Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Псіхалагічная падрыхтоўка

Завяршаецца навучальны год. Наперадзе — лета. Многія бацькі з хваляваннем чакаюць яго, бо лета — гэта не толькі час для аздараўлення дзяцей, але і пара выпускных экзаменаў і ўступнай кампаніі. Дарослыя і самі выпускнікі хвалююцца, перажываюць і ў выніку атрымліваюць стрэсы, якія адмоўна ўплываюць на здароўе.

Аказваецца, пазбегнуць стрэсавых сітуацый можна. Як гэта зрабіць, раіць педагог-псіхолаг ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ганцавіцкага раёна” Наталля ЛЕМЯШЭЎСКАЯ.

Слова “экзамен” у перакладзе з латыні азначае “выпрабаванне”. Дзеці ў большасці сваёй так і адносяцца да яго — як да вельмі сур’ёзнага жыццёвага выпрабавання: з павышаным пачуццём адказнасці. Але нават калі ваша дзіця заўсёды было самастойным у пытаннях вучобы (а калі несамастойным — тым больш!), кантраляваць яго падрыхтоўку да экзаменаў усё роўна прыйдзецца.

Заўсёды будзьце гатовы прапанаваць сваю дапамогу. Прысвячайце вашаму дзіцяці як мага больш часу. Нават калі вы, напрыклад, далёкія ад такіх прадметаў, як, скажам, хімія ці фізіка, усё ж набярыцеся цярпення і выслухайце да канца расказ аб кіслародзе або біноме Ньютана. З аднаго боку, гэта будзе своеасаблівай рэпетыцыяй перад экзаменам, а з другога, што не менш важна, — дзіця адчуе, што яго экзамены гэтак жа важныя для вас, як і для яго.

Калі пачынаецца пара экзаменаў, вашы дачка ці сын павінны ведаць, што бацькі застануцца яго сябрамі, якім бы не быў вынік іспытаў — здадзены экзамен на “выдатна” ці ён правалены. Калі ж адзнака сапраўды акажацца дрэннай, не рабіце з гэтага трагедыі. Ніякі экзамен не можа і не павінен “дыскваліфікаваць” дзіця ў вашых вачах. У такі момант яму больш за ўсё патрэбны ваша любоў і разуменне. Калі вы ў такі час адмяжуецеся ад яго, не працягнеце яму руку падтрымкі, можаце страціць давер дзіцяці беспаваротна.

Не папракайце дзіця грашыма, заплачанымі рэпетытару. Гэта можа выклікаць пачуццё віны, а значыць, і яшчэ адзін стрэс. Не абяцайце за добра здадзеныя экзамены залатыя горы. Мала таго, што дзіця будзе думаць у час падрыхтоўкі да экзаменаў больш аб узнагароджанні, чым аб іх, дык яшчэ і на самім экзамене не зможа сканцэнтравацца.

Аб стрэсе ў выпадку няўдачы можна і не гаварыць. Перад экзаменамі не шкодзіць зазірнуць у паліклініку, тым больш калі ў вашага дзіцяці ёсць хранічнае захворванне. У стрэсавай сітуацыі яно можа абвастрыцца і прывесці да сур’ёзных вынікаў. Улічыце парады ўрача. Магчыма, напярэдадні экзаменаў спатрэбіцца прайсці прафілактычнае лячэнне. Не адмаўляйцеся, калі ўрач, улічваючы стан дзіцяці, параіць вам вызваліць яго ад экзаменаў. Дарэчы, у любой паліклініцы і ў дырэктара школы ёсць інструкцыя са спісам захворванняў, пры якіх урач проста абавязаны вызваліць ваша дзіця ад экзаменаў, тым больш што атэстат яму павінны выдаць у любым выпадку, а на медаль ваш сын ці дачка не прэтэндуюць.

Памятайце: здароўе вашага дзіцяці важней, чым адзнака. Мабыць, і ў вашым доме ці кватэры ў гэтую пару павінна быць камфортней, цішэй і спакайней, чым звычайна. Атмасфера ў сям’і ўвогуле многага варта, а ў пару экзаменаў — тым больш. Пазбягайце канфліктаў і знімайце напружанне. Навучыце дзяцей верыць у свае сілы, верыць у тое, што ім абавязкова пашанцуе. І не толькі на экзамене!  

Псіхалагічная падрыхтоўка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях