Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не станьце ахвярай “маўклівага забойцы”!

Інфаркт міякарда ці інсульт мозгу выклікае артэрыяльная гіпертанія, якая спакваля “падкрадваецца” непрыкметна. Яе яшчэ называюць “маўклівым забойцам”. Часцей за ўсё захворванне працякае без сімптомаў, таму вымярэнне артэрыяльнага ціску павінна стаць абавязковым для ўсяго насельніцтва. Кожны чалавек павінен ведаць свой узровень артэрыяльнага ціску.

Прыкладна ў 30 — 40 працэнтаў людзей ён вышэй за норму. Варта памятаць, што павышаны артэрыяльны ціск аказвае негатыўны ўплыў на ўнутраныя органы і сістэмы — сэрца, сасуды, ныркі, галаўны мозг. Таму асноўнай мэтай лячэння артэрыяльнай гіпертэнзіі з’яўляецца не толькі зніжэнне артэрыяльнага ціску да нармальных значэнняў, але і абарона ўнутраных органаў. Што трэба ведаць, умець і галоўнае рабіць, каб адчуваць сябе добра і пазбегнуць ускладненняў ад артэрыяльнай гіпертэнзіі?

Асноўны прынцып лячэння гэтай хваробы — пастаянства. Лячыцца неабходна ўсё жыццё, сумяшчаючы немедыкаментозныя метады і фармакалогію. Важна памятаць, што артэрыяльная гіпертэнзія не толькі самы распаўсюджаны фактар рызыкі сардэчна-сасудзістых ускладненняў, але і абсалютна кіруемы.

Кожны хворы на артэрыяльную гіпертэнзію павінен ведаць правілы, якія дапамогуць у барацьбе з самым распаўсюджаным захворваннем 21 стагоддзя.

Лішняя вага перашкаджае рабоце сэрца і сасудаў. Харчаванне павінна быць у меру насычанае калорыямі, багатае на вітаміны, мікраэлементы. Варта адмовіцца ад жывёльнага тлушчу, прысмакаў, вяндліны, што дапаможа знізіць вагу, а значыць і артэрыяльны ціск. Урач падкажа найбольш падыходзячую дыету. Страта толькі 5 лішніх кілаграмаў зніжае артэрыяльны ціск на 5,4 міліметра. Таму абавязкова кантралюйце ўласную вагу.

Не соль, а прыправы і свежае зяленіва! Многія прадукты харчавання і гатовыя стравы ўтрымліваюць соль. Вэнджанае мяса, каўбаса, пікантныя сыры, кансервы, хлеб — насычаны соллю. Яна затрымлівае вадкасць у арганізме, павышае ціск, таму нельга злоўжываць ёю. Не дасольвайце ежу і ўвогуле адмаўляйцеся ад салёных арэшкаў і пячэння. Імкніцеся больш выкарыстоўваць не павараную, а дыетычную соль, свежае зяляніва, прадукты харчавання, якія ўтрымліваюць у дастатковай колькасці калій і магній: пятрушку, кабачкі, сталовыя буракі, разынкі і іншую сушаную садавіну.

Рух захоўвае форму і з’яўляецца найлепшым трэнерам кровазвароту. Для людзей з павышаным ціскам рэкамендуецца хада, бег, плаванне, заняткі на лыжах. Але пачынаць заняткі фізкультурай варта паступова, папярэдне параіўшыся з урачом, і паступова павялічваць нагрузку, не перанапружвацца. Звярніце ўвагу на сваіх дзяцей, бо да артэрыяльнай гіпертэнзіі ёсць спадчынная схільнасць. Калі не прымаць прафілактычных мер, то ў дзяцей артэрыяльны ціск пачынае павышацца на 5 — 8 гадоў раней, чым у іх бацькоў-гіпертонікаў. Няхай малы з дзяцінства сябруе са спортам.

Курэнне не ў модзе, калі ў модзе здароўе!  Курэнне разбурае і звужае крывяносныя сасуды, становіцца прычынай парушэнняў кровазвароту і павышэння ціску. Станьце праціўнікам курэння — іншага выхаду пры такім захворванні няма.

Пазбягайце стрэсавых сітуацый! Стрэс і хваляванні на рабоце і дома спрыяюць імкліваму скачку крывянога ціску. Паспрабуйце “заплюшчваць вочы” на дробязі і не хвалявацца з-за абставін, змяніць якія не па сіле. Падзяліцца з кім-небудзь хвалюючым пытаннем іншы раз становіцца добрай разрадкай. Прагулкі і паўнацэнны сон супакойваюць і зніжаюць стрэсавы ўзровень. Нельга забываць аб адпачынку ў вольны час і ў перыяд водпуску.

Навучыцеся расслабляцца! У час адпачынку ціск зніжаецца сам па сабе. Таму знаходзьце магчымасць рабіць невялікія перапынкі і днём. Дапамагаюць расслабіцца таксама мэтанакіраваныя практыкаванні на расслабленне, ароматэрапія і саўна.

Небяспечныя спіртныя напіткі. Алкаголь нясе ў сабе лішнія калорыі, бо толькі ў адным граме спірту ўтрымліваецца ў сярэднім 7 калорый. Гэта прыводзіць да дадатковай нагрузкі на сэрца. Больш таго, злоўжыванне алкаголем можа прывесці да рэзкага пад’ёму артэрыяльнага ціску, парушэнню сардэчнага рытму, да разнастайных сасудзістых катастроф.

Кубак кавы? Будзьце асцярожнымі! Кубак кавы ці моцнай гарбаты не супрацьпаказаны і пацыентам з павышаным ціскам. Ёсць пэўная група людзей з артэрыяльнай гіпертэнзіяй, якія раніцай наадварот маюць патрэбу ў гэтых напітках, каб зняць галаўны боль, выкліканы парушэннем тонусу ўнутрычарапных вен. Але катэгарычна не рэкамендуецца выпіваць на дзень больш за 3 — 4 кубкі. Прычым нельга забываць аб сваім сэрцы і варта выбіраць гатункі кавы без кафеіну. Лепш успомніць аб карысных, з водарам,  зёлкавых зборах. Мята, мацярдушка, сардэчнік, валяр’ян зробяць пахучай гарбату і прынясуць карысць сэрцу і сасудам.

Самае галоўнае, што, калі ўрач назначыў прэпараты, якія зніжаюць артэрыяльны ціск, то іх трэба прымаць пастаянна і працяглы час, а часта і ўсё жыццё. Заўважу, што поўнасцю вылечыцца ад артэрыяльнай гіпертаніі нельга, але змяніўшы свой лад жыцця, рэгулярна прымаючы лякарствы, назначаныя ўрачом, магчыма не толькі кантраляваць узровень артэрыяльнага ціску, але і пазбегнуць цяжкіх наступстваў, якія часта прыводзяць да сумных вынікаў.

Ларыса КАСЦЮК, урач-кардыёлаг УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ”.

Не станьце ахвярай “маўклівага забойцы”!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях