Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пытанні развіцця

Максімальна спрыяльныя ўмовы для паспяховага развіцця бізнесу ў сферы аграэкатурызму створаны ў Брэсцкай вобласці. У выніку назіраецца рост колькасці аграсядзіб і турыстаў, якія іх наведваюць. Аб гэтым сведчыць аналіз дзейнасці суб’ектаў аграэкатурызму нашага рэгіёна, праведзены Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці.

На пачатак года на Брэстчыне зарэгістраваны 253 аграсядзібы, што на 27,1 працэнта больш, чым пазалетась. У гэтым важную ролю адыграла прадастаўленне суб’ектам аграэкатурызму льготных крэдытаў. Іх выдадзена ААТ “Белаграпрамбанк” ужо на суму амаль 5 мільярдаў рублёў.

Аграсядзібы ёсць у кожным раёне, але найбольшая іх колькасць працуе ў Брэсцкім і Камянецкім раёнах — па 45. Гэта больш за 35 працэнтаў ад агульнай колькасці. Прычым у асноўным аграсядзібы размяшчаюцца ў прыгараднай зоне абласнога цэнтра і на тэрыторыях, што прылягаюць да Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”.

Паслугамі сферы аграэкатурызму летась карысталася амаль 31 тысяча чалавек, што на 53 працэнты больш, чым у 2012 годзе. Значны прыток турыстаў назіраецца ў Брэсцкім, Камянецкім, Кобрынскім і Пінскім раёнах.

Цікава, што сярэдні кошт адпачынку ў аграсядзібе Брэстчыны складае 276,9 тысячы рублёў на аднаго турыста, а сярэдняя працягласць знаходжання — 3 дні.

Такім чынам агульная сума выручкі за паслугі ў сферы аграэкатурызму ў 2013 годзе склала 8 мільярдаў 581,4 мільёна рублёў (рост на 88,4 працэнта).

Варта адзначыць, што памер збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму складае ўсяго 1 базавую велічыню (150 тысяч рублёў) у год, і зусім мізэрны ў параўнанні з выручкай, якую атрымлівае падаўляючая большасць аграсядзіб. Пры гэтым даходы суб’ектаў аграэкатурызму вызвалены ад платы іншых падаткаў і збораў.

Нягледзячы на гэта, у шэрагу раёнаў аграэкатурызмам грамадзяне займаюцца не вельмі актыўна. У прыватнасці, на Ганцаўшчыне зарэгістраваны толькі 3 суб’екты аграэкатурызму, у Ляхавіцкім раёне — 5, Маларыцкім — 6, Столінскім — 7. Таксама застаецца нізкай зацікаўленасць у развіцці аграэкатурызму на базе сельгасарганізацый. На пачатак года зарэгістраваны толькі 6 такіх суб’ектаў гаспадарання.

Дарэчы, эфектыўнасць дзейнасці аграсядзіб значна адрозніваецца. Так, у Кобрынскім раёне 20 аграсядзібамі прынята 3690 турыстаў і атрымана выручка 1 мільярд 752 мільёны рублёў. У той жа час у Камянецкім раёне, дзе аграсядзіб у 2,3 раза больш, колькасць наведвальнікаў перавышае ўсяго 38 чалавек, а выручка атрымана ўвогуле ў 1,8 раза меншая.

Хто ж карыстаецца паслугамі ў сферы аграэкатурызму? У асноўным, гэта беларусы — 83,6 працэнта ад агульнай колькасці. Таксама прыязжаюць на адпачынак расіяне — 13,8 працэнта, украінцы — 0,9 працэнта, палякі — 0,7 працэнта і немцы — 0,4 працэнта. Усяго ж за мінулы год аграсядзібы Брэстчыны наведалі 5075 іншаземцаў, што на 38,7 працэнта больш чым пазалетась.

Да праблемных пытанняў, якія ствараюць няроўныя ўмовы для работы аграсядзіб, можна аднесці адсутнасць на заканадаўчым узроўні паняцця “аграэкатурыстычны прадукт”, які ўключае комплекс абавязковых паслуг, што павінны аказвацца ў аграсядзібах. У выніку пад выглядам аграэкатурызму ў шэрагу выпадкаў аказваюцца паслугі лазняў, прапануюцца банкетныя залы, а таксама здаюцца ў наём жылыя памяшканні. Фактычна ажыццяўляюцца асобныя віды прадпрымальніцкай дзейнасці, а рэгістрацыя ў якасці суб’екта аграэкатурызму дазваляе ўхіліцца ад платы падаткаў, абавязковых для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, што займаюцца такімі відамі дзейнасці.

Іншы раз дапускаюцца парушэнні санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў. У адпаведнасці з інфармацыяй аб выніках дзяржаўнага санітарнага нагляду за 2012 — 2013 гады цэнтрамі гігіены і эпідэміялогіі выяўлены парушэнні санітарнага заканадаўства на 29 аграсядзібах, што складае 18,8 працэнта ад 154, якія былі правераны.

Па выніках маніторынгу ходу рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2.06.2006 года № 372 “Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь” выпрацаваны прапановы па ўдасканаленні прававога рэгулявання дзейнасці суб’ектаў аграэкатурызму.

Ірына Сапон, намеснік начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці.

Пытанні развіцця

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях