Яшчэ раз пра вінаград
На публікацыю ў № 24 “СП” за 29 сакавіка артыкула “Які сад без вінаграду?” адгукнуліся нашы чытачы і папрасілі працягнуць размову на гэтую тэму.
Па вырошчванні вінаграду літаратуры шмат, але няма сэнсу яе пералапачваць. Прасцей будзе мець свае напрацоўкі, правераныя практыкай і карыстацца імі. Таму я, найперш, падзялюся сваім вопытам. У кожнага вінаградара свае сакрэты, ды, на маю думку, не толькі ў садаводстве, але і любой справе трэба імкнуцца да апраўданага прагматызму і старацца пазбегнуць празмернай мудрагелістасці.
Вінаград любіць сонца і цяпло, адмоўна рэагуе на ваду, якая блізка падступае да паверхні.
Адносна цяпла, дык палеская зона найбольш прымальная для вінаграду, бо самая цёплая ў Беларусі. А вось з грунтавой вадой існуе праблема. Карані вінаграду пранікаюць да 2 метраў углыб глебы і калі там вада, то гэта не пойдзе на карысць расліне. Праўда, карэнне найперш развіваецца ў найбольш прагрэтых і багатых пластах глебы — расліна прыстасоўваецца.
Укрыўны вінаград (аб ім ідзе размова) лепш за ўсё пасадзіць пры сцяне нейкага будынка з паўднёвага ці ўсходне-паўднёвага боку.
Прыкладна ў 40 сантыметрах ад падмурка неабходна выкапаць яму дыяметрам 60 сантыметраў і столькі ж у глыбіню. Яма запаўняецца ў роўных частках перагноем, кампостам (перагніўшым ў кучы пустазеллем) і буйным пяском. Дабаўляецца попел (прыгаршчы) і жменя комплекснага мінеральнага ўгнаення. Калі ёсць нейкія косці, можна іх таксама кінуць у яму. Усё перамешваецца і паліваецца вадой, каб асела і ўшчыльнілася.
Такім спосабам можна саджаць вінаград не толькі пры сцяне, а ў іншым зацішным прагрэтым месцы.
Калі вада трымаецца высока, неабходна насыпаць граду вышынёй 35 — 40 сантыметраў і плошчай 1х1 метр для аднаго саджанца. Толькі перад насыпаннем неабходна выкапаць такім жа памерам яму і запоўніць яе апісаным вышэй саставам і з яго зрабіць граду.
А ў цэлым, падрыхтоўваючы глебу, трэба прымаць рашэнне на месцы. Тут не можа быць нейкіх канчатковых установак. Напрыклад, калі зямля пясчаная, то замест пяску даецца торф ці кампост, а на тарфяніку — пясок ці гравій.
Дарэчы, у краінах, дзе развіта вінаградарства, гэтая расліна часта расце не на самай урадлівай глебе, а ягады высокай якасці.
Яма для пасадкі ў нас падрыхтавана, застаецца разабрацца з саджанцамі.
Большасць гатункаў свайго вінаграду я набываў у кантэйнерах, гэта калі карэнне саджанца знаходзіцца ў камяку зямлі. Але прыходзілася саджаць і з аголеным карэннем.
Першы варыянт пасадкі самы просты. Саджанец разам з зямлёй (дастаўшы з тары) апускаем у падрыхтаваную, палітую вадой яму (прыкладна глыбінёй 30 сантыметраў) і засыпаем зямлёй, утрамбоўваючы яе вакол саджанца. Затым неабходна паставіць калок і калі пасынак доўгі, прывязаць. Яшчэ раз саджанец паліць — гэта калі сонечнае надвор’е.
Калі ж карэнне аголенае, трэба, каб яно не падсохла, а перад пасадкай карані саджанца пажадана на некалькі гадзін апусціць у ваду. Пры лёгкім падсыханні каранёў саджанец можна патрымаць у вадзе да 2 сутак.
Перад тым, як саджанец пасадзіць, кончыкі карэння падразаюць на 2 — 3 сантыметры, затым іх апускаюць у калатушу з гліны і каравяку (у роўных частках) і саджаюць. Праўда, апошняе я не заўсёды рабіў.
Пры пасадцы аголеныя карані саджанца трэба акуратна расправіць і засыпаць зямлёй.
Першы год з саджанцам работы няшмат. Трэба паліваць ды для прафілактыкі некалькі разоў апрацаваць ад мільдзю і аідзіуму. Прэпараты ў шырокім асартыменце прадаюцца на рынках і ў магазінах.
Галоўнае, каб вінаград прыжыўся, а пакуль ён малады, яго абразаць і ўкрываць на зіму вельмі лёгка.
А зараз наконт саджанцаў ад майго вінаграду. Чытачы, якія першымі патэлефанавалі, іх атрымаюць у гэтым месяцы. Яшчэ некалькі дзён таму стаялі начныя маразы, а гэта для пасадкі не лепшае надвор’е. Няхай тэмпература стабілізуецца і можна будзе брацца за вінаград.
Дарэчы, пара саджаць ужо насенне кавуноў, якія на нашай зямлі (у цяпліцы) вырастаюць да 8 кілаграмаў і вельмі салодкія. Дзіўна, але факт.
Уладзіслаў Снітка.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Балтаскандынаўская канфедэрацыя
Подробнее Прапануем увазе чытачоў нашага сайта пераклад працы літоўскага географа і геапалітыка Казыса Пакштаса пра Балтаскандынаўскую канфедэрацыю. Гэта досыць знакавая спроба абгрунтавання натуральнай


