Разам — на агульны вынік
Больш за 3 мільёны чалавек выйшлі ў краіне на рэспубліканскі суботнік, які прайшоў 12 красавіка. Сабраныя грошы пойдуць на добрую справу — будаўніцтва рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі — асобнага паўнавартаснага цэнтра дакладнай дыягностыкі, які запатрабаваны ў такіх медыцынскіх галінах як анкалогія, кардыялогія, неўралогія і нейрахірургія.
Жыхары нашага раёна не засталіся староннімі назіральнікамі — таксама прынялі ўдзел у агульнай справе. Звыш 10500 чалавек шчыравалі ў гэты дзень на разнастайных аб’ектах раёна і сваіх рабочых месцах.
Работнікі ўстаноў аховы здароўя разам з камунальнікамі працягвалі абуладкоўваць зону адпачынку на пляжы “Паўднёвы”, супрацоўнікі РАНС прыводзілі ў парадак тэрыторыю каля кафэ “Адпачынак” у райцэнтры. Ва ўрочышчы Горкі шчыравалі работнікі культуры і адукацыі. Шмат зроблена па навядзенні парадку на зямлі і калектывамі такіх арганізацый, як “Ганцавічырайгаз”, лясгас, раён электрасетак, якія працавалі на высечцы кустоўяў.
На пасадку лесу ў Круговіцкім лясніцтве выехалі і супрацоўнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама на чале з кіраўніком раёна Аляксандрам Саланевічам. Да гэтай патрэбнай справы далучыліся супрацоўнікі архбюро і рэдакцыі “Савецкага Палесся”. Здаецца, аб’ём работы быў даволі вялікі, але калі разам ўзяцца за справу, яна ладзіцца лёгка і хутка. І за паўдня ў лясніцтве з’явілася новая плантацыя сасны.
Дарэчы, шматлюдна было і ў Вялікіх Круговічах. Тут з падачы старасты вёскі Ванды Чабатарэнка з месяц ужо вядзецца добраўпарадкаванне тэрыторыі ля царквы. Дзякуючы кіраўніцтву прадпрыемства меліярацыйных сістэм, выкананы вялікі аб’ём работ па ачыстцы рэчкі і абуладкаванню невялічкага парка. Работнікі ПМС таксама расчысцілі пляцоўку для стаянкі аўтамашын каля царквы і насыпалі дарогу, што цягнецца да шматвекавога дуба. Намаганні па добраўпарадкаванню гэтага цудоўнага месца прыклалі настаўнікі і вучні мясцовай школы, іншых устаноў і арганізацый. І хаця яшчэ работы наперадзе хапае, але ўжо бачны вынікі, і ў завяршэнні пачатага можна не сумнявацца. Частка старадаўняга паркавага ансамбля набудзе новы выгляд і стане выдатным месцам для адпачынку. Плануецца таксама поўнасцю ачысціць і абуладкаваць сажалку і зрабіць тут пляжную зону, як гэта гадоў 40 назад і было.
Па статыстычных дадзеных, жыхары Ганцаўшчыны на рэспубліканскім суботніку зарабілі 148 мільёнаў 445 тысяч рублёў, якія і будуць пералічаны на будаўніцтва рэспубліканскага дыягнастычнага цэнтра. А таксама шмат зрабілі па добраўпарадкаванні нашага мілага сэрцу куточка Радзімы — Ганцаўшчыны.
Аляксей ГРУШЭВІЧ.


Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Балтаскандынаўская канфедэрацыя
Подробнее Прапануем увазе чытачоў нашага сайта пераклад працы літоўскага географа і геапалітыка Казыса Пакштаса пра Балтаскандынаўскую канфедэрацыю. Гэта досыць знакавая спроба абгрунтавання натуральнай


