Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Канфіскацыя і буйныя штрафы

З пачатку ўвядзення ў кастрычніку мінулага года спецыяльнай канфіскацыі аўтамабіля за кіраванне траспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення паўторна на працягу года, у раёне аўтамабіляў пазбавіліся такім чынам 3 чалавекі.

Летась “Форд-Мандэа” канфіскавалі ў жыхара Салігорска, які родам з вёскі Чудзін. І вось у 2014 годзе знайшліся яшчэ двое аматараў пагойсаць на машынах на п’яную галаву.

Аляксандр Дубіна, які пражывае на станцыі Люсіна, яшчэ ў жніўні мінулага года прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за язду на падпітку. Тады яму далі штраф 1,5 мільёна рублёў і пазбавілі вадзіцельскіх правоў на 3 гады. Перафразуючы народную прымаўку, — гром грымнуў, але мужык не перахрысціўся. Ужо ў сакавіку 2014 года супрацоўнікі ДАІ затрымліваюць Аляксандра ў Люсіне, дзе той катаўся на ўласным аўтамабілі “Опель-Вектра”, 1993 года выпуску, у п’яным стане. За паўторнае парушэнне малады чалавек, якому не споўнілася і 30 гадоў, прыцягнуты да крымінальнай адказнасці і судом яму вынесена пакаранне ў выглядзе 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, штраф у памеры 37,5 мільёна рублёў (250 базавых велічынь), а таксама канфіскацыя аўтамабіля.

Яшчэ адзін парушальнік — Сяргей Рублеўскі, жыхар вёскі Кукава. Маючы траіх непаўналетніх дзяцей, ён не адчувае ўсёй паўнаты адказнасці за сваю сям’ю і бяспеку людзей, што жывуць побач. Пазбаўлены летась вадзіцельскіх правоў за п’яную язду, ён зноў, паўторна, быў затрыманы за аналагічнае парушэнне ў лютым 2014 года. Пакараннем Сяргею па рашэнню суда стала абмежаванне волі на 1 год і 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на 5 гадоў і штраф у памеры 26 мільёнаў рублёў (200 базавых велічынь). Зразумела, што і “Опель-Кадэт”, на якім затрымалі Сяргея Рублеўскага, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Адзначым, што п’янымі за рулём паўторна на працягу года вадзіцелі пачалі садзіцца значна менш. Толькі за 5 месяцаў 2013 года такіх спраў разглядалася 6 (усяго 11 за ўвесь год), супраць 2 — сёлета. Як сведчыць практыка, п’янымі садзяцца за руль, часцей за ўсё мужчыны да 40 гадоў. Пры разглядзе спраў у судзе заўсёды пытаюся, ці ведаў парушальнік чым яму гэта пагражае, і чаму ўсё ж такі  садзіўся за руль п’яным. І адказ, як правіла, адзін і той жа — якая прадугледжана адказнасць за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення ведаў, але спадзяваўся, што пранясе…

Дарэчы, аўтамабілі канфіскоўвалі і да ўзмацнення адказнасці за згаданае правапарушэнне. Справа ў тым, што некаторыя не маглі выплаціць буйныя штрафы і іх аўтамабілі адбіраліся з наступным продажам на аўкцыёне ў залік аплаты штрафаў. Цяпер жа і штраф, і сам аўтамабіль паступаюць у даход дзяржавы.

Іван МЯШКЕВІЧ, старшыня раённага суда.

Канфіскацыя і буйныя штрафы

   

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях