Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Майстар слова з душой летуценніка”

Так называлася тэатралізаванае свята, якое арганізавалі супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі і правялі яго 11 красавіка ў ГДК для вучняў 3 — 5 класаў школ нашага горада.  У аснову сустрэчы лягла прэзентацыя цудоўных дзіцячых кніг нашага знакамітага земляка паэта Віктара Гардзея — “Сарочына цырульня” і “Мудры воран”, якія выйшлі ў свет нядаўна.

 

“Майстар слова з душой летуценніка”

На мерапрыемства быў запрошаны і сам “майстар слова з душой летуценніка”, — Віктар Гардзей. Вершы напісаны ім так вобразна, што чытаеш іх і яскрава бачыш перад сабой яркія персанажы. Яны лёгка ўвасабляюцца ў тэатралізаваныя пастаноўкі, у чым і пераканаліся ўдзельнікі свята.

На сцэну разам з вядучай мерапрыемства Валянцінай Мініч выходзілі і мудры Воран, і Зай, і іншыя персанажы, вобразы якіх па-майстэрску выконвалі ўдзельнікі ўзорнага лялечнага тэатра “Усмешка”. Юныя гледачы з асаблівай цікавасцю глядзелі інсцэніроўкі па творах паэта, які таксама прысутнічаў у зале разам з імі. І з замілаваннем слухалі песні ў выкананні Святланы Муха, Ліліі Вадзюцінай і іх выхаванцаў з РЦДЮТ, якія паклалі іх на словы паэта.

Як бы край ні вабіў невядомы,

Як бы новы ні дражніў  блакіт,

                                                                  Сэрца, там пакінутае  дома,

                                                                 Да сябе прыцягне, бы магніт —

кранальна прагучалі ў прыціхлай зале шчымлівыя радкі верша Віктара Гардзея, пакладзеныя на ноты.  На сцэну выйшаў і сам расчулены песняй і ўдзячны выканаўцам аўтар. Віктар Канстанцінавіч чытаў вершы са сваіх новых кніг. Калі рабятам прапанавалі задаць пытанні іх аўтару, у зале падняўся цэлы лес рук. Школьнікаў цікавіла многае: і ў якім узросце пачаў пісаць паэт свае вершы і дзе ўпершыню надрукаваў іх, і многае іншае. Пытанняў было столькі, што было вырашана занатаваць іх, а затым Віктар Канстанцінавіч дашле адказы на іх у дзіцячую бібліятэку і рабяты змогуць пазнаёміцца з імі. 

Творчасць Віктара Гардзея любяць чытачы, захапляюцца вобразнасцю і каларытам яго мастацкага слова. Нездарма ў час мерапрыемства так шчыра гучалі з вуснаў выступаючых водгукі на творы слыннага земляка. Вядомы на Ганцаўшчыне паэт Аляксей Галаскок не толькі цёпла гаварыў пра багатую паэтычную спадчыну Віктара Гардзея, але і прачытаў верш, прысвечаны яму і напісаны экспромтам, у час тэатралізаванага свята. Загадчыца цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ала Хваль шчыра параіла рабятам запомніць гэты адметны ў іх жыцці дзень, бо яны сустрэліся з вялікім чалавекам, сапраўдным майстрам паэтычнага слова, і падарыла нашаму земляку кнігі, прысвечаныя Ганцаўшчыне. Загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі Валянціна Мініч падзякавала Віктару Канстанцінавічу за выкраены для прыезду на сустрэчу час і з пажаданнямі лёгкага пяра і выхаду ў свет новых твораў падарыла яму нататнік. Ну, а сам паэт прапанаваў рабятам, якія спрабуюць сілы ў паэзіі і прозе, дасылаць свае творы яму. Раім скарыстаць такую магчымасць, бо ведаем: наш зямляк — вялікі і мудры настаўнік, “майстар слова” не толькі “з душой летуценніка”, але і з лёгкай рукой.

Дамоў удзельнікі мерапрыемства разыходзіліся спаўна натоленымі сустрэчай з паэтам, з такой прыгожай роднай беларускай мовай і аўтографамі яе сапраўднага знатака, шчырага ахоўніка і стваральніка непаўторных твораў.

Уласн. інф.

На ЗДЫМКУ: Віктар Гардзей чытае свае вершы.   

Фота Паўла СВІСТУНОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях