Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ім па сіле любая работа

Адзначылі сваё прафесійнае свята меліяратары. Людзі гэтай прафесіі здаўна лічацца надзейнымі партнёрамі работнікаў аграпрамысловага комплексу. Дзякуючы іх руплівай працы, падтрымліваецца аптымальны водна-паветраны рэжым, а меліярацыйныя сістэмы і збудаванні прыносяць неацэнную карысць сельскай гаспадарцы.

Няпростая гэта работа — не дапускаць зніжэння прадукцыйнасці кожнага гектара меліяраваных земляў, асабліва тых, якія былі здадзены ў эксплуатацыю дзясяткі гадоў таму назад. Але рупліваму дружнаму калектыву Ганцавіцкага ПМС яна па сіле. За гады паўвекавога існавання арганізацыі тут набыты каштоўны вопыт вытворчай дзейнасці, які не губляецца з часам, а наадварот, удасканальваецца. І нават у самыя няпростыя часіны ў калектыве захаваўся асноўны касцяк рабочых, якія любяць сваю прафесію, не здраджваюць ёй.

Зараз у ПМС працуюць 93 чалавекі. Гэта крыху менш, чым летась, бо маладыя спецыялісты, якія ўліліся ў калектыў нядаўна, пайшлі служыць у армію. У арганізацыі спадзяюцца, што яны вернуцца на прадпрыемства. Ну, а ў жніўні тут прымуць новых выпускнікоў нашага прафліцэя, з якім пастаянна падтрымліваюцца надзейныя партнёрскія сувязі.

Ім па сіле любая работа

Як я ўжо адзначала, у ПМС працуе нямала вопытных меліяратараў, якія не баяцца работы і, будзем спадзявацца, часовых цяжкасцей і пра якіх з асаблівай цеплынёй згадваў кіраўнік арганізацыі Аляксандр Шут і спецыялісты вытворча-тэхнічнага аддзела. Сярод іх машыністы экскаватара Канстанцін Сайка, Васіль Голуб, машыніст крана Юрый Наумік (на здымку), дыспетчар Святлана Муха, трактарысты Міхаіл Завадскі і Мікалай Каско, машыніст бульдозера Уладзімір Цупрык. Гэта ў іх вучацца працаваць адказна, сумленна, па-гаспадарску берагчы давераную тэхніку маладыя спецыялісты. Нядаўна працуюць у сістэме меліярацыі машыніст экскаватара Ігар Ярашэвіч, а таксама машыніст бульдозера Яўген Буракоўскі, але па тым, як ахвотна яны імкнуцца пераняць майстэрства сваіх старэйшых калег і як працуюць, і выконваюць даведзеныя заданні, можна смела сцвярджаць: у славутых меліяратараў Ганцаўшчыны ёсць прадаўжальнікі добрых спраў. І, нягледзячы на тое, што гэты год выдаецца для калектыву няпростым — змяншаецца амаль напалову фінансаванне — даведзеныя аб’ёмы работ яны выконваюць паспяхова.

Так, за прайшоўшыя пяць месяцаў гэтага года калектыў ПМС выканаў аб’ём работ на суму 9719 мільёнаў рублёў. Працуюць меліяратары сёлета на некалькіх аб’ектах. У чэрвені імі будзе здадзены ў эксплуатацыю аб’ект “Меліярацыйная сістэма “Чудзін” ААТ “Райаграсэрвіс”, вялікі аб’ём работ выкананы сёлета на рыбгасе “Лактышы” — на суму 1669 мільёнаў рублёў; на такую ж суму выкананы работы і на аб’екце “Чудзін” СВК “Крышылавічы”, дзе здадзены ў эксплуатацыю землі на плошчы 254 гектары.

Нядаўна  меліяратары пачалі новы аб’ект “Боркі”, на якім у маі асвоена 125 мільёнаў рублёў. У другім квартале гэтага года калектыў чакае яшчэ адзін новы аб’ект — у СВК “Раздзялавічы”, дзе плануецца правесці рэканструкцыю зямель на плошчы 260 гектараў. Намечанае меліяратары выканаюць з лёгкасцю, бо, як ужо адзначалася, калектыў гэты працаздольны, мае добры парк патрэбнай тэхнікі, якую ўмеюць шанаваць і даглядаць іх гаспадары. Дарэчы, кожны год ён папаўняецца. Вось і сёлета прадпрыемства набыло за кошт уласных сродкаў экскаватар карэйскай вытворчасці “Хундай”, прадукцыйнасць якога даволі высокая. Галоўнае, каб была работа руплівым рукам меліяратараў, а яны — не падвядуць.

Марыя ДЗЁМІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях