Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Заслужаныя ўзнагароды

Напярэдадні вялікага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб устанаўленні юбілейнага медаля ў гонар слаўнага юбілею вызвалення краіны “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Узнагарода была ўручана ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі ў гады вайны. А яшчэ, згодна з Указам Прэзідэнта, медаля ўдастойваюцца  работнікі дзяржорганаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечванне памяці загінуўшых. Прыемна, што ў нашым раёне гэтай узнагароды ўдастоены два чалавекі — укладальнік кнігі “Памяць. Ганцавіцкі раён”,  заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, нядаўні рэдактар райгазеты “Савецкае Палессе” Канстанцін Мохар і былая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства  ДУА “Дзяніскавіцкая яслі-сад — сярэдняя школа”, стваральнік гісторыка-краязнаўчага музея ў гэтай установе Марыя Пупач. Гэтыя людзі, сапраўдныя патрыёты свайго краю, таленавітыя асобы, прафесіяналы, унеслі неацэнны ўклад ва ўвекавечанне памяці гераічнага подзвігу нашага народа ў гады вайны, мінулага нашай Ганцаўшчыны. У сераду, 2 ліпеня, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў і намеснік ваеннага камісара раёна Андрэй Блашчанка ўручылі гэтым заслужаным грамадзянам раёна юбілейныя медалі.

“Мы недарэмна сёння ў гасцях у Канстанціна Канстанцінавіча, — шчыра звярнуўся да гаспадара дома і ўсіх, хто быў разам з ім,  Сяргей Вітальевіч. — Завіталі, каб падзякаваць вам за вялікі ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне грамадзян, за вялікую, адказную, карпатлівую работу, якую вы правялі па стварэнні кнігі “Памяць”, і ўручыць вам дзяржаўную ўзнагароду — юбілейны медаль”.

Заслужаныя ўзнагароды

Узнагарода — заслужаная. За плячамі гэтага чалавека — сорак пяць журналісцкіх вёрстаў, тысячы публікацый, у тым ліку і на ваенна-патрыятычную тэматыку. А па крупінках сабраны матэрыял склаў аснову кнігі “Памяць. Ганцавіцкі раён”, укладальнікам якой ён і з’яўляецца. Канстанцін Мохар, працуючы ў раённай газеце, прайшоў усе журналісцкія прыступкі — ад карэспандэнта-арганізатара раённага радыёвяшчання да галоўнага рэдактара ўстановы “Рэдакцыя раённай газеты “Савецкае Палессе”, якую ўзначальваў шэсць гадоў. Канстанцін Канстанцінавіч — лаўрэат прэміі “Залатое пяро”, за шчырую працу гэты таленавіты журналіст мае шмат узнагарод, да якіх нядаўна далучыўся і юбілейны медаль. Калектыў рэдакцыі шчыра віншуе Канстанціна Канстанцінавіча з высокай узнагародай і жадае, каб яго  вопыт прыносіў і надалей карысць грамадству.

Дзяржаўную ўзнагароду вядомай на Ганцаўшчыне настаўніцы, стваральніцы і захальніцы гісторыка-краязнаўчага музея ў Дзяніскавіцкай сярэдняй школе Марыі Пупач уручалі Сяргей Сарокаў і Андрэй Блашчанка  ў музеі, яе дзецішчы, тварэнні даўняй задумкі, любові і натхнення гэтай жанчыны, улюбёнай у сваю старонку, у людзей, у сваю работу. Музей, адкрыты ў школе ў 1997 годзе, уражвае тымі багатымі  матэрыяламі, якія настаўніца збірала сама і сваім энтузіязмам “заразіла” дзяцей. А наведваючы сталічныя музеі, пераймала вопыт, як сабраны каштоўны матэрыял найлепш скампанаваць, паднесці наведвальнікам. Цяпер са стэндаў музея глядзіць на нас мінулае вёскі Дзяніскавічы і краіны ў цэлым, адкрывае старонку за старонкай — з жыцця землякоў.

Заслужаныя ўзнагароды

Асобны раздзел музея — гэта Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Дзяніскавіч і Ганцаўшчыны. На стэндах, аформленых пад рознымі рубрыкамі, — фотаздымкі, дакументальныя матэрыялы, прадметы ваенных часін. На нас глядзяць з фотакартак маладыя, прыгожыя твары тых, хто, ахвяруючы сваім жыццём, абаранялі мір у нашай краіне і яе незалежнасць, каму мы, пакаленні пасляваенных гадоў, удзячны за спакойныя будні і радасныя святы.

Уручаючы  медаль сваёй настаўніцы, Сяргей Вітальевіч шчыра падзякаваў ёй за шматгадовую працу, за яе мудрыя ўрокі патрыятызму і вялікай любові да роднай вёскі, за створаны ёю музей, які стаў цэнтрам патрыятычнага выхавання і будзе служыць гэтай мэце заўсёды. Сама ж Марыя Канстанцінаўна прызналася, што гэтая ўзнагарода для яе — поўная нечаканасць, падзякавала за памяць, выказала спадзяванне, што моладзь працягне справу старэйшага пакалення, а яна дапаможа, падтрымае. Аб тым, што былую настаўніцу цэняць, паважаюць, любяць калегі, землякі, ганарацца ёю, сведчылі букеты кветак, якія дарылі яны Марыі Канстанцінаўне ў той адметны для  яе дзень.

Марыя ДЗЁМІНА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях