Грошы з “паветра”
Пра перапрацоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР) у апошні час гаворыцца шмат. Пытанне даволі актуальнае — размова ідзе як аб ахове прыроды, так і аб эканамічным інтарэсе.
На сённяшні дзень, як заўважыў старшыня Камітэта дзяржкантролю краіны Аляксандр Якабсон, у Беларусі перапрацоўваецца толькі 12,3 працэнта ад усяго аб’ёму другаснай сыравіны. Гэта недапушчальна нізкі ўзровень. Напрыклад, у Вялікабрытаніі і Нарвегіі перапрацоўваецца яе 25 працэнтаў, а ў Германіі — усе 50. Зараз у краіне актыўна вядзецца работа па ўдасканаленні сістэмы збору і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў.
Як жа ідуць справы са зборам другаснай сыравіны на Ганцаўшчыне? Летась усяго па раёне нарыхтавана макулатуры — 481,3 тоны, шклабою — 29,2, тэкстылю — 22,1, аўтамабільных шын — 80,5, палімераў — 30,5, будаўнічых адходаў — 820 тон, а таксама 2540 тон металалому. Здаецца, нямала, але варта адзначыць, што за мінулы год камунальнікамі сабрана і вывезена на сметнікі каля 17 тысяч кубаметраў бытавых адходаў. У тонах гэта будзе намнога вышэйшая лічба. Вось дзе прастор для нарыхтоўкі другаснай сыравіны! Ды не ўсё так проста. Мы звярнуліся з пытаннем па збору ДМР да намесніка дырэктара РЖКГ Сяргея Вайцешыка. Вось што ён сказаў:
— Пры нарыхтоўцы другаснай сыравіны многае залежыць ад свядомасці людзей. Раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркай ужо даўно ўстаноўлены ў райцэнтры 60 кантэйнераў для раздзельнага збору бытавых адходаў — паперы, пластыку і шклабою.
Зараз плануем таксама паставіць кантэйнеры і ў 7 вёсках раёна, але, як паказвае практыка, людзі няшмат увагі надаюць раздзелу бытавых адходаў, а некаторыя ўвогуле выкарыстоўваюць такія кантэйнеры як звычайны сметнік. Са свайго боку РЖКГ прымае ўсе меры, каб як мага больш нарыхтоўваць другаснай сыравіны — для гэтага нават нанялі дадаткова людзей для работы на станцыі дасартавання. Але яна недаўкамплектавана тэхнікай поўнасцю і, каб прывесці ўсё да ладу, патрэбны значныя фінансавыя сродкі. Пакуль што толькі прапрацоўваем варыянты фінансавання.
Акрамя камунальнікаў, якія прымаюць другасную сыравіну на бязвыплатнай аснове, яе нарыхтоўкай займаецца і раённае спажывецкае таварыства. У гэтым выпадку можна і зарабіць. Можна здаць ДМР у большасць магазінаў і ва ўсе нарыхтоўчыя пункты гэтай арганізацыі. Макулатуру прымаюць па 300 рублёў за кілаграм, поліэтылен — па 1000, ПЭТ-бутэлькі — па 500, металалом ад 1350 рублёў за бытавы і да 45400 рублёў за ачышчаную медзь. Дарэчы, летась дзве трэція ўсяго металалому ў раёне сабрана і здадзена менавіта насельніцтвам. Фінансавым інтарэсам, а дакладней — яго адсутнасцю, тлумачыцца і непапулярнасць у людзей здачы шклабою і пэт-бутэлек. Але трэба зразумець што не ўсё вымяраецца грашыма. Праблема засмечвання зямлі даволі вострая. Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Шапель адзначае, што на перагніванне некаторых адходаў патрэбны стагоддзі, і выкарыстанне другаснай сыравіны мае важнае значэнне. З кожным годам назапашваецца ўсё больш адходаў. Дарэчы, захаванне другасных матэрыяльных рэсурсаў увогуле забаронена законам, і за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — папярэджанне або штраф ад 5 да 50 базавых велічынь.
Са свайго боку дзяржавай прымаюцца сур’ёзныя крокі па актывізацыі збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны. Той жа Пастановай Савета Міністраў № 135 ад 17 лютага 2014 года прадугледжана кампенсацыя юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам расходаў, звязаных са зборам такіх адходаў. Напрыклад, за тону макулатуры кампенсацыя складае 1,5 мільёна рублёў, аўтамабільных шын — 600 тысяч рублёў, пэт-бутэлек — 1 мільён, шклабою — 1,7 мільёна рублёў.
Як бачна, збор другасных матэрыяльных рэсурсаў — пытанне агульнае. Нельга заставацца ад гэтай справы ўбаку, тым больш што аддзяліць другасную сыравіну ад бытавога смецця не складае цяжкасцей.
Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Итоги прошедшей недели и сегодняшнего дня в Беларуси. Новости о коронавирусе
Подробнее На протяжении всей пандемии волонтёры помогают людям, а учёные в поисках вакцины от коронавируса. Сводка новостей по по этой проблеме представлена ниже.


