Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хутка водпуск. Праверце пашпарт

Згодна з законам, кожны грамадзянін нашай краіны абавязаны мець пашпарт з 14 гадоў. Але для перасячэння дзяржаўнай мяжы пашпарт патрэбен у любым узросце. Аддзяленне па грамадзянству і міграцыі РАУС звяртае ўвагу на неабходнасць загадзя паклапаціцца аб тым, каб у галоўным дакуменце грамадзяніна было ўсё ў парадку. З набліжэннем часу водпускаў гэтае пытанне даволі актуальнае. І ў першую чаргу яно датычыцца тых, у каго надышоў тэрмін абмену пашпарта.

Пасля ўступлення ў сілу Указа Прэзідэнта краіны ад 19 красавіка 2012 года № 197 пашпарты грамадзянам Беларусі выдаюцца на 10 гадоў. Хаця ўладальнікі пашпартоў “старэй” гэтага тэрміну (калі не збіраюцца атрымліваць шэнгенскую візу) могуць не турбавацца. Напрыклад, для паездкі на Украіну ці ў Расію зараз не патрэбен пашпарт з тэрмінам дзеяння “маладзей” за 10 гадоў. А вось тым, хто афармляе шэнгенскую візу, неабходна памятаць: пашпарт павінен быць выдадзены менш чым 10 гадоў назад, тэрмін яго дзеяння перавышаў тэрмін запытваемай візы мінімум на 3 месяцы і яшчэ ў пашпарце павінна быць не менш дзвюх чыстых старонак для адзнакі  віз.

Для атрымання ці абмену пашпарта варта звярнуцца ў РЖКГ, або да старшыні жыллёва-будаўнічага спажывецкага кааператыва, альбо ў сельвыканкам (для пражываючых на тэрыторыі сельскага Савета). Асобе, адказнай за рэгістрацыю, трэба выдаць дакументы, якія прадугледжаны пунктамі 11.1, 11.2 (у залежнасці ад сітуацыі) пераліку адміністрацыйных працэдур, зацверджанага Указам Прэзідэнта ад 26 красавіка 2010 года № 200. Тэрмін афармлення не перавышае месяца і кошт дзяржпошліны складае 0,5 базавай велічыні. Пры жаданні паскорыць працэс і атрымаць пашпарт за 15 дзён, неабходна ўнесці дадатковую плату яшчэ ў 0,5 базавай велічыні.

Тых, хто забыў абмяняць свой пратэрмінаваны пашпарт, альбо па нейкай прычыне не жадае гэтага рабіць, папярэджу: у адпаведнасці з часткай 3 артыкула 23.53 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за пражыванне без дакументаў альбо з пратэрмінаванымі дакументамі, што засведчваюць асобу, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — папярэджанне, альбо штраф да 4 базавых велічынь.

Дарэчы, варта ведаць, што калі непаўналетні перасякае мяжу з адным з законных яго прадстаўнікоў, згода другога не патрабуецца. Калі ж непаўналетні гэта робіць без бацькоў, яму альбо асобе, якая яго суправаджае, неабходна мець пры сабе дазвол абодвух законных прадстаўнікоў, які завераны натарыяльна ці ў падраздзяленні па грамадзянству і міграцыі. У выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў не згодзен з дзеючым правілам, ён мае права звярнуцца ў суд з заявай аб вызначэнні іншага парадку.

Дадаткова нагадаю графік работы аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС: прыём грамадзян ажыццяўляецца ў аўторак, пятніцу і суботу з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, у сераду — з 11.00 да 15.00 і з 16.00 да 20.00, у чацвер — з 8.00 да 13.00.

Рэгіна МАНЮК, начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС.

Хутка водпуск. Праверце пашпарт

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях