Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Летні адпачынак у “Алімпе”

На працягу трох тыдняў больш за 130 дзяцей Ганцаўшчыны адпачывалі ў спартыўна-аздараўленчым лагеры “Алімп”, які працаваў пры дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе прафкама СВК “Агарэвічы”.

На базе СШ № 1, Агарэвіцкай, Хатыніцкай сярэдніх школ і Люсінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы рабяты з карысцю правялі свой вольны час. Паміж юнакамі і дзяўчатамі з першых дзён лагернай змены наладзіліся сяброўскія адносіны, якія, безумоўна, засталіся і пасля яе заканчэння. У спартыўна-аздараўленчым лагеры “Алімп” рабяты гулялі ў футбол, настольны тэніс, дартс, шашкі, шахматы, прымалі ўдзел у шматлікіх агульналагерных мерапрыемствах, удзельнічалі ў розных спартыўных  спаборніцтвах.

А самым запамінальным момантам адпачынку сталі паездкі ў Лунінец і Салігорск. У Лунінцы нашы юныя футбалісты правялі таварысцкую гульню па футболе супраць мясцовых рабят. Таксама ўсе дзеці наведалі Лядовы палац, дзе кожны жадаючы мог пакатацца на каньках. А ў Салігорску рабяты пабывалі дзякуючы нашаму земляку, футбалісту Ігару Бобку, які ў гэтым сезоне выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе ў складзе каманды “Слуцк”. Дык вось, менавіта Ігар даў магчымасць дзецям бясплатна наведаць паядынак чэмпіянату Беларусі паміж футбольнымі клубамі “Слуцк” і “Нёман”, які праходзіў у Салігорску. Ганцавіцкія юнакі і дзяўчаты падрыхтаваліся да гульні: сваімі рукамі намалявалі некалькі плакатаў у падтрымку Ігара Бобкі і яго каманды. На жаль, “Слуцк” саступіў сваім сапернікам з лікам 0:2, але наш зямляк быў адным з лепшых на полі ў складзе сваёй каманды.

Паражэнне “Слуцка” не сапсавала рабятам настрой ад паездкі. Тым больш, што пасля матча ўсе ўдзельнікі экскурсіі мелі магчымасць сфатаграфавацца з Ігарам Бобкам на памяць.

А закончылася лагерная змена цікавым паходам на возера Чырвонае, дзе рабяты адпачылі на ўлонні прыроды, а таксама паспаборнічалі ў гульні “Зарніца”. Пасля яе заканчэння лепшыя спартсмены і найбольш актыўныя юнакі і дзяўчаты спартыўна-аздараўленчага лагера “Алімп” атрымалі салодкія падарункі.

Вось і скончыўся адпачынак у лагеры, які падарыў дзецям шмат уражанняў і цудоўнага настрою.

НА ЗДЫМКУ: фота на памяць з Ігарам Бобкам падчас экскурсіі ў Салігорск.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Фота Дзмітрыя МАТУЛІСА.

Летні адпачынак у “Алімпе”

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях