Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Алімпійцы — дзецям”

У мінулы аўторак у дапаможнай школе-інтэрнаце было па-сапраўднаму весела і святочна. Тут прайшоў адзін з этапаў акцыі “Алімпійцы — дзецям”, якая прысвечана ХХІІ Зімовым Алімпійскім гульням, што адбыліся сёлета ў Сочы.

Як вядома, гэтая Алімпіяда стала найлепшай з усіх зімовых у гісторыі беларускага спорту. Зборная Беларусі ў агульнакамандным заліку заняла ганаровае 8 месца, што можна лічыць па-сапраўднаму выдатным дасягненнем. Нашы спартсмены заваявалі 6 алімпійскіх медалёў: біятланістка Дар’я Домрачава стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, “золата” таксама на рахунку фрыстайлістаў Алы Цупер і Антона Кушніра, а біятланістка Надзея Скардзіна заваявала бронзавы медаль. Таму і галоўнымі задачамі акцыі “Алімпійцы — дзецям”, арганізатарамі якой выступілі Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Брэсцкай вобласці, упраўленне адукацыі аблвыканкама і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа “Прыбуж’е”, сталі прапаганда зімовых відаў спорту, развіццё алімпійскай адукацыі, а таксама далучэнне дзяцей да заняткаў спортам і фарміраванне ў іх станоўчых адносін да здаровага ладу жыцця.

Ганаровыя госці, сярод якіх былі дырэктар Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці Алена Белаконенка, майстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзе, удзельнік Алімпійскіх гульняў 2000 года ў Сіднэі Андрэй Макараў і чэмпіён свету па гіравым спорце ў рыўку, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса Андрэй Шумовіч прыехалі ў наш райцэнтр са шматлікімі падарункамі і цікавай праграмай.

На цырымоніі адкрыцця акцыі першым перад прысутнымі выступіў загадчык сектарам спорту і турызму аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама Яўген Кабрынец. Ён расказаў пра дасягненні ганцавіцкіх спартсменаў і пажадаў рабятам стаць дастойнай зменай цяперашняму пакаленню нашых выдатных спартсменаў. Алена Белаконенка некалькі слоў сказала пра сёлетнія Алімпійскія гульні ў Сочы і нагадала прысутным пра дасягненні беларускіх спартсменаў на гэтай Алімпіядзе.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ў спартыўнай зале пачалася спартландыя, у якой прынялі ўдзел навучэнцы дапаможнай школы-інтэрната. Спаборніцтвы атрымаліся па-сапраўднаму захапляючымі і цікавымі, а некаторыя этапы ўвогуле выклікалі ў прысутных шквал станоўчых эмоцыі. Невыпадкова, што падчас адной з музычных паўз Алена Белаконенка папрасіла дазволу ў настаўнікаў фізічнай культуры дапаможнай школы-інтэрната Святланы Яраховіч і Ірыны Жалезнай, запазычыць некаторыя этапы спартландыі для НАКа.

Пасля заканчэння спартыўнай часткі акцыі ганаровыя госці ўзнагародзілі ўдзельнікаў спаборніцтваў, а таксама ўсіх дзетак навучальнай установы каштоўнымі падарункамі: спартыўным інвентаром і паліграфічнымі выданнямі з фотаздымкамі беларускіх прызёраў Алімпійскіх гульняў у Сочы.

Другая частка акцыі прайшла ў актавай зале дапаможнай школы-інтэрната. Для гасцей падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму. Не засталіся ў баку і ганаровыя госці. Спачатку яны разыгралі для рабят латарэю, потым для самых маленькіх выхаванцаў правялі цікавую гульню на спартыўную тэматыку і, нарэшце, арганізавалі віктарыну на тэму Алімпійскіх гульняў у Сочы і дасягненнях на іх беларускіх спартсменаў, у якой пераможцамі сталі Марына Пошва і Кірыл Левы.

Перад рабятамі выступілі таксама Андрэй Макараў і Андрэй Шумовіч. Спартсмены расказалі пра сябе, пра свае віды спорту, а таксама паказалі рабятам узнагароды, якія яны атрымалі на шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Да таго ж, Андрэй Шумовіч прадэманстраваў прысутным сэртыфікат рэкардсмена Кнігі рэкордаў Гінэса. А напрыканцы вядомыя спартсмены падарылі ўсім жадаючым каляровая лістоўкі са сваімі аўтографамі.

Па словах Алены Белаконенка, Ганцавічы сталі пятым горадам Брэстчыны, дзе прайшла акцыя “Алімпійцы — дзецям”. І ўражанні ад наведвання нашага райцэнтра ў гасцей засталіся самыя прыемныя. Як і ў рабят з дапаможнай школы-інтэрната. Гэта было бачна па іх зацікаўленасці і цудоўнаму настрою як падчас правядзення акцыі, так і пасля яе заканчэння.

Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКАХ: 1. Алена Белаконенка і Андрэй Шумовіч дэманструюць прысутным сертыфікат рэкардсмена Кнігі рэкордаў Гінэса; 2. Андрэй Макараў раздае дзецям лістоўкі з аўтографамі.

Фота аўтара.

“Алімпійцы — дзецям”

“Алімпійцы — дзецям”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях