў на фронт і загінуў у Пензе. На руках матулі-ўдавіцы засталося чацвёра дзяцей, усе дачушкі. Не бачыла свету за работаю маці, змалку за любую справу браліся і мы. Усё навучыліся рабіць. Нават касілі з сястрой. Яна смела рабіла пракосы, а я, самая малодшая ў сям’і, чамусьці саромелася касіць, калі па грэблі ішлі дарослыя касцы. А яны, спагадаючы маме і нам, бывала, і падбадзёраць, і касу падвостраць, і некалькі шырокіх пракосаў зробяць. Ужо тады дзяўчынка Зонька пачала разумець і цаніць людскую падтрымку, шчыра спачуваць ды дапамагаць іншым.
З дзіцячых гадоў гэтыя вясковыя дзеці зразумелі: каб выжыць, стаць на ногі, трэба працаваць. Такую ж навуку прайшоў і муж Соф’і Мікалаеўны — Міхаіл Фёдаравіч. У сям’і гадавалася трынаццаць дзяцей, ён быў старэйшым. На чые плечы найбольшы груз клаўся? Вядома ж, на Мішыны. Мабыць, працавітасць, разуменне яе ролі ў лёсе чалавека ўжо тады, у далёкім дзяцінстве, ляглі цаглінкай і ў трывалы падмурак сямейных адносін Рабцэвічаў.
Вясковыя юнакі і дзяўчаты, бывала, ніколі не сядзелі без справы: дзе бацькі рупяцца, там і яны. Так спасцігалі Міша і Зоня навуку жыцця ды розныя рамёствы, якія плячэй не абцяжарвалі, на ногі ставілі. А летнімі вечарамі вясковая моладзь збіралася на мосце, танцавала, спявала. Зімою на вячоркі хадзілі то ў адну хату, то ў другую. Там і прыкмеціла чарнавокая Зоня высокага, стройнага юнака з вачыма-азерцамі. Здавалася ёй, што прыгажэйшых за яго ў свеце няма. А яму запала ў сэрца яна, чарнавокая прыгажуня з незвычайнай абаяльнай усмешкай, ад якой і ў люты мароз на сэрцы цяплела. Як прабегла паміж маладымі людзьмі гарачая іскрынка, так на ёй і да гэтага часу трымаецца ўтульнае цяпельца іх хатняга ачага. І дай Бог яму трымацца яшчэ б столькі гадоў!
— Я свайго Мішу і ў армію праводзіла, да самай даліны (месца ў Раздзялавічах, дакуль праводзіць вёска прызыўнікоў) разам з усімі ішла. Чакала, сумавала. А прыйшоў дамоў — праз пэўны час і пажаніліся. Спачатку распісаліся ў Хатыніцкім сельсавеце. На таксі дабіраліся туды, — на прыгожым твары Соф’і Мікалаеўны загадкава расплываецца чароўная ўсмешка, і яны з Міхаілам Фёдаравічам расшыфроўваюць: (так называлі вяскоўцы некалі крытую грузавую машыну). — А назад пехатою вярталіся. Марылі пра будучае, дзяліліся задумкамі, змацоўвалі іх гарачымі пацалункамі.
Вяселле маладая пара гуляла праз два тыдні пасля Пятра (маланкава звяраю даты: якраз сёння, у дзень выхаду нашай раёнкі, пяцьдзесят гадоў таму назад). Маладая перайшла жыць да бацькоў Міхаіла і стала ў гэтай сям’і шаснаццатай. Цёплымі, даверлівымі былі адносіны нявесткі і свекрыві, Мішавы браты і сёстры адразу палюбілі яго выбранніцу. Бывала, дзе яна — там і яны круцяцца. І абмывала іх, і апранала, і карміла, разумела, што адной свекрыві цяжка ўсюды спраўляцца. І стаўшы дарослымі, маючы свае сем’і, браты і сёстры гарнуліся да Мішы і яго жонкі, яны для яго радні і цяпер як бацькі.
А праз год маладая сям’я ўжо жыла ў сваёй хаце, зруб якой яшчэ да вяселля стаяў для маладога. У ёй і вілі сваё сямейнае шчасце Рабцэвічы. Жылі і цяпер жывуць дружна, душа ў душу, ніколі паміж імі не ўпаў яблык разладу. Прывучаныя да працы змалку, рупіліся, завіхаліся, работа кіпела ў іх руках. Саграваемыя шчырасцю, менавіта глыбокай шчырасцю пачуццяў, любоўю, дабратой, павагай, узаемаразуменнем, — усюды паспявалі — і па гаспадарцы ўпраўляцца, і на работу бегалі: яна — на ферму, ён — у меліярацыйных арганізацыях шчыраваў. І трывала станавіліся на ногі. Адно за адным нарадзіліся дзеці — іх сямейныя сонейкі, надзейныя памочнікі, іх радасць і надзея, іх апора і падтрымка ва ўсе часіны. “Добрыя яны ў нас”, — сціпла кажа пра сваіх шасцярых дзяцей матуля. І ўспаміны зноў вядуць Мікалаеўну ў мінулае. Згадвае: неяк “прыхапіла” Фёдаравічу паясніцу. Раяць людзі крапівою сцябаць, каб боль суцішыць. Дык хлопцы, бывала, крапівы з-пад зямлі дастануць, а каб ёю пахвастаць па бацькавай спіне, як ні прасіла матуля, — ні за што! Нават з гуманнай мэтай. Бацька і маці для дзяцей Рабцэвічаў — гэта святое.
Многія цікавяцца рэцэптам выхавання дзяцей у Рабцэвічаў. “Праца, — кажуць яны, — праца з маленства”. А я пераканана, што самы надзейны рэцэпт — прыклад жыцця бацькоў: добрай, увішнай, мудрай Мікалаеўны і такога ж памяркоўнага, мяккага па характары, усёбачнага рупліўца Фёдаравіча, іх шчырыя ўзаемаадносіны. Нездарма ж кажуць: дзе ў сям’і лад, там і дзеці — клад. Усе шасцёра дзяцей Рабцэвічаў кінулі свае трывалыя якары ў роднай вёсцы. Іх дамы вылучаюцца акуратнасцю, дагледжанасцю. Глянеш на іх, на падворкі і без лішніх перакананняў разумееш: тут жывуць сапраўдныя гаспадары. Непасрэдна каля бацькоўскай хаты стаяць поруч дамы двух сыноў Рабцэвічаў. Праз вокны гэтых хат-сясцёр з аднаго боку відаць шырокае поле мясцовай гаспадаркі, з другога — густы лес, што падступае да самых дамоў, з трэцяга — дарога ў вёску. Па гэтай дарозе выпраўлялі Рабцэвічы ў людзі і сустракалі сваіх дзяцей, па ёй праводзілі ў армію сыноў, з яе выглядалі іх, калі тыя вярталіся дамоў. Так атрымлівалася, што першай прыкмячала сваіх сыночкаў яна, матуля, і падавала радасную вестачку свайму любаму мужу. Толя, які служыў у Афганістане, на крылах ляцеў па гэтай дарозе на бацькоўскі парог. З жывымі цюльпанамі зімой, у лютым…
Кажуць: да чыстай крыніцы сцежка ўтаптана. Колькі за гады сумеснага жыцця гэтай цудоўнай сям’і гасцей пабывала ў іх хаце! Тут гасцінная гаспадыня, умелая каравайніца, захавальніца народных звычаяў, абрадаў і песень, майстрыха, удзельніца народнага гурта “Завіца” разам з мужам сустракала і тэлеаператараў, якія здымалі славуты гурт, і карэспандэнтаў розных сродкаў масавай інфармацыі, і сяброў сваіх дзяцей, унукаў. Кожнага ласкава прывецяць, словам добрым у дарогу благаславяць. І робяць гэта шчыра — я не стамляюся паўтараць менавіта такое слова. Бо шчырасць, непасрэднасць у гэтай сям’і адчуваеш паўсюдна: у словах, ва ўчынках, у пачуццях, на кожным кроку іх чыстага, светлага лёсу.
Пазалацелі гады вашага сумеснага жыцця, дарагія Соф’я Мікалаеўна і Міхаіл Фёдаравіч. Хай яшчэ пакрыюцца брыльянтамі, плацінай, а галасы вашы на родным падворку яшчэ многа-многа вёсен пераклікаюцца з галасамі салоўкаў, што так хораша спяваюць у суседнім лясочку.
Марыя ШЧАЎКУН, в. Раздзялавічы.
НА ЗДЫМКУ: залатыя маладажоны Соф’я і Міхаіл Рабцэвічы.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Когда мир оправится от коронавируса. Прогнозы по возвращению экономики
Подробнее Если мир справится или научится жить с коронавирусом, то аналитик и надеются, что возврат к показателям 2019 года случится в 2023 году.


