Дзевяць цудоўных дзён
Дзіцячы лагер “Лідар”, арганізаваны на базе Ганцавіцкай школы-інтэрната, развітаўся са сваімі выхаванцамі. У аўторак, 15 ліпеня, адбылося ўрачыстае закрыццё змены. За гэтыя кароткія 9 дзён усе, хто адпачываў і працаваў ў лагеры, парадніліся, сталі сапраўднымі сябрамі, адзіным калектывам, камандай. У гэтым вялікая заслуга важатых-выхавальнікаў і педагогаў, сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы.
Крок за крокам яны раскрывалі дзіцячыя таленты, творчыя здольнасці і задаткі пры дапамозе шматлікіх конкурсаў, гульняў і тэматычных вечарын. Былі праведзены гульнявыя праграмы “Тэрыторыя думкі”, “Вясёлы вусень”, “Хвіліна славы”, “Фотапаляванне”. З мэтай прапаганды нацыянальных беларускіх каштоўнасцей, было праведзена міні-свята “Беларусь і я”, падчас якога дзеці і настаўнікі размаўлялі толькі на беларускай мове, выконвалі заданні, звязаныя з культурай і гісторыяй нашай краіны, папаўнялі свой моўны запас новымі фальклорнымі выразамі аб родным краі. Конкурс “Фантастычны дэсант” найбольш спадабаўся рабятам і насіў экалагічную накіраванасць. Яны цэлы дзень павінны былі збіраць абгорткі ад цукерак, марожанага, а таксама накрыўкі ад пластыкавых бутэлек, а затым рабіць кампазіцыі з іх. Гэтае мерапрыемства ўзбудзіла спаборніцкі дух, а таксама дапамагло падтрымаць чысціню і парадак на тэрыторыі лагера. Не абышлося без сюрпрызаў. Вечарам аднаго дня ў лагеры загучала ваенная сірэна, якая абвяшчала трывогу і ўводзіла надзвычайнае становішча. Гэта пачалася ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, удзельнікамі якой сталі выхаванцы лагера разам з прадстаўнікамі расійскай вайсковай часці пасёлка Азярэчча і супрацоўнікамі Ганцавіцкага РАНС. Дзеці займаліся праследаваннем “дэзерціраў”, у ролі якіх і выступалі госці лагера. Ну і канечне парадаваў дзень спорту, які праводзіўся пад назвай “Малыя Алімпійскія гульні”, дзе хлопцы і дзяўчаты паказалі ўзровень сваёй фізічнай падрыхтоўкі падчас спартландыі.
Лагер стаў наватарскім: кожны атрад меў сваю накіраванасць. Былі створаны групы вучнёўскага самакіравання, валанцёраў, развіцця творчых здольнасцей, актывістаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, піянераў, і спартыўны атрад. Таксама для дзяцей былі арганізаваны сустрэчы з харэографам, мастаком, педагогамі-псіхолагамі, прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Наватарства і новыя падыходы ў развіцці творчых здольнасцей дзяцей у лагеры адзначыў і старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч, які прыняў удзел ва ўрачыстым закрыцці змены.
Дарэчы, дзякуючы таму, што дапаможная школа-інтэрнат перайшла ў раённую камунальную ўласнасць, з’явілася магчымасць выкарыстоўваць цудоўную матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы, якая ў летні перыяд не была задзейнічана.
Вялікую ўдзячнасць за аказанне спонсарскай дапамогі работнікі лагера выказваюць прадпрымальніку Галіне Чумаковай, кіраўніцтву Ганцавіцкага хлебазавода, камбіната бытавога абслугоўвання, райспажыўтаварыства, швейнага прадпрыемства “СуперМайк”, Ганцавіцкага РАНС і Азярэчанскай вайсковай часці. Дзякуючы ім дні знаходжання ў лагеры сталі для дзяцей сапраўдным святам.
Вынікам працы педагогаў і арганізатараў сталі шчаслівыя ўсмешкі дзяцей. Выхаванцы не хацелі развітвацца з сябрамі, настаўнікамі, з лагерным жыццём. А таму на наступны год абяцалі абавязкова вярнуцца.
Ксенія ЛУЦКО. Здымак на памяць. Фота Аксаны РЫЛКА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Когда мир оправится от коронавируса. Прогнозы по возвращению экономики
Подробнее Если мир справится или научится жить с коронавирусом, то аналитик и надеются, что возврат к показателям 2019 года случится в 2023 году.


