Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жніво набірае тэмпы

Непрыкметна ляціць час. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна налівалася збажына на палетках сельгаскааператываў, выпускаў вострыя стручкі азімы рапс, а ўжо залаціцца тугое калоссе, хіліцца долу пад цяжарам поўных зярнят. Час жніва наступае. Час адказны, нялёгкі. Вось-вось выйдуць на хлебную ніву збожжаўборачныя камбайны.

Адкрывае ж  гарачую пару жніва ўборка азімага рапсу. Гэтай каштоўнай культурай у нашым раёне занята плошча ў 2353 гектары. Найбольш яе пасеяна ў СВК “Агарэвічы”, “Будча“, ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс”. З ранняй вясны рапс ішоў у гаспадарках раёна  дружна. І хаця замаразкі крыху запаволілі яго рост, па назіраннях спецыялістаў ураджайнасць гэтай культуры павінна быць не ніжэйшай за леташні паказчык. Асобныя ўчасткі азімага рапсу ўжо гатовы да ўборкі, таму ў нядзелю некаторыя сельгаскааператывы зрабілі пробны выхад на палеткі. Сярод іх СВК “Дубнякі”, “Крышылавічы”, “Будча”, СГВК “Любашава”. А ў панядзелак прыступілі да гэтай работы і іншыя гаспадаркі. Уборка вядзецца выбарачна: па краі рапсавага поля, на пажоўклых раней часу ўчастках.

У СВК “Крышылавічы”, напрыклад, у першы пробны дзень рапс быў убраны на плошчы ў 15 гектараў, намалочана 33 тоны насення.  Цяпер на рапсавым полі шчыруюць два экіпажы механізатараў. Камбайнераў аднаго з іх перад выездам у поле мы і сфатаграфавалі. Экіпаж малады, але працавіты, адказны. Аляксандр Булат працуе на жніве пяты сезон. У свой час ён атрымаў спецыяльнасць трактарыста-вадзіцеля ў нашым прафліцэі і сваім прафесійным выбарам задаволены. Умелым рукам спецыяліста заўсёды ёсць работа ў гаспадарцы. Механізатар шчыруе на розных работах, і кожную лічыць важнай, адказнай. Ну, а самая гарачая, канешне ж, — жніво, якое падводзіць вынікі ўсяго сельскагаспадарчага года. У гаспадарцы цэняць маладога спецыяліста, жонка якога, дарэчы, таксама працуе ў СВК, і сёлета сям’і павінны выдзеліць жыллё, што не можа не радаваць і не натхняць на старанную працу маладых людзей.

Жніво набірае тэмпы

Гэтак жа рупліва працуе на ўборцы і Сяргей Ленкавец. І хаця ён сеў за штурвал камбайна толькі летась, на перыяд уборачнай кампаніі, яго прафесійнаму майстэрству могуць пазайздросціць нават камбайнеры са  стажам. Сур’ёзны, стрыманы, адказны, Сяргей Іосіфавіч беражліва адносіцца да тэхнікі, своечасова ліквідуе непрадбачаныя няспраўнасці і ўвогуле ведае цану кожнай хлебаробскай хвіліне, кожнаму зярнятку, і разам з калегамі імкнецца ўбраць рапс і збожжавыя хутка і без страт.

Сонца літаральна на вачах падымаецца ўсё вышэй і вышэй. Спадаюць высокія росы. Час не чакае. Камбайн паволі разварочваецца і бярэ курс на рапсавае поле. Гарачая ўборачная кампанія набірае тэмпы…

На ЗДЫМКУ: Аляксандр Булат (злева) і Сяргей Ленкавец перад выездам у поле.

Тэкст і фота Марыі Шчаўкун.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях