Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Адно акно” ў падатковых органах

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ганцавіцкім раёне, як і іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, ажыццяўляе ў адносінах грамадзян адміністрацыйныя працэдуры па заяўным прынцыпе “адно акно”.

Адміністрацыйныя працэдуры ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года № 433-3 “Аб асновах адміністрацыйных працэдур”, са змяненнямі і дапаўненнямі, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, ажыццяўляемых дзяржаўнымі органамі і  іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”, са змяненнямі і дапаўненнямі (далей — Указ № 200), якім вызначаны: пералік адміністрацыйных працэдур, органаў, якія іх ажыццяўляюць, дакументаў, якія павінен прадаставіць грамадзянін для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, памер платы, спаганяемай пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры і тэрмін дзеяння даведкі (іншага дакумента), якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры.

Прычым, некаторыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, могуць быць прадстаўлены заяўнікам самастойна або запатрабуюцца падатковай інспекцыяй ва ўстаноўленым парадку ў дзяржаўных органаў, іншых арганізацыях, да кампетэнцыі якіх адносіцца іх выдача.

Падатковыя органы ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры ў адносінах грамадзян бясплатна.

Найбольш запатрабаванай у 2013 годзе і ў мінулым перыядзе 2014 года ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ганцавіцкім раёне з’яўлялася адміністрацыйная працэдура 18.3 (залік, вяртанне сум падаткаў, збораў (пошлін), пеняў) Пераліку адміністрацыйных працэдур, ажыццяўляемых падатковымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам № 200. З 34 адміністрацыйных працэдур, ажыццёўленых у 2013 годзе ў адносінах грамадзян і 25-ці за мінулы перыяд сёлетняга года, прынята рашэнняў аб вяртанні дзяржаўнай пошліны і падаткаў 26 і 19, адпаведна. У рамках ажыццяўлення гэтай працэдуры грамадзяне, у асноўным, звяртаюцца па вяртанне дзяржаўнай пошліны, заплачанай за ажыццяўленне юрыдычна значных дзеянняў у адносінах фізічных асоб, і што найбольш актуальна зараз — вяртаннем (радзей залікам) дзяржаўнай пошліны, заплачанай за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху з фізічных асоб. Адміністрацыйная працэдура па вяртанні дзяржпошліны ажыццяўляецца падатковым органам на працягу 1 месяца з дня падачы заявы ў падатковы орган, але не пазней 3-х гадоў з дня платы дзяржпошліны.

У сувязі з гэтым, звяртаем увагу грамадзян на тыя прычыны, якія найбольш часта з’яўляюцца падставай для звароту ў падатковы орган за вяртаннем (залікам) дзяржпошліны. Пры плаце дзяржпошліны праз аддзяленні банка няправільна кадзіруецца плацеж: да прыкладу, грамадзяніну неабходна заплаціць дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху з фізічных асоб, а спецыялістам банка плацеж прымаецца як дзяржаўная пошліна за здзяйсненне юрыдычна значных дзеянняў, у выніку прайсці тэхагляд аўтамабіля грамадзянін па такой квітанцыі не можа. У такіх выпадках неабходна звярнуцца ў падатковы орган, які выканае вяртанне дзяржаўнай пошліны грамадзяніну або яе залік у неабходны код плацяжу. Улічваючы значную колькасць фактаў няправільнага прыняцця аддзяленнямі банка плацяжоў, рэкамендуем грамадзянам перад правядзеннем такіх плацяжоў удакладняць у дзяржаўным органе, які спаганяе дзяржаўную пошліну, дакладныя рэквізіты разліковага рахунка, назначэнне плацяжу і суму, якая належыць плаце, і звяраць гэтыя дадзеныя з указанымі ў квітанцыі, каб у далейшым пазбегнуць траты часу і лішніх хаджэнняў, звязаных з вяртаннем грошай.

Пры гэтым вернутыя падатковым органам грашовыя сродкі неабходна асабіста атрымаць у аддзяленні банка на працягу месяца з дня іх пералічэння ў банк. Маюць месца факты, калі адну і тую ж адміністрацыйную працэдуру па вяртанні грашовых сродкаў у адносінах адной і той жа фізічнай асобы падатковы орган праводзіць некалькі разоў таму, што грамадзянін па нейкіх прычынах не атрымлівае грашовыя сродкі ў банку ў месячны тэрмін.

Уся інфармацыя, якая датычыцца ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у адносінах грамадзян па заяўным прынцыпе “адно акно”, утрымліваецца на інтэрнэт-сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь http://www.naiog.gov.by, на інфармацыйным стэндзе, размешчаным на першым паверсе будынка інспекцыі МПЗ па Ганцавіцкім раёне (г. Ганцавічы, вул. Заводская, 16а), яе можна атрымаць таксама па нумары інспекцыі 2-63-02.

Нагадваем таксама, што прыём грамадзян па заяўным прынцыпе “адно акно” ажыццяўляецца ў інспекцыі МНС па Ганцавіцкім раёне штодзённа з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 19.00, а таксама ў першую і трэцюю суботы месяца з 9.00 да 13.00.

Іна ФІЛЬКЕВІЧ,

галоўны юрысконсульт інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ганцавіцкім раёне.

“Адно акно” ў падатковых органах

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях